«Таблеткі ад спёкі яшчэ не прыдумалі». Ветэрынар расказаў, што зрабіць, каб ваш кот і сабака лягчэй перанеслі гарачыню

У спёку Марта сядзіць дома і п’е шмат вады. На двор яе не выцягнуць. Яна выходзіць толькі рана раніцай — пабегаць у цені. Пасля шпацыру Марта кладзецца на плітку ў калідоры і не хоча ўставаць. Марта — сабака пароды вест-хайленд-уайт-тэр'ер. Наталля, гаспадыня Марты, прыдумала свае спосабы дапамогі ўлюбёнцы: «Паліваем ёй жывот прахалоднай вадой, каб не было так горача. Калі не хоча піць ваду, дадаем у міску трохі кефіру, які яна любіць».

Якія яшчэ лайфхакі выкарыстоўваюць гродзенцы, каб дапамагчы хатнім гадаванцам, і што ў выпадку спёкі раіць рабіць ветэрынар, даведалася карэспандэнтка Hrodna.life.

«Вы ж не будзеце трымаць парасон над сабакам»

Сабака Браен ходзіць на шпацыр з гаспадыняй Анастасіяй. «Браен — мужчына трывалы. Нават у спёку сыходзіць з вуліцы не хоча», — кажа Анастасія. На шпацырах у гарачыню ён п’е ваду кожныя 3−5 хвілін. Для гэтага ў Анастасіі на руцэ заўсёды ёсць бутэлька з вадой.

Браен чакае шпацыру. Ён любіць гуляць нават у спёку

Ветэрынар Ілля Гуліда кажа, што шпацыры ў летні час лепш перанесці на раннюю раніцу ці позні вечар, калі на вуліцы не так горача. «Вы ж не будзеце трымаць парасон над сабакам». Браць ваду для сабакі з сабой — добрае рашэнне.

«Шпацырная» бутэлька з вадой адмыслова для Браена

«У сабак цеплаабмен звязаны з дыханнем. Астуджэнне адбываецца праз язык. Потавых залоз на целе ў сабакі мала».

Ілля Гуліда — ветэрынарны ўрач. Скончыў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт (ГГАУ). Практыкуе з 2012 года. Працаваў у ветэрынарных клініках Мінска і Гродна. Апошнія два гады вядзе прыватную практыку.

Тэмпература ў сабак можа падымацца да 45 градусаў і вышэй. Калі жывёла перагрэлася, астуджаць яе трэба паступова. Для гэтага — акуратна паліваць прахалоднай вадой. Збіваць тэмпературу максімум да 39,5−39 градусаў. Ад вялікіх перападаў жывёле можа стаць горш.

У спякотны час у сабак і котак павінен быць неабмежаваны доступ да вады

У такіх выпадках абавязкова трэба паказаць сабаку ветэрынара. «Працяглыя перагрэвы адбіваюцца на сардэчна-сасудзістай і нярвовай сістэмах, на функцыі нырак. Наступствы цеплавога ўдару могуць праявіцца нават на чацвёртыя ці пятыя суткі пасля перагрэву», — кажа Ілля Гуліда.

Чытайце таксама: Защитный крем, легкая одежда и много воды. Как гродненцы спасаются от жары, когда температура бьёт рекорды

Пароды з пляскатымі мордамі, такія як мопсы, французскія бульдогі, чыхуахуа, а таксама цяжарныя і ўзроставыя сабакі знаходзяцца ў групе рызыкі сердэчнасудзінных захворванняў. Іх у спёку трэба даглядаць асабліва ўважліва.

Кошкі хітрыя. Заўсёды знойдуць прахалоду

Кот Граф дрэнна пераносіць спёку — пастаянна шукае па кватэры цень. У прахалоднае надвор’е ён любіць выцягнуцца на канапе і лавіць сонечныя промні.

«Падчас спёкі яго любімае месца — ламінат у калідоры або кілімок ў ваннай. Там халаднавата. І ён п’е шмат вады», — кажа Крысціна, гаспадыня Графа.

Кот Граф у пошуках прахалоды і ўвагі гаспадароў

«З коткамі прасцей [чым з сабакамі], іх не выводзяць на вуліцу і цеплавыя ўдары бываюць нашмат радзей. Коткі вельмі хітрыя. Яны знойдуць дома прахалоднае месца. Я ў сваёй практыцы з цеплавымі ўдарамі ў котак не сутыкаўся ніколі», — кажа Ілля.

Большая небяспека ў спёку — адкрытыя вокны. Коткі выскокваюць не праз спёку, а проста праз цікаўнасць, напрыклад, за птушкамі. Проста ў спёку вокны адчыненыя часцей і падстаў для «гульняў» на падваконні ў котак больш.

Ілля рэкамендуе, каб жывёла доўга не знаходзілася на прамым сонечным святле: «Не зачыняйце жывёлу ў аўтамабілі. Нават за 15 хвілін паветра ў машыне можа моцна нагрэцца».

Мокры ручнік заменіць кандыцыянер

«Уколаў і таблетак ад перагрэву для жывёл няма, — кажа Ілля Гуліда. — Таму трэба выконваць меры засцярогі, каб абараніць жывёлу ад перагрэву. Пажадана знізіць тэмпературу ў памяшканні, дзе знаходзіцца жывёла. У гэтым дапаможа кандыцыянер або вентылятар. Калі такой магчымасці няма, можна пакласці змочаны вадой кашлаты ручнік на падлогу.

Таксама ў сабакі ці ката павінен быць неабмежаваны доступ да свежай прахалоднай вады.

Не варта перакормліваць жывелу. Ежа ў гарачы час павінна быць лёгкай".

«Ні ў якім выпадку не даваць самастойна жывёле гарачкапаніжальныя прэпараты, якія збіваюць тэмпературу ў людзей», — папярэджвае ветурач Ілля Гуліда.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025