Аўтарка Hrodna.life прагулялася па горадзе і сфатаграфавала стыльна і прыгожа апранутых людзей. Мы даведаліся, дзе яны апранаюцца, якія іх перавагі ў вопратцы і што яны думаюць пра айчынную вопратку.
Я звычайна апранаюся ў Мінску, таксама люблю купляць вопратку за мяжой. Мне падабаецца амерыканскае адзенне — за яе прастату. Любімая марка абутку — Nike. I хоць сёння я апранутая ў класічным стылі, у мяне вельмі шмат красовак. З беларускіх дызайнераў мне падабаецца Алена Гарэцкая.
Тренд — паліто. А калі яно яшчэ чорнае і з гузікамі, то гэта дакладна адсылка да класікі. Лаканічнае і простае, такое паліто зможа падкрэсліць індывідуальнасць і элегантнасць.
[irp posts="19 107″ name="Паход у сэканд: як выглядаць класна за 10 рублёў"]
Вопратку я звычайна купляю ў Гродне. Мне падабаецца гандлёвы цэнтр «Карона». Спрабую выбраць штосьці цікавае, люблю беларускіх дызайнераў. У мінску падабаецца Central Fashion Market, дзе можна падабраць паўнавартасны лук. Цяпер на мне няма нічога беларускага, хіба што я сама звязала швэдар [усміхаецца]. Сёння я апранула хустку — Broadway, спадніца — Zara. Да звычайных крамаў беларускага адзення стаўлюся ніяк.
Трэнд — грубыя чаравікі на шнуроўцы. Гэтую ўніверсальную мадэль абутку, якая адсылае да 90-х гадоў, дызайнеры спалучаюць і са швэдрам грубай носкі, і з лёгкімі шаўковымі сукенкамі.
Наогул, я вялікі аматар абцасаў і сукенак. Але сёння вырашыла здзівіць Гродна. Я звычайна апранаюся ў Вільні, дзе няма асаблівых праблем з падборам адзення. Любімыя маркі - Zara, Mohito. Сёння галоўнае ў маёй вопратцы — боты ад BELWEST. Усе ад іх у захапленні. Раней я думала, што там прадаецца толькі практычны абутак, але не стыльны. Калі іх убачыла, зразумела, што беларусы ўмеюць рабіць класны абутак. Цяпер гэта мая разыначка.
Сёння на мне апранутыя штаны — Bershka, куртка — Zara, сумка — David Jones. Я лічу, што ў Беларусі вельмі шмат таленавітых людзей, у тым ліку і дызайнераў. Хоць пайменна я не назаву, але мне падабаецца тое, што яны робяць. Я не грэбую крамамі беларускага адзення, галоўнае — да чаго ляжа душа.
Трэнд — яркі тотал-лук. Тут і тлумачыць няма чаго, у гэтыя вясновыя пахмурныя дні так прыемна ўбачыць хоць што-небудзь яркае.
[irp posts="177″ name="Дапаможнік гарадзенца: як закупацца ў сэканд-хэндах"]
Адзенне выбіраю спантанна. Рэчы я нашу вельмі акуратна, таму купляю рэдка і толькі тыя, што вельмі спадабаліся. На вуліцы сёння холадна — апранула паліто, штаны і абутак падбірала пад яго ж. Паліто купіла ва Украіне, усё астатняе ў Гродне. Вопратку люблю яркую, таму да крам беларускага адзення стаўлюся нейтральна. Заходжу ў іх, але выбраць штосьці для мяне там праблематычна.
Трэнд — ружовы колер. У гэтым і наступным сезонах дызайнеры прапануюць збіраць вобразы, якія цалкам складаюцца з ружовых рэчаў. Рэчы ружовага колеру могуць выглядаць асабліва эфектна, калі выбраць незвычайны фасон, напрыклад як тут ці тут.
[irp posts="7083″ name="Экамода ад Берліна да Гродна. У іх для багатых, у нас для творчых"]
Канцэпцыя майго адзення — насіць тое, што зручна. Адзенне купляю за мяжой, у Гродне, у сэканд хэндах. У маім гардэробе ёсць адзенне і беларускай вытворчасці, напрыклад — ніжняя бялізна Mark Formelle. Цяпер на мне апранутая куртка Levi Strauss & Co, джынсы — Denim, красоўкі - Puma.
Трэнд — барада і вусы. Калі да барады ўсе ўжо прывыклі, то вусы толькі ўваходзяць у моду. Па словах Iллі, вусы ён гадаваў каля двух гадоў. Таму калі ты раптам вырашыў, што гэта твой трэнд -варта пачынаць ужо цяпер. А для натхнення паглядзі на вусы Сальвадора Далі ці Чэ Гевары.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…