Бізнесмэн Станіслаў Сямашка пабудаваў новы аб’ект у самым цэнтры Гродна. У будучыні будынак можа стаць гандлёвым цэнтрам.
Новы будынак узвялі з нуля. Ён з’явіўся на пустцы насупраць турмы, побач з месцам, дзе ў савецкія гады стаяў падобны будынак. Зямлю пад будаўніцтва бізнесмэн купіў за 255 тысяч долараў у канцы 2018 года. Пасля доўгіх абмеркаванняў яму ўзгаднілі праект. Да прац Сямашка прыступіў у сярэдзіне траўня.У мінулым годзе напярэдадні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў цэнтры Гродна бізнесмэн адкрыў свой новы гандлёва-гасцінічны комплекс. Гэты аб’ект Сямашка перабудаваў за тры гады з закінутага аварыйнага будынка.
«Аб'ект знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада, рэканструяваць і будаваць тут значна складаней, чым на Дзевятоўцы і Альшанцы, — казаў у 2018 годзе Станіслаў Сямашка. — Розніца — неба і зямля. У гістарычным цэнтры трэба выканаць усе патрабаванні ад Міністэрства культуры, прайсці ўзгадненні з Акадэміяй навук, правесці археалагічны нагляд. Але калі ісці, з цяжкасцю і перашкодамі, то штосьці атрымліваецца».
Сёння там працуюць два кафэ і апартгатэль. Новы будынак, які ўзвёў Сямашка, магчыма, будзе працаваць як гандлёвы цэнтр. Але пра гэта бізнесмэн не спяшаецца заяўляць. Вядома, што на новым аб’екце ўжо з’яўляюцца першыя арандатары. Сямашка плануе адкрыць будынак да канца 2019 года, але поўная здача аб’екта пройдзе ў лютым 2020 года.Станіслаў Сямашка ўжо прыглядаецца да чарговага аб’екта ў цэнтры Гродна — дома купца Мураўёва, які знаходзіцца па суседстве і закінуты ўжо больш за 20 гадоў. Са слоў Сямашкі, ён яго выкупіў і ўжо думае, што ў будучыні з ім рабіць.
У будынка, які знаходзіцца на вуліцы Калючынскай, 23, пакуль гатовы толькі фасад. Аб’ект плануюць здаць цалкам да верасня. Там павінен адкрыцца рэстаран «Хотей» і апарт-гатэль.
Акрамя гэтага ў будынку плануюць размясціць яшчэ фітнес-цэнтр і офісы. Побач з’явіцца паркоўка для 20 аўтамабіляў.
Мела быць толькі гасцініца
Нежылы будынак на вуліцы Калючынскай прадпрымальнік Станіслаў Сямашка набыў на аўкцыёне ў 2016 годзе. Згодна з умовамі таргоў будынак трэба было рэканструяваць пад грамадскі аб’ект.
Сямашка атрымаў дазвол на праектаванне гасцінічнага комплексу, зрабіў праектную дакументацыю, якую ўзгаднілі на мясцовым і рэспубліканскім узроўнях. У канцы лютага 2017 года пачаліся работы ў паскораным рэжыме: планавалася, што да канца года гасцiнiцу здадуць. У канцы кастрычніка 2017 года бізнесмен звярнуўся ў гарвыканкам для карэкціроўкі праекту. Тады стала вядома, што гасцініца не будзе займаць увесь будынак.
Даведка
Дом па вуліцы Калючынскай, 23 быў пабудаваны да вялікага пажару горада 1885 г. Ён быў адным з найбольшых будынкаў тагачаснага Гродна. У ім размяшчаліся яўрэйскiя школы. Тут працавалі будучыя галоўныя рабіны Тэль-Авіва і Ізраіля Амiель і Унтэрман. У савецкi час у доме размяшчаўся інтэрнат, а з часам будынак прызналі непрыдатным для жыцця.