Людзі і справы

Слодычы на палачцы. 20-гадовы хлопец адкрыў у Гродне «смачны бізнес»

Андрэй бярэ свежы яблык, наколвае на палачку, мачае ў гарачую карамель і апускае ледзь застылы фрукт у салодкую пасыпку. Кропка, дзе прадавец гатуе прысмакі на вачах у пакупніка, з’явілася на цокальным паверсе ГЦ «Нёман».

— Малочны шакалад смачнейшы з какосавай пасыпкай, а белы — з амарэлай. Груша з карамеллю атрымаецца занадта салодкай. Дзецям мы прапаноўваем не каляровыя пасыпкі, а паветраны рыс, — дзеліцца досведам Андрэй Ашмян.

Хлопцу 20 год. У яго няма адукацыі па тэхналагічным або харчовым накірунку. І ён адкрыў першы ў горадзе пункт, дзе гатуе на вачах у пакупнікоў фрукты ў шакаладзе або карамелі.

На выбар ён прапануе яблыкі, грушы, бананы, ківі. У планах — трускаўкі.

Каб прыгатаваць незвычайныя для гродзенцаў слодычы, садавіну мыюць і пры неабходнасці чысцяць. Мачаюць у гарачы шакалад або карамель. Чакаюць каля хвіліны, ажно маса перастане капаць. Тады качаюць у пасыпцы. Бананы і ківі прадаюць не свежымі, іх марозяць і пазіцыянуюць як фруктовае марожанае.

Слодычы на палачцы каштуюць 2,5−3,5 рублёў.

Дарэчы, па тэхналогіі карамелізавання ў Японіі яблыкі захоўвалі. Залівалі цёплай масай цэлыя склады з фруктамі. Туды не трапляў кісларод і плады не псаваліся доўгі час. Праўда, смакоцці ўласнага прыгатавання Андрэй прапануе захоўваць не даўжэй за тыдзень.

Цікава, што гродзенец ніколі не вучыўся на повара. Скончыў 9 класаў гімназіі і турыстычны накірунак у каледжы. Займаўся сеткавым маркетынгам, рамонтам камп’ютараў, аўтазапчасткамі.

Над сваёй справай думаў два гады, рабіў разлікі, збіраў грошы. Ідэю падгледзеў у інтэрнэце.

— Шукаў, каб было цікава для людзей і прыносіла прыбытак. Вырашыў, што трэба пачынаць тое, чаго яшчэ не было, нешта смачненькае. Паспяшыў адчыніцца, каб іншыя не зрабілі гэтага раней за мяне, — тлумачыць хлопец.

Для старту спатрэбілася 2,5 тысяч долараў. У тым ліку пераноснае абсталяванне з Расіі каштавала каля 3 тысяч беларускіх рублёў.

Скончыў курсы прадпрымальніцтва. Навучыўся гатаваць за два тыдні дома. Па тэхналагічнай карце, якая далучалася да абсталявання, трэнаваўся на садавіне і эксперыментаваў са смакамі.

Ведае, што карамель гатуецца пры 400 градусах. Яе ўвесь час трэба мяшаць, інакш пераўтворыцца ў палены цукар.

— Цяпер яе тэмпература каля 90 градусаў, — прадавец на вока ацэньвае тэмпературу па гушчыні змесціва. — Калі астыне, стане шкляной.

Андрэй плаціць за свае 3,5 квадраты 105 еўра ў месяц. Хаця вагаўся, ці не арэндаваць лапік у больш «прахадным» месцы у «Еўраопце» за 150 долараў за квадрат.

Калі ўкладанні акупяцца, прадпрымальнік не бярэцца прагназаваць. Заўважае толькі, што паціху попыт на цікавостку расце.


Создание сайта — это сложная и многоэтапная работа, которая требует немалых сил и времени. Только грамотно спланированный и разработанный сайт может дать хороший результат. Закажите разработку своего сайт в Веб Элита. Всю информацию можно получить на сайте
https://web-elita.com. Мы всегда на шаг впереди.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025