Стагоддзямі ў гродзенскіх падвалах былі гандлёвыя крамы, склады і нават жылыя памяшканні. Паводле ацэнак гісторыка Ігара Трусава падземнымі пакоямі ў Гродне занята каля 85% цэнтра горада. Плошча некаторых падзямелляў дасягае 100 кв.м., а вышыня сцен — трох метраў. Hrodna.life пабываў у вялікім сутарэнні на Маставой, 39 — у будынку былога тонкасуконнага камбіната.

З 1850-х і да пачатку Другой сусветнай вайны комплекс выкарыстоўваўся пад казармы — яго пад гэта і будавалі. У гады вайны будынак быў моцна пашкоджаны. Пасля рамонту ў пачатку 50-х гг. тут размясціліся вытворчыя цэхі танкасуконнага камбіната. Сёння тут Гродзенскі філіял Беларускага інстытута правазнаўства, а некаторыя памяшканні здаюцца ў арэнду. Адно з такіх памяшканняў - падвал, які аднаўлялі пяць гадоў.

[irp posts="53 302″ name="Ад казармаў да ўніверсітэта: гісторыя гродзенскага будынка, дзе знайшлі таямнічыя шкілеты"]

Глядзіце, як ажывілі старадаўні падвал на Маставой. Але кафэ там рабіць нельга

Было бомбасховішча

«Аб'ект складаны. Трэба было сур’ёзна папрацаваць, — распавядае ўласнік памяшкання Уладзімір. — Тут у савецкія гады было бамбасховішча на выпадак ядзернай вайны, усё было затынкавана і застаўлена рознымі прадметамі. Усе працы трэба было ўзгадніць з Мінкультам, каб нічога не парушыць. Склеп вельмі стары, дзе-нідзе яго перараблялі. На аднаўленне сышло з перапынкамі каля пяці гадоў».

Глядзіце, як ажывілі старадаўні падвал на Маставой. Але кафэ там рабіць нельга

Якасная цэгла і кладка

Уладзімір распавядае, што ў склепе пастараўся максімальна захаваць даўніну. Агульная плошча памяшкання — каля 280 кв.м. Гэта адзін з самых вялікіх вядомых падвалаў у цэнтры Гродна.

«Дзе можна было пакінуць цэглу, я яе пакідаў. А наогул яе там было шмат і я гэты матэрыял выкарыстаў другасна. Вельмі якасная цэгла, тут яе розныя віды, магчыма гэта звязана з рознымі перыядамі. Сам падвал рабілі добрыя спецыялісты, я пастараўся паказаць гэтую якасць.

На такіх аб’ектах трэба захоўваць даўніну і запускаць у абарот. Але часцей за ўсё старыя падвалы без камунікацый і ўласнікам даводзіцца добра папрацаваць, каб усё зрабіць. Трэба і туалет зрабіць, і запасны выхад, а ў маім выпадку, каб захаваць кладку, трэба было прыдумляць яшчэ і адмысловы раствор".

Глядзіце, як ажывілі старадаўні падвал на Маставой. Але кафэ там рабіць нельга
Кавярню або рэстаран не зробіш

Уладзімір купіў падвальнае памяшканне яшчэ да таго, як у будынку адкрыўся магазін «Керамін» і іншыя фірмы.

«Думаў, што раней зраблю ўсё, але пачаліся цяжкасці. Зараз, калі будынак актыўна функцыянуе, думаю і падвал пусціць у абарот. Кафэ або рэстаран з продажам алкаголю тут не зробіш, бо наверсе навучальная ўстановп. Будзе, напэўна, гандаль які-небудзь».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life