Спадчына

«За гэта ніхто не хацеў брацца». На Гараднічанскай аднаўляюць старадаўнія балконы

З пачатку студзеня з будынку на Гараднічанскай, 23 знялі старадаўнія балконы. Іх рэстаўравалі некалькі месяцаў. З ліпеня чыгунныя канструкцыі сталі мантаваць назад. Як аказалася, працэс рэстаўрацыі не з лёгкіх.

Старадаўнія балконы маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі Гродна. За апошнія 10 гадоў чыгунныя канструкцыі знікалі з закінутых дамоў на вуліцах Свярдлова, Кірава і Гараднічанскай: выкраданні так і не былі раскрыты.

Студзень 2019 года. З будынка на Гараднічанскай, 23 знялі балконы.
У пачатку года ўласнік дома на Городничанскай, 23 Дзмітрый Скок распавядаў Hrodna.life, што гараджанам і аматарам гісторыі турбавацца не варта — балконы вернуць назад пасля рэстаўрацыі. Так і адбылося.

«Я зацікаўлены аднавіць пабудову з усімі элементамі і балконы важныя для мяне, — распавядае Дзмітрый Скок. — Ніхто з мясцовых кавалёў за гэтую працу не хацеў брацца, бо працэс не з лёгкіх. Але знайшлі аднаго майстра Валодзю — фаната сваёй справы. Праца з гаўбцамі вельмі карпатлівая. Думаў, пасля рэстаўрацыі будзем іх фарбаваць у чорны, але аказалася, што арыгінальны колер — чырвоны. Вярнулі гаўбцам арыгінальныя колеры».

Майстар Уладзімір Куклінскі паказвае дэталі ад балкона.

У пачатку 19 стагоддзя чыгунныя канструкцыі былі чырвонага колеру, у пасляваенны гады і да нашых дзён іх фарбавалі ў чорны колер.
Вядома, што на будынку па Гараднічанскай, 23 віселі тры балконы. Адзін з іх, які выходзіў на двор на вуліцу Урыцкага, знік бясследна некалькі гадоў таму. Уласнік звяртаўся ў міліцыю — нікога не знайшлі.

«Два балконы мы аднавілі, яны яшчэ былі ў годным стане і гэта нягледзячы на ​​тое, што ім па 100 гадоў, — кажа майстар Уладзімір Куклінскі. — Праца са старадаўнімі гаўбцамі няпростая, іх трэба разбіраць, чысціць, драбеструіць і фарбаваць. І толькі потым усё назад збіраць. Так званая мазаіка. Трэці балкон, які скралі, будзем аднаўляць паводле фатаграфій, пастараемся зрабіць дакладную копію».

Уладзімір Куклінскі мантуе балкон.

Майстар мантуе балкон
Рэканструкцыю дома на Гараднічанскай, 23 плануюць скончыць да канца года. У будучыні там будзе адміністрацыйны будынак з кафэ на першым паверсе.

Даведка

Дом № 23 быў пабудаваны ў стылі эклектыкі ў 1890 годзе. У 1930-х дом належаў сям'і Аўгусевіч, якая здавала там кватэры. У 1944 у будынку размяшчаўся хоспіс пры Фарным касцёле, у 50-я гады — дом інвалідаў, а пасля паліклініка Гродзенскага раёна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025