Спадчына

Калекцыя Кулевіча: паказваем і расказваем пра старыя фота Гродна, якія журналіст здабыў у выгнанні

Гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч у эміграцыі збірае старыя фотаздымкі Гродна. Hrodna.life пачынае публікаваць рэдкія фота Гродна міжваеннага перыяду з калекцыі Руслана. Журналіст раскажа, як яны патрапілі да яго, пра іх гісторыю, месцы і людзей, бачных на фота.

У першым выпуску мы паглядзім фотаздымкі з сямейнага архіву Леакадзіі Узаньскай, якая пасля вайны з’ехала з Гродна ў польскі горад Слупск.

«Леакадзія Узнаньска была гераіняй маёй другой кнігі. Я планаваў зняць яе для свайго фільма [»Апошнія сведкі" - Hrodna.life], яшчэ ў канцы 2022 года, жанчына жыла ў Слупску. Я патэлефанаваў, але яе дачка сказала, што Леакадзія памерла. Я прыехаў да дачкі - Басі Узнаньскай, яна сказала, што ад маці засталіся фотаздымкі. «Вы займаецеся гісторыяй, для горада, для таго, каб гісторыя горада жыла, бярыце» — сказала яна", — расказаў Hrodna.life журналіст Руслан Кулевіч.

На фотаздымках, якія перадалі ў калекцыю Руслана Кулевіча, бачны бацька Леакадзіі - Яўген Узнаньскі. Ён працаваў у Гродне пажарным. «Працаваў пры паляках, пры першых саветах і пры немцах. На фотаздымках можна ўбачыць пажарную службу ў 1930-я — 1940-я гады».

Чытайце таксама: «У пошуках гродзенцаў». Глядзіце, якія фатаздымкі мы прывезлі з польскага Памор’я

Што на фота: пажарныя, каланча, Фара Вітаўта

На частцы фотаздымкаў можна ўбачыць вежу, на якой трэніраваліся гродзенскія пажарныя. Яна размяшчалася на тэрыторыі пажарнай часткі, ля каланчы на скрыжаванні Замкавай і Вялікай Траецкай. На адным з фотаздымкаў бачна Фару Вітаўта на заднім фоне. На другім — частку Вялікай харальнай сінагогі, а таксама драўляны плот з калючым дротам, якім была абнесена пажарная частка.

Падчас нямецкай акупацыі сям’я Узаньскіх жыла ў доме побач з пажарнай часткай. Сёння гэта дом на вуліцы Замкавай, 19.

«Я бы, магчыма, і перадаў гэтыя фотаздымкі ў Гродзенскі музей пажарнай службы. Бо гэта спараўды класныя фотаздымкі. Яшчэ ёсць вялікі фотаздымак. Мне сказалі: „Як будзе магчымасць перадаць, то перадайце“. Але не пры гэтай уладзе, напэўна. А можа і свой музей фотаздымкаў зраблю».

Што прадавалі ў гродзенскіх крамах падчас нямецкай акупацыі

Падчас нямецкай акупацыі Леакадзія Узнаньска працавала ў краме ў цэнтры горада. Крама размяшчалася на вуліцы Дамініканьскай (сучасная вул.Савецкая). На фотаздымку Леакадзія ў цэнтры. На паліцах у краме можна ўбачыць падносы, фотарамкі, статуэткі. У куце крамы размяшчалася кафляная печ.

«Падчас вайны яе [Леакадзію — Hrodna.life] два разы ледзь не вывезлі ў Германію на прымусовыя працы. Але яе выратавала жонка немца, які трымаў фабрыку, дзе рабілі рэчы на фронт. Леакадзіі прапанавалі працу ў краме на Дамініканьскай. Немцы плацілі і на жыццё хапала», — расказаў Кулевіч.

Яшчэ на адных фотаздымках можна убачыць ратавальную станцыю на левым беразе Нёмана і спецыяльна агароджаную прастору на вадзе. Верагодна, там трэніраваліся і займаліся плаваннем. На заднім фоне можна ўбачыць лесвіцу паміж замкамі, а таксама Каложскую царкву.

Руслан Кулевіч пра сваю калекцыю: «Трэба браць і паказваць»

«Для мяне гэта вельмі важна, я набраў максімум фатаграфій. Іх больш за 50 [з калекцыі сям'і Узнаньскіх — Hrodna.life]. Людзі даюць, значыцца трэба браць і паказваць, распавядаць людзям. Шматлікія калекцыянеры збіраюць фотаздымкі і проста складуюць. Я зараз за сабой заўважаю, што таксама пачынаю складаваць, але так нельга. Бо людзі мне давяраюць, даюць мне гэтыя фотаздымкі, каб я распавядаў», — сказаў Руслан Кулевіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025