Падчас «Ночы музеяў» 21 траўня 2021 года, у гродзенцаў была рэдкая магчымасць наведаць Музей пажарнай службы і падняцца на каланчу. Рэдакцыя Hrodna. life падрыхтавала фотарэпартаж з вышыні.

У музеі размешчаны экспанаты, прысвечаныя пажарнай службе горада. Манекены прадстаўляюць супрацоўнікаў пажарнай службы рознай эпохі. Іх адзенне і абсталявання для барацьбы з агнём.

Асобная заля прысвечана самаму вялікаму пажару ў гісторыі Гродна, які адбыўся ў 1885 годзе. На макеце можна ўбачыць, як распаўсюджваўся пажар па тэрыторыі горада і як моцна пацярпеў Гродна ад вогнішча.

Тым, хто падымецца па 120 прыступках вежы, адкрыеца панарама горада. Вялікая харальная сінагога, Фарны, Бернардынскі і Францысканскі касцёлы ўзвышаюцца над гарадскімі забудовамі. Усе гарадскія адметнасці - як на далоні. Не бачна толькі пажарнай каланчы.

Чытай таксама: У них — музей, у нас — действительность. Что общего у латвийской тюрьмы 1940-х и современных беларусских изоляторов

Смотрите, как будет выглядеть Музей природы в бывшем ДК текстильщиков (пока только на схеме)

Подвалы Бригитского костёла переделали в музей и место встреч для молодёжи