Карыснае

Не толькі бабку. Што яшчэ можна зрабіць з бульбы

Калі вы накапалі шмат бульбы і не ведаеце, што з ёй рабіць (а з’есці такую колькасць не атрымаецца), то вось нашыя парады. Нават калі нічога карыснага з гэтага не атрымаецца, то вы зможаце весела правесці час.

1. Бульбамёт

Гэта тыпова беларуская зброя, хаця з серыялу «Доктар Хаўс» мы даведваемся, што бульбамёты папулярныя і ў Штатах. У Гродне такую пушку стварыла каманда аніматараў «Маскарад». Пастраляць з іх бульбамёта можна на гарадскіх фестывалях. А ў інтэрнэце ёсць відэа, як зрабіць яго самастойна, каб удосталь настраляцