«Любога кшталту перамены, нават станоўчыя, прымушаюць нас прыстасоўвацца да новых абставін. Паступленне ў новую навучальную ўстанову — не выключэнне, — кажа Таццяна Петушок, магістр псіхалогіі. — Але ад нас залежыць, гэта выб’е з каляіны, ці стане этапам у фармаванні сябе як асобы». Для Hrodna.life яна расказала, як адаптавацца да новага жыцця, калі пашанцавала стаць студэнтам.

Парады першакурснікам: выходзьце на 15 хвілін раней і распрацуйце сістэму сімвалаў

Ва ўніверсітэце ўжо не чакаюць, пакуль вы ўсё запішаце. Трэба навучыцца хутка арыентавацца на новым месцы і ўліцца ў новае асяроддзе.

Таксама першакурснікам, асабліва тым, хто з’ехаў ад бацькоў і будзе жыць асобна, трэба навучыцца самастойна кіраваць грашыма і вырашаць простыя бытавыя задачы ў новых умовах.

На сайце адной з гродзенскіх ВНУ першакурснікам пішуць, што разгубленасць у новым месцы — гэта нармальна і даюць парады, як не губляцца. Напрыклад, узяць за правіла выходзіць з інтэрната/дома на 10−15 хвілін раней, чым трэба на дарогу. Так вы не спозніцеся на першую пару і не будзеце нервавацца.

советы для первокурсников, жизнь студентов

Яшчэ адзін лайфхак для першакурснікаў - уласная сістэма «шыфравання «- набор зразумелых скарачэнняў для хуткага канспектавання лекцый. Каб потым расшыфраваць свае запісы, ўсе знакі разам з расшыфроўкай варта запісаць на адваротным баку вокладкі сшытка.

Дасведчаныя студэнты таксама раяць пакідаць у канспектах палі для нататак. Таксама першакурснікам варта мець на ўвазе, што лекцыя — гэта не дыктоўка. Ня трэба запісваць слова ў слова за выкладчыкам. Вучыцеся фіксаваць думкі тэзісна.

советы для первокурсников, жизнь студентов

Чытайце таксама: «Шняга шняжная, жизнь общажная. Встречай меня, ГрГМУ, я уже еду!» Студенты-2022 рассказали, как выбирали специальность и поступали в вузы

Што скласці ў «рэсурсную аптэчку»

Каб справіцца са стрэсам, псіхолаг раіць знізіць суб’ектыўную значнасць падзеі. Гэта значыць, не ўспрымаць паступленне ў універсітэт як нешта супер важнае. Чым больш значэнне, тым менш свабоды ў дзеяннях і больш кантролю. Гэта і выклікае нервова-псіхічнае напружанне.

«Многім абітурыентам здаецца, што ад таго, куды яны паступілі, залежыць усё іх жыццё. Гэта не так. Выбар можна памяняць у любы момант», — патлумачыла Таццяна.

Каб справіцца са стрэсам ад пераменаў у жыцці, першакурснікам трэба падрыхтаваць «рэсурсную аптэчку» для самадапамогі.

Чытайце таксама: Лапша-сосиска рейтинг. Как получить прибавку к стипендии или вылететь из универа в Гродно

«Можна напісаць 1000 спосабаў, але ў сітуацыі стрэсу скарыстацца вы зможаце толькі тымі, якія асвоілі раней. Таму важна заняцца складаннем сваёй „аптэчкі“ загадзя ў спакойным стане, а не тады, калі вы ўжо шукаеце, як сябе выратаваць», — кажа Таццяна.

Рэсурсная аптэчка

Пералічыце 5 рэчаў, якія вас супакойваюць і могуць аднавіць вашу энергію.

Што гэта можа быць? Сон, любімая ежа, якая падымае вам настрой, фізічная актыўнасць, якая прыносіць задавальненне, карысны кантэнт, які вас радуе — малюнкі з катамі, суполкі ў сацсетках, літаратура, шоў.

Пералічыце імёны людзей, ад якіх вы атрымліваеце падтрымку і з якімі вам камфортна пражываць розныя станы. Успомніце, якія рэчы, падзеі, прадметы ці з’явы могуць быць для вас крыніцамі сілы. Напрыклад, шпацыр у парку, любімае адзенне, глядзець на агонь і г. д.

Прайдзіце тэст Basic PH, які дапаможа вызначыць, які менавіта рэсурс вам пасуе.

"Рэсурсная аптэчка" для першакурснікаў. Як адаптавацца да новага жыцця, калі пашанцавала паступіць ва ўнівер

«Я ў моманце, я ў рэсурсе» — гэта ўжо не проста песні, а сапраўды неабходныя рэчы, каб заўсёды адчуваць сябе поўнымі сіл і энергіі.

Чытайце таксама: Студенты восстановят быт гродненского гетто с помощью современных технологий

Дазвольце сабе быць неідэальнымі

Вядзіце здаровы лад жыцця, навучыцеся расслабляцца — знайдзіце свой спосаб. Не шкадуйце пра тое, што нешта не зрабілі, ці зрабілі не так.

«Лепш сканцэнтруйце свой фокус на сваёй ужо дастатковасці, на тым, чаго вы дасягнулі і які вы класны чалавек», — раіць Таццяна.

Чытайце таксама: Физтех ГрГУ переедет на Поповича. Студентка: «В старом здании невозможно учиться«

Атачайце сябе людзьмі, якія вас падтрымліваюць. «Калі вас крытыкуюць, што вы штосьці зрабілі дрэнна, недастаткова намагаецеся — ахавайце сябе ад такіх зносін, — кажа псіхолаг. — Задайце сабе пытанне: што мне зараз дапаможа справіцца з нявызначанасцю? Якія словы падтрымаюць і папрасіце, каб вас падтрымалі так, як гэта трэба менавіта вам».

Не крытыкуйце сябе і хвалеце за поспехі, нават маленькія. «Ты малайчына! Ты маеш права рухацца ў сваім тэмпе!» Дазвольце сабе нешта не паспяваць, не разумець і быць разгубленай/ым. «Прыняць свой стан можа быць больш выгадна, чым спрабаваць з ім змагацца», — кажа Таццяна.

Важна не забываць аб простых рэчах — своечасова класціся спаць, есці, выконваць рэжым. Таксама, па словах псіхолага, важна ўмець прасіць дапамогі або падтрымкі ў сябра, бацькоў або спецыялістаў. «Прасіць дапамогі не сорамна. Гэта значыць браць адказнасць за свой стан і вырашаць цяжкасці, выкарыстоўваючы розныя інструменты».

Чытайце таксама: