Фатограф Святлана Лебедзь з Гродна ў дзяцінстве любіла танцаваць, падлеткам іграла на барабанах, хацела быць лекарам, а стала аграномам. Першую «люстранку» ёй падарыў муж Раман. «Чамусьці быў упэўнены — варта камеры патрапіць у мае рукі, я адразу пачну гэтым займацца», — успамінае Святлана.

Так і выйшла. Адразу з’явіўся інтарэс — што як уладкавана і што з гэтым можна рабіць. Ад «фатаграфаваць тое, што прыгожа» вельмі хутка перайшла да «паспрабаваць адлюстраваць скрозь сябе ўвесь навакольны свет».

«Да цябе здымацца не пойдуць, цябе ніхто не ведае», — сумняваліся родныя пару гадоў таму, калі яна купляла першыя дэкарацыі для фотастудыі. Ды і сама да канца не верыла, што атрымаецца. А ў пачатку гэтага года яна ўжо вазіла свае фатаграфіі на персанальную выставу ў адну з польскіх галерэй.

«Потым думала — вось і правільна, што пачала. Зрабі крок наперад, а далей пабачым. Такога прынцыпу я і далей у жыцці прытрымліваюся».

Хацела танцаваць, а стала фатографам. Святлана Лебедзь пра танцы па абодва бакі фотакамеры
Фатографка Святлана Лебедзь. Здымак Ірыны Новік
Камера з’явілася ў Святланы ўжо пасля нараджэння дзвюх дачок. Таму першымі мадэлямі сталі менавіта яны — Юля і Паліна. «Здымала сваіх дзяцей і нават не думала, што фатаграфія стане нечым большым, чым хобі. А потым сталі знаёмыя прасіць аб здымках, потым — знаёмыя знаёмых. Так і пайшло».

Першую студыю Святлана абсталявала ў сябе дома. А калі стала цесна ад кліентаў, зняла офіс у горадзе. Гэтая частка працы — зрабіць так, як просіць замоўца. Другі бок — здымаць тое, што свая душа просіць — артфатаграфія. Мадэлямі для нетыповых здымак сталі гродзенскія танцоры.

Хацела танцаваць, а стала фатографам. Святлана Лебедзь пра танцы па абодва бакі фотакамеры
Фота Святланы Лебедзь
Так фатаграфія стала Святланы і бізнэсам, і захапленнем. Сумяшчаць адно з другім аказалася няпроста. «Камерцыйныя і творчыя праекты — зусім розныя рэчы. Раней думала, што змагу іх аб’яднаць і зарабляць на цікавых і блізкіх мне тэмах. Але пакуль не атрымліваецца». Плаціць гатовыя ў асноўным за «прыгожыя» пастановачныя фотасесіі. Такая здымка мае права на існаванне — яна робіць людзей шчаслівымі, лічыць Святлана.

«Часта бывае, што спачатку пара просіць зняць вяселле, потым цяжарнасць, потым прыводзяць дзяцей. Атрымліваюцца доўгатэрміновыя адносіны. Яны камерцыйныя, але і сяброўскія таксама».

У творчых сюжэтах «пастановачным» дэкарацыям і пазіраванню месца не застаецца. Выкарыстоўваецца жывая здымка і рэпартажны стыль. «Гэта спантанная, не заўсёды прадуманая праца. У ёй пакуль выніку няма, ніхто і не ведае, якім ён павінен быць».

Хацела танцаваць, а стала фатографам. Святлана Лебедзь пра танцы па абодва бакі фотакамеры
Дапамагае выказаць сваё бачанне свету назіральнасць і жаданне эксперыментаваць. «Гэтая рыса, яна па жыцці са мной. Я люблю эксперыменты і паўсюль іх стаўлю. Нейкая штучка трапляецца цікавая — адразу думаю, як можна паспрабаваць яе скарыстаць. На здымку бяру розныя рэчы, якія тэарэтычна неяк можна ўжыць. Светлавыя эфекты ствараюць валанчыкі, тарачкі нейкія. А бывае, выкарыстоўваю тое, што ў момант здымкі выпадкова трапілася на вочы».

Хацела танцаваць, а стала фатографам. Святлана Лебедзь пра танцы па абодва бакі фотакамеры
Света распавяла, як аднойчы сюжэт і план здымак змяніла будаўнічая плёнка, якую выпадкова ўбачыла ў бакоўцы. «Дана (мадэль) прыйшла з прыгожай прычоскай, а я ёй — так, сёння мы абмотваем галаву плёнкай. Атрымаўся абсалютны эксперымент. Я не ведала, як плёнка будзе сябе паводзіць. Але гэтыя плёнкавыя хвалі, пластыку цела, рукі - хацелася аб’яднаць. І разам яно зайграла! Многія з гэтых фатаграфій ўвайшлі ў выставачную серыю. Калі пачала так здымаць, то зразумела — а баяцца-та няма чаго. Проста спрабуй».

Героі Святланіных артфотаздымкаў - танцоры. «Напэўна, ніколі не змагу ад танцаў адмовіцца. Хоць так дзіцячыя мары павінны споўніцца», — жартуе фатографка. Ды і мадэляў такіх дзе яшчэ знойдзеш? «Яны вельмі творчыя і заўсёды адкрытыя абсалютна на любыя ідэі. Хто б яшчэ пагадзіўся лётаць у муцэ, запэцкацца граззю або лазіць па дрэвах дзеля фатаграфій».

Хацела танцаваць, а стала фатографам. Святлана Лебедзь пра танцы па абодва бакі фотакамеры
Больш за ўсё натхняюць Святлану работы фотамастакоў пачатку ХХ стагоддзя. «Яны бударажаць мозг! Тады яшчэ амаль нічога не было з асвятляльнай тэхнікі, а яны так маглі маляваць святлом. Такая кантрасная і цікавая здымка».

З сучасных фотапрац уражвае еўрапейская стрыт-фатаграфія. «Злавіць святло, эмоцыю, выбудаваць кадр і галоўнае — перадаць сэнс. І зрабіць усё гэта трэба за адзін міг». Кожная выстава, на якой ўбачыш такія кадры — нагода самой шукаць і лавіць моманты. Так што стрыт-фотаздымка разам з псіхалагічным партрэтам уваходзяць у Святланіны планы на самаўдасканальванне і чакае сваёй чаргі.

Хацела танцаваць, а стала фатографам. Святлана Лебедзь пра танцы па абодва бакі фотакамеры

Суперніцтва або канкурэнцыю выкарыстоўваць як стымул для сябе не атрымліваецца.

«Мне гэта не зразумела. У кожнага свой кліент, так што спакойна да гэтага стаўлюся. Для мяне ў фотаграфіі важна найперш „пра што“, і толькі потым „як“. Гэта спосаб самавыражэння, ён у кожнага свой»


Устали стоять в пробках? Зима все еще в самом разгаре, вы еще можете успеть купить зимние товары на сайте https://veloreal.ru/. Большой выбор санок, снегокаток и многое другое.