Людзі і справы

Штучная Радуніца: пластыкавыя кветкі на могілках перажывуць пахаваных на сотні год

Замест ушанавання памерлых Радуніца ператвараецца ў спаборніцтва — чыя магіла мае больш пластыкавых кветак. Колькі патэнцыйнага смецця прынясуць гродзенцы на могілкі сёлета? На колькі гадоў пластыкавыя кветкі перажывуць целы памерлых? Ці можна змяніць культуру памяці? Разбіраемся разам з Hrodna.life.

На Радуніцу праваслаўныя беларусы шануюць памерлых. Традыцыя гэта звязана са сканчэннем зімы. Гаспадары парадкавалі падворкі і вычышчалі зімовае смецце на могілках. Зараз ушанаванне памерлых штогод выклікае ажыятажны спрос на пластыкавыя кветкі. Ачышчэнне прасторы змянілася забруджваннем навакольнага асяроддзя.

У Гродне існуе 6 могілак. Хаваюць на двух з іх. Могілкі каля праспекта Касманаўтаў налічваюць каля 50 000 пахаванняў і займаюць плошчу 271 тысячу квадратных метраў. У Аўльсе могілкі больш новыя, там пахавана каля 30 000 чалавек. Плошча могілак — 399 тысяч квадратных метраў. Гэтыя месцы увайшлі ў топ-15 самых вялікіх могілак Беларусі.

Яшчэ больш за 10 тысяч пахаванняў агулам змяшчаюцца на астатніх могілках горада. Калі з кожнай магілы пойдзе на сметнік толькі па дзве штучныя кветкі штогод, то яны складуць некалькі тон смецця. Насармэч вага «штучнай памяці» перавышае дзясяткі тон за год.

Што будзе пасля смерці

Цела чалавека пасля смерці падлягае распаду і практычна цалкам знікне праз 15 гадоў. Адразу пасля смерці пачынаецца самапераварванне ўнутраных органаў і тканак цела. Праз некаторы час пачынаюцца працэсы гніення. Яны ідуць прыкладна цягам года. За гэты час з астанкаў сыдзе вада, з якой чалавек складаўся на 70%. Тое, што засталося, тлее — акісляецца кіслародам паветра. Канчатковымі прадуктамі распаду з’яўляюцца вада, мінералы і вуглякіслы газ.

З пластыкавымі кветкамі усе не так проста. Перапрацаваць іх не атрымаецца, бо немагчыма дакладна вызначыць з якога пластыку яны зроблены. Таму пасля выкарыстання могілкавыя ўпрыгожанні часцей за ўсё скіроўваюцца на палігоны цвёрдых бытавых адходаў. Тэрмін распаду пластыку залежыць ад віду і складае ад 100 да 500 гадоў. Пры гэтым могуць выдзяляюцца шкодныя і таксічныя рэчывы.

Дзе шукаць выйсце

Ці зробіць такая памяць карысць памерлым — пытанне адкрытае. А шкода для нашчадкаў - відавочная. Ім прыдзецца думаць, як жыць паміж могілкамі і сметнікамі. Ці - шукаць больш экалагічныя спосабы падтрымання памяці аб продках.

Прыклад пошуку экалагізацыі могілак і культуры памяці паказвае Германія. Тут ужо зараз прапануюць альтэрнатыўныя спосабы пахаванняў: напрыклад, закапаць попел памерлага ў каранях дрэваў так званых «лясоў смутку», развеяць яго над морам ці спрэсаваць у штучны алмаз.

Традыцыйныя могілкі, асабліва размешчаныя ў межах гарадоў, усё часцей пачынаюць служыць альтэрнатывай паркам. Да такой высновы прыйшоў Федэральны экалагічны фонд Германіі (Deutsche Bundesstiftung Umwelt). Згодна з праведзеным ім даследаваннем, многія немцы ўспрымаюць могілкі проста як ціхае месца, дзе можна адпачыць ад гарадской мітусні, пачытаць кнігу ці пашпацыраваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025