ІП масава атрымліваюць лісты ад падатковай: што ад іх патрабуюць і колькі цяпер каштуе працаваць легальна

У канцы чэрвеня індывідуальныя прадпрымальнікі сталі атрымліваць лісты з падатковай. Ім нагадваюць аб хуткай неабходнасці абсталяваць касавыя апараты СКПО. Што гэта такое, навошта трэба і колькі ў месяц іпэшнік павінен траціць на ўтрыманне бізнесу?

Што такое СКПО?

СКПО — сродак кантролю падатковых органаў - прылада, якая адпраўляе дадзеныя аб дзеяннях з касавым абсталяваннем у падатковую ў рэжыме рэальнага часу.

Першымі, хто павінен быў абсталяваць касы такім гаджэтам, сталі юрыдычныя асобы. У гарадах абласнога падпарадкавання і Мінску юрыдычныя асобы маглі працаваць без СКПО да 1 мая 2019.

ІП, зарэгістраваныя ў Гродне, маюць права працаваць без гэтага абсталявання да 1 лістапада 2019. Але заключыць дагавор на ўстаноўку і абслугоўванне СКПО яны павінны ўжо да 1 верасня.

Да некаторых старых касавых апаратаў СКПО не падключыць — іх уладальнікі павінны будуць проста купіць новыя касы, то бок выдаткі павялічацца.

Колькі каштуе СКПО

Абсталяванне прадпрымальнікам купляць не давядзецца. Трэба толькі ўнесці закладную суму — 130 рублёў. Штомесяц за абслугоўванне трэба будзе плаціць яшчэ 7 рублёў.

Гэта толькі малая доля таго, што большасць іпэшнікаў павінны выдаваць толькі на тое, каб законна ажыццяўляць сваю дзейнасць.

Каса, тэрмінал, рахунак у банку — якія яшчэ выдаткі ў ІП

Самы танны касавы апарат каштуе 236 рублёў. Яго штомесячнае абслугоўванне каштуе крыху больш за 10 рублёў. Абавязковыя адлічэнні ў ФСАН — 115,5 рублёў у месяц (35% ад мінімальнага заробку).

Абслугоўванне рахунка ў банку абыходзіцца прыкладна ў 20 рублёў у месяц.

Тэрмінал для разліку карткай каштуе ад 300 рублёў. Абслугоўванне ад 15 рублёў у месяц.

Вынік

Кожны прадпрымальнік, чыя дзейнасць прадугледжвае абавязковую наяўнасць касавага апарата, а разам з ім тэрмінала для разліку карткай і СКПО, штомесяц толькі для законнай працы павінен выдаваць без малога 200 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025