У нядзелю 22 верасня ў рэдакцыі Hrodna.life прайшла сустрэча чытачоў з госцяй з Ізраіля, Рут Маркус. Яна прафесарка матэматыкі, а гісторыю Гродна вывучала сама і прысвяціла ёй шмат гадоў. Цяпер у Рут адзін з самых вялікіх яўрэйскіх архіваў пра Гродна. На сустрэчы жанчына распавяла пра свае гродзенскія карані і яўрэйскае жыццё горада да Другой сусветнай вайны.
Для Рут Маркус гэта восьмы прыезд у Гродна. Ён стаў адным з самых лепшых. У Беларусь жанчына ўпершыню прывезла сваіх траіх унукаў, каб пазнаёміць з радзімай продкаў, а таксама паказаць горад, пра які яны шмат разоў чулі, але ніколі не бачылі.
Рут нарадзілася ў Тэль-Авіве, яе продкі з боку маці перабраліся ў Палестыну з Вільні. Бацька быў родам з мястэчка Лунна, але сваю маладосць правёў у Гродне.
«У 1925 годзе мой бацька пераехаў у Гродна і пяць гадоў вучыўся ў яўрэйскай гімназіі» Тарбут «. Яго клас быў першым выпускам у гэтай гімназіі. Навучальная ўстанова была размешчана на вуліцы Лістоўскага, сёння там знаходзіцца музычная школа (Кірава, 40). Таксама мой бацька быў вельмі актыўным удзельнікам сіянісцкага руху ў Гродне (палітычны рух, мэтай якога з’яўляецца аб’яднанне і адраджэнне яўрэйскага народа на яго гістарычнай радзіме — у Ізраілі - рэд). Бацька быў кіраўніком руху да 1932 года, пакуль не з’ехаў у Палестыну».
У 1937 годзе ў Палестыне бацька Рут сустрэў сваю будучую жонку, яны пражылі ўсё жыццё ў Тэль-Авіве. У гэты горад таксама пераехалі і сёстры бацькі з Польшчы.
«Падчас сустрэч яны часта ўспаміналі Гродна і раку Нёман, спявалі песні на ідыш, іўрыце і рускай мове, якую вывучылі ў юнацтве. Са слязамі на вачах ўспаміналі свайго бацьку, які памёр у 1934 годзе і іншых сваякоў з Польшчы, якія загінулі падчас Холоксту».
Некалькі блізкіх сваякоў бацькі Рут ў розны час пераязджалі з Лунна ў Гродна. Сярод іх быў і Ашэр Касоўскі, уладальнік паравога млына ў Гродне. Будынак знаходзіўся на вуліцы Васілька і быў знесены ў 2007 годзе.
«Да гэтага часу многія будынкі на сучаснай вуліцы Кірава нагадваюць мне пра сям’ю. Гімназія «Тарбут», дом Ашэра Касоўскага.
А побач на вуліцы Васілька ёсць месца, дзе быў млын Ашэра і супраць зносу якога змагаліся мясцовыя жыхары. Яшчэ падчас свайго першага візіту ў Гродна ў 2006 годзе я паспела яго сфатаграфаваць".
Рут вывучае гісторыю сваёй сям'і напрацягу 13 гадоў і цяпер працуе над кнігай. Магчыма, з яе прэзентацыяй таксама прыедзе ў Гродна і Лунна.
«За ўвесь гэты час я сабрала вялікую колькасць інфармацыі пра сваю сям’ю, а таксама розных фатаграфій і старых лістоў, звязаных з Гродна і Лунна. Цяпер я пішу кнігу пра сям’ю Касоўскіх. Я вельмі задаволеная сваім чарговым прыездам. У гэты раз прывезла з сабой ўнукаў, каб яны ўбачылі месцы, адкуль пайшлі іх сямейныя карані. Для мяне Гродна — другі дом. Я вельмі люблю хадзіць па вуліцах гэтага горада, успамінаць сям’ю і даваенную яўрэйскую суполку. А як быў бы рады мой бацька, калі б ведаў, што я сёння сяджу з гродзенцамі на Кірава і распавядаю пра сваю сям’ю…».
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…