12 аб’ектаў, якіх чакала, але не дачакалася Гродна ў 2022 годзе

Анкадыспансер, школа ў Грандзічах, рэканструкцыя аўтавакзала. Некаторыя будоўлі ў Гродне пераносяцца з года ў год, а недзе проста трохі не паспелі. Праекты, рэалізацыі якіх гродзенцы чакалі, але не дачакаліся ў 2022 годзе, сабраў канал Urban Hrodna.

Альшанка: школа і паліклініка

У канцы 2021-га казалі пра планы збудаваць у 2022-м яшчэ адну школу ў Альшанцы і паліклініку на 650 наведванняў у змену. Паліклініку дабудаваць не паспелі і ўвод у эксплуатацыю перанеслі на 2023 год, пра школу інфармацыі не знайшлося.

Грандзічы: школа і садок

На жнівень 2022 года планавалі адкрыць вялікую школу ў новым квартале Грандзічы-3. У траўні 2022 датай заканчэння работ назвалі 31 снежня 2023. У канцы снежня 2022 года кіраўнік гарвыканкама Мечыслаў Гой паабяцаў адкрыць школу ў верасні 2023-га. Яна будзе чатырохпавярховай, з басейнам і трэнажорнай залай, разлічана на 44 класа для 1020 вучняў у змену, будзе працаваць у дзве змены. Прычына затрымак будаўніцтва — недахоп сродкаў. У жніўні 2022 года ступень гатоўнасці будынка была прыблізна 70%. У 2022 годзе на яе будаўніцтва было прадугледжана выдаткаваць 6 млн рублёў. Пакуль дзеці з Грандзіч ездзяць у школы на Дзевятоўцы — СШ № 32, 27 і 28.

Доўгачаканая школа ў Грандзічах. Фота: Grodno.in

Гэтак жа ў Грандзічах планавалі будаваць па адным дзіцячым садку штогод да 2027 года. У 2022 годзе збіраліся запраектаваць дзіцячы сад з пачатковай школай на 450 выхаванцаў. Толькі ў лістападзе 2022 у Грандзічах-3 пачалі будаваць дзіцячы сад — на 330 месцаў. Ён з’явіцца ў раёне вуліц Глухава і Макаравай побач з доўгачаканай школай.

Чытайце таксама:

Спарткомплекс: планавалі больш за 10 гадоў

У інвестпраграму на 2022 год уключылі праектаванне і пачатак будаўніцтва спартыўна-аздараўленчага комплексу на выездзе з Гродна ў бок Мінска. Скончыць будаўніцтва збіраліся ў 2023 годзе. У канцы 2022 года Мечыслаў Гой расказаў, што на 2023 плануюцца толькі праектныя і падрыхтоўчыя працы. На праектаванне можа пайсцм 10−11 месяцаў.

Праўда, гэтую будоўлю адкладаюць ўжо даўно: пра планы збудаваць новы спарткомплекс казалі яшчэ да 2012. У пачатку 2022 горад збіраўся выдаткаваць на яго 12−13 млн рублёў. Раней спарткомплекс збіраліся пабудаваць у іншым месцы, цяпер яго вырашылі аддаць пад бальніцу.

Рэндэр будучага спарткомплексу. Фота: «Пул 4 регион»

Чытайце таксама: Большой бассейн для гродненцев и зал на 2000 мест. Что будет в новом спорткомплексе на въезде в Гродно

Аўтавакзал: рэканструкцыя старога будынка

Таксама ў інвестпраграму на 2022 закладалі пачатак рэканструкцыі міжгародняга аўтавакзала ў Гродне. Яе так і не пачалі.

Міжгародні вакзал быў пабудаваны амаль 60 гадоў таму. Рэканструкцыю запланавалі яшчэ ў 2018 годзе. Мечыслаў Гой хацеў уключыць яго перабудову ў інвестпраграму на 2020 год. Каля будынка меркавалі дабудаваць другі паверх, размясціць залу чакання, пакой маці і дзіцяці, ліфт. Збіраліся замяніць касы, дыспетчарскую, інфармацыйную сістэму. Паводле планаў 2021-га года, у будынку збіраліся ўладкаваць грамадскі туалет і пакой адпачынку кіроўцаў, зрабіць яго даступным для людзей з інваліднасцю.

