Людзі і справы

Стыльныя гродзенцы: ветэрынары, медыкі і адзін маркетолаг (і зноў без хлопцаў)

У чарговым выпуску рубрыкі пра гродзенцаў і іх вопратку ў нас пяць студэнтак: яны вывучаюць медыцыну, любяць жывёл, некаторыя жывуць за мяжой, а амаль усе — носяць Zara (а хто ж яе не любіць?).

Карына, вучыцца ў медыцынскім

Я вучуся ў Польшчы. Маё хобі - музыка, я вакаліст. Я выступала і ў Гродне на ўсякіх конкурсах, і там стараюся выступаць. Я спяваю тое, што мне падабаецца. Для мяне няма розніцы, класіка гэта ці нешта новае, можа, толькі рэп не чытаю.

З дзяцінства я выбірала: стаць міліцыянерам або медыкам. Абрала медыцыну і не шкадую.

Адзенне набываю ў Польшчы, бо цяпер там жыву. Любімыя маркі - Zara, Crop, House. Сёння на мне сукенка Zara, сумачка з Польшчы, красоўкі з Магілёва, акуляры з Гродна.

Елізавета, вучыцца на маркетолага

Я вучуся на маркетолага ў Празе. Што да майго хобі, то, хутчэй за ўсё, гэта будзе мастацтва і музыка, таму што я паступаю ў магістратуру на мастацтвазнаўцу. З музыкі, па большай частцы, мне падабаецца індзі, але я вялікі меламан і стараюся цікавіцца ўсім. У мяне ёсць мара — папрацаваць нейкі час на радыё.

Я працую асістэнтам у краме Zara. Вопратку я звычайна купляю ў Еўропе, вельмі падабаецца Берлін — гэта вялікі горад, дзе шмат магчымасцяў. Самая вялікая любоў сярод марак — гэта Cos, але яна вельмі дарагая, таму атрымліваецца там апранацца толькі ў перыяд вялікіх зніжак. А так — Zara, Mango, што тычыцца абутку, то гэта Vagabond.

У адзежы ўвагу звяртаю на колер, таму што ў мяне ёсць пэўная колеравая гама, якой я прытрымліваюся. На тканіну таксама звяртаю ўвагу ў апошні час, я станаўлюся старэйшай і разумею, што лепш, каб адзення было менш, але яно была больш якасным. Нядаўна была ў краме Mark Formelle і купіла сабе вельмі мілую піжамку з зайчыкамі.

Сёння на мне джут, яму ўжо гады чатыры, яго прывезла цётка з Амерыкі, таму я яго вар’яцка люблю. Сукенка Mohito — гэта адзіная мая пакупка з той крамы, але я ў яе закахалася. Сукенка вельмі падобна да маёй выпускной, але выпускную я пражгла і вырашыла паўтарыць. Абутак і партфель Zara.

Аліна, вучыцца ў Аграрным універсітэце (на фота справа)

Я вучуся на ветэрынара-медыка. Наогул я хацела паступаць у медыцынскі, але паколькі я вельмі люблю жывёл — паехала паступаць на ветэрынара. Маё хобі - конны спорт, я займалася сем гадоў, вельмі люблю коней.

Вопратку я часам купляю ў Гродне, а звычайна — у Бельгіі. Любімыя маркі - Zara, Bershka, H&M. З абутку люблю Ryłko. Мне падабаецца блакітны і чорны колер, а наогул я арыентуюся на нешта больш спартовае. У беларускіх крамах набываю нешта рэдка, у асноўным бялізну.

Сёння на мне штаны Bershka, торбачка Kira Plastinina, топ купляла ў Гродне.

Наташа, вучыцца на дэфекталагічным факультэце (на фота злева)

Я вучуся ў Маскве на дэфекталагічным факультэце, буду працаваць з дзецьмі. Раней я займалася танцамі сем гадоў, але цяпер мне нельга па здароўі. Часам удзельнічаю ў валанцёрскіх мерапрыемствах, у нас ад універсітэта ідзе вялікая падтрымка. Звычайна адзенне набываю ў Маскве, любімыя маркі - Zara, Stradivarius, Pull&Bear, Bershka, H&M. За модай складана сачыць: часта тое, што модна, зусім нязручна. Беларуская вопратка якасная, але не спяшаецца за модай.

Сёння на мне кашуля Stradivarius, кеды Converse.

Елізавета, вучыцца на ветэрынара

Я зараз вучуся на ветэрынара, вось першы курс скончыла. Маё хобі - гэта жывёлы і ўсё, што з імі звязана. Мае бацькі працуюць з жывёламі, я з дзяцінства мела зносіны з жывёламі, таму іх вельмі люблю.

Вопратку я звычайна купляю ў Беларусі, у любых крамах. Любімы магазін — Waikiki. У беларускія крамы таксама заходжу. Часам заходжу ў сэканды, мой любімы на Пушкіна.

Сёння на мне сукенка з сэканд-хэнду, джынсоўка Gloria Jeans, торбачка Waikiki. Я люблю перафарбоўваць валасы — усё раблю сама, у мяне былі фіялетавыя, ружовыя, сінія, чорныя валасы.

Падзяліцца
Меткі: модарэчы

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025