Людзі і справы

Добра, дзе нас няма: параўноуваем жыццё ў Гродне, Каўнасе і Беластоку

Лічыць грошы ў суседскіх кішэнях — тое, што беларусы вельмі любяць. Hrodna.life параўнаў даходы і выдаткі палякаў, літоўцаў і беларусаў, якія жывуць у трох дастаткова падобных гарадах.

Гродна, Каўнас і Беласток — аднолькавыя паводле статусу і падобныя паводле насельніцтва гарады. Ды і агульнай гісторыі хапае. Як жывецца нашым суседзям? Ці зелянейшая ў іх трава, ці большыя заробкі, ці лепшыя ўмовы жыцця — Hrodna.life расказала дызайнерка з Коўна, настаўнік з Беластока, тэрапеўт з Гродна і… статыстыка.

Насельніцтва

Каўнас — старадаўні горад, які, як і Гродна, размясціўся на берагах Нёмана. Колішняя сталіца Літвы, сёння другі паводле насельніцтва горад у краіне. У лепшыя гады налічваў больш за 400 000 жыхароў.

Пасля распаду СССР насельніцтва пачало скарачацца, а пасля ўступлення Літвы ў Еўрасаюз сітуацыя толькі пагоршылася — цяпер там жыве ўсяго 290 000 чалавек. Такім чынам Каўнас паводле колькасці насельніцтва ў нашым рэйтынгу займае 3 месца.

Беласток — буйны горад ва ўсходняй частцы Польшчы. З’яўляецца самым стабільным у гэтым плане. За апошнія 10 год насельніцтва Беластока змянялася ў межах статыстычнай памылкі, вагаючыся ад 294 000 да 296 000. Другое месца ў нашым рэйтынгу.

Гродна — бясспрэчны лідар! Насельніцтва нашага горада безперапынна расце з 1945 года. 368 000 у 2017 годзе даюць першае месца ў нашым рэйтынгу.


Заробкі

Каўнас

Мінімальная зарплата ў Літве сёлета складае 400 € «бруднымі», на рукі - каля 310 € (745 руб.). Гэта на 20 еўра больш чым летась. Паводле дадзеных Міністэрства сацыяльнай абароны і працы, мінімальны заробак атрымліваюць каля 264 000 чалавек — 21% ад агульнай колькасці працуючых.

Паводле афіцыйных дадзеных літоўскага Дэпартамента статыстыкі, сярэдні заробак у Літве ў 2017 годзе складаў 817 еўра бруднымі, чысты сярэдні заробак у Літве складае 644,5 еўра.

310 еўра ў месяц на рукі атрымліваюць 21% працуючых у Літве

Куды выдаткоўваецца такая зарплата, нам расказала Ліда (23 гады, дызайнерка), якая жыве і працуе ў Каўнасе. Мае зарплату, згодна з дагаворам, 410 € (985 руб), на картку чыстымі паступае 310 € (745 руб).

— Паход у рэстаран — 6−10 € (15−24 руб) на дзяўчыну дастаткова, калі яна губу не раскатвае. Вяртанне дадому на таксі - 3−4 еўра (7,2−9,6 кап). Бараў шмат, з рознымі расцэнкамі і атмасферай, ад бюджэтных «студэнцкіх» піўнушак, да месцаў з водарам рамантыкі. На тыя ж 10 еўра можна добра правесці час, але сціпла.

Добрых, а галоўнае ўтульных устаноў у Каўнасе не менш чым у Вільні. Знайсці vegan-friendly месца таксама не складана.

Беласток

Мінімальная зарплата ў Польшчы «на рукі» — каля 350 еўра (840 руб). Сярэдняя «на рукі» — каля 750 € (1800 руб).

Томек, 42 гады, настаўнік фізкультуры, жыве і працуе ў Беластоку:

— Зарплата каля 730 € «чыстымі». Яшчэ 2−3 дні на тыдзень, па некалькі гадзін, падпрацоўваю ў прыватным дзіцячым садку. Атрымліваецца за падпрацоўку каля 150 €. На жыццё з большага хапае. Жонка часова не працуе.

Гродна

Мінімальная зарплата ў Беларусі 305 рублёў (130 €). Сярэдняя зарплата па Гродне — 850 рублёў (355 €).

Кацярына 26 год. Урач- тэрапеўт. Жыве і працуе ў Гродна. Зарплата на рукі вагаецца каля 500 рублёў (210 €).

Камуналка

Аплата камунальных паслуг зімой за трохпакаёвую кватэру у Каўнасе абыйдзецца ў 120−140 € (290−335 руб), летам — 50−70 € (120−165 руб). Ацяпленне ў Літве дарагое, а, са словаў Ліды, батарэі не такія цёплыя, як у Гродне.

У Беластоку камунальныя паслугі за двухпакаёвую кватэру (33 кв.м) складаюць каля 100−120 € (240−288 руб) штомесяц, незалежна ад сезону.

Камуналка ў гродзенскай трохпакаёвай кватэры (чэшка) у зімовы перыяд абыходзіцца ў 50−58 € (120−130 рублёў).

Транспарт

Паліва

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025