Чытайце таксама:

Мост на Рыбацкай: закрылі і забыліся?

Стары мост, які злучае вуліцу Рыбацкая і набярэжную пад замкамі, закрылі ў студзені 2022 года праз аварыйнасць. Рамонт павінны быў пачацца летам 2022. На праектна-каштарысную дакументацыю планавалі выдаткаваць да 60 тыс. рублёў. Але працы так і не пачалі, мост зачынены. У канцы снежня 2022 года выявілася, што праекта яшчэ няма. Пачатак работ анансавалі ў 2023 годзе, праект павінен быць гатовы да красавіка 2023 года. На рэканструкцыю плануюць выдаткаваць да 2 млн рублёў з бюджэту.

Анкадыспансер: складаныя працэсы

У 2022 годзе збіраліся запусціць у працу першую чаргу будаўніцтва Гродзенскага абласнога анкадыспансера. У пачатку года паведамлялі, што працы там на завяршальнай стадыі, трэба толькі ўсталяваць абсталяванне. У лістападзе стала вядома, што тэрміны здачы ссунулі на пачатак 2023-га, бо закупка абсталявання выявілася складаным працэсам.

Частка анкадыспансера, якая чакае свайго адкрыцця. Фота: БелТА
Праект анкадыспансера. Крыніца: «Вячэрні Гродна»

Да першай чаргі адносяцца радыелагічны корпус з усімі тэхнічнымі сродкамі: кіслароднай станцыяй, цеплавым пунктам, трансфарматарнай падстанцыяй, дызель-генератарам, ачышчальнымі збудаваннямі, станцыяй адпампоўкі сцёкавых вод. Таксама гэта і аўтастаянка, дарога і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Усяго запланавана пяць чэргаў будаўніцтва.

Тэрміны зрушваюцца ўжо не першы раз, у 2019-м частка анкадыспансера спадзяваліся адкрыць ўжо ў 2021 годзе.

Чытайце таксама:«Не соответствует современным требованиям». Новая больница и онкоцентр — какие медобъекты построят в Гродно

Шклозавод: чакаем 120 працоўных месцаў

Будаўніцтва новага завода для вытворчасці шкляной тары ў Аульсе збіраліся завяршыць да кастрычніка 2022 года. Згодна з пастановай Саўміна ад 19 снежня 2022 года тэрмін будаўніцтва працягнулі да 30 чэрвеня 2023 года ўключна. Завод займае плошчу ў 12,2 гектара. Яго шклаварная печ зможа вырабляць 220 тон прадукцыі за суткі. Усяго будзе працаваць тры тэхналагічныя лініі. Выпускаць збіраюцца толькі піўную бутэльку — палегчаную каляровую на 0,5 л і звычайную.

Планавалася, што дзякуючы новай вытворчасці з’явіцца 120 новых працоўных месцаў. У 2019 годзе вытворчасць спадзяваліся запусціць «у хуткім часе».

Чытайце таксама: По кредитам КСМ и «Гродненского стеклозавода» заплатят из бюджета страны

Скейтпарк, бізнес-цэнтр і кафэ

Яшчэ ў 2022 годзе ў Гродне абяцалі ўладкаваць скейт-парк. З месцам вызначыцца не маглі, але ў якасці варыянту разглядалі арганізацыю яго на базе сярэдняй школы № 8. Скейт-парк адкрыўся, але прыватны і крыты — у адным з былых вытворчых будынкаў па вуліцы Курчатава.

Улетку 2022 побач з Пышкамі каля Сцежкі здароўя планавалі адкрыць 3-павярховы бізнес-цэнтр з ўстановамі грамадскага харчавання. Плошча новага аб’екта складзе больш за 1000 кв. м.

Побач з уваходам на Сцежку здароўя будуецца двухпавярховае кафэ з плоскім дахам і летняй тэрасай на ёй. Згодна з пашпартам аб’екта, яго павінны былі завяршыць таксама ў чэрвені 2022 года. Паводле інфармацыі «Вечернего Гродно» будаўніцтва плануюць скончыць да вясны 2023 года.

Чытайце таксама: Вишневец уплотняют: на месте пустыря построят дома. Жителей будет меньше, чем хотели изначально

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024