Аўтарка Hrodna.life прагулялася па горадзе і сфатаграфавала стыльна і прыгожа апранутых людзей. Мы даведаліся, дзе яны апранаюцца, якія іх перавагі ў вопратцы і што яны думаюць пра айчынную вопратку.

Оля, студэнтка медыцынскага ўніверсітэта

Я звычайна апранаюся ў Мінску, таксама люблю купляць вопратку за мяжой. Мне падабаецца амерыканскае адзенне – за яе прастату. Любімая марка абутку – Nike. I хоць сёння я апранутая ў класічным стылі, у мяне вельмі шмат красовак. З беларускіх дызайнераў мне падабаецца Алена Гарэцкая.

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Тренд – паліто. А калі яно яшчэ чорнае і з гузікамі, то гэта дакладна адсылка да класікі. Лаканічнае і простае, такое паліто зможа падкрэсліць індывідуальнасць і элегантнасць.

Чытайце яшчэ:  Паход у сэканд: як выглядаць класна за 10 рублёў

Таццяна, электрамеханік на чыгунцы

Вопратку я звычайна купляю ў Гродне. Мне падабаецца гандлёвы цэнтр “Карона”. Спрабую выбраць штосьці цікавае, люблю беларускіх дызайнераў. У мінску падабаецца Central Fashion Market, дзе можна падабраць паўнавартасны лук. Цяпер на мне няма нічога беларускага, хіба што я сама звязала швэдар [усміхаецца]. Сёння я апранула хустку – Broadway, спадніца – Zara. Да звычайных крамаў беларускага адзення стаўлюся ніяк.

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Трэнд – грубыя чаравікі на шнуроўцы. Гэтую ўніверсальную мадэль абутку, якая адсылае да 90-х гадоў, дызайнеры спалучаюць і са швэдрам грубай носкі, і з лёгкімі шаўковымі сукенкамі.

 

Алёна, вучыцца ў Вільні на журналіста

Наогул, я вялікі аматар абцасаў і сукенак. Але сёння вырашыла здзівіць Гродна. Я звычайна апранаюся ў Вільні, дзе няма асаблівых праблем з падборам адзення. Любімыя маркі – Zara, Mohito. Сёння галоўнае ў маёй вопратцы – боты ад BELWEST. Усе ад іх у захапленні. Раней я думала, што там прадаецца толькі практычны абутак, але не стыльны. Калі іх убачыла, зразумела, што беларусы ўмеюць рабіць класны абутак. Цяпер гэта мая разыначка.

Сёння на мне апранутыя штаны – Bershka, куртка – Zara, сумка – David Jones. Я лічу, што ў Беларусі вельмі шмат таленавітых людзей, у тым ліку і дызайнераў. Хоць пайменна я не назаву, але мне падабаецца тое, што яны робяць. Я не грэбую крамамі беларускага адзення, галоўнае – да чаго ляжа душа.

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Трэнд – яркі тотал-лук. Тут і тлумачыць няма чаго, у гэтыя вясновыя пахмурныя дні так прыемна ўбачыць хоць што-небудзь яркае.

Чытайце яшчэ:  Дапаможнік гарадзенца: як закупацца ў сэканд-хэндах

 

Алёна, вучыцца у школе ў 10 класе

Адзенне выбіраю спантанна. Рэчы я нашу вельмі акуратна, таму купляю рэдка і толькі тыя, што вельмі спадабаліся. На вуліцы сёння холадна – апранула паліто, штаны і абутак падбірала пад яго ж. Паліто купіла ва Украіне, усё астатняе ў Гродне. Вопратку люблю яркую, таму да крам беларускага адзення стаўлюся нейтральна. Заходжу ў іх, але выбраць штосьці для мяне там праблематычна.

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Трэнд – ружовы колер. У гэтым і наступным сезонах дызайнеры прапануюць збіраць вобразы, якія цалкам  складаюцца з ружовых рэчаў. Рэчы ружовага колеру могуць выглядаць асабліва эфектна, калі выбраць незвычайны фасон, напрыклад як тут ці тут.

Чытайце яшчэ:  Экамода ад Берліна да Гродна. У іх для багатых, у нас для творчых

 

Ілля, арганізатар канцэртнай дзейнасці

Канцэпцыя майго адзення – насіць тое, што зручна. Адзенне купляю за мяжой, у Гродне, у сэканд хэндах. У маім гардэробе ёсць адзенне і беларускай вытворчасці, напрыклад – ніжняя бялізна Mark Formelle. Цяпер на мне апранутая куртка Levi Strauss & Co, джынсы – Denim, красоўкі – Puma.

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Трэнд – барада і вусы. Калі да барады ўсе ўжо прывыклі, то вусы толькі ўваходзяць у моду. Па словах Iллі, вусы ён гадаваў каля двух гадоў. Таму  калі ты  раптам вырашыў, што гэта твой трэнд –варта пачынаць ужо цяпер. А для натхнення паглядзі на вусы Сальвадора Далі ці Чэ Гевары.