Бізнесмэн Станіслаў Сямашка пабудаваў новы аб’ект у самым цэнтры Гродна. У будучыні будынак можа стаць гандлёвым цэнтрам.
Новы будынак узвялі з нуля. Ён з’явіўся на пустцы насупраць турмы, побач з месцам, дзе ў савецкія гады стаяў падобны будынак. Зямлю пад будаўніцтва бізнесмэн купіў за 255 тысяч долараў у канцы 2018 года. Пасля доўгіх абмеркаванняў яму ўзгаднілі праект. Да прац Сямашка прыступіў у сярэдзіне траўня.
Сёння там працуюць два кафэ і апартгатэль. Новы будынак, які ўзвёў Сямашка, магчыма, будзе працаваць як гандлёвы цэнтр. Але пра гэта бізнесмэн не спяшаецца заяўляць. Вядома, што на новым аб’екце ўжо з’яўляюцца першыя арандатары. Сямашка плануе адкрыць будынак да канца 2019 года, але поўная здача аб’екта пройдзе ў лютым 2020 года.
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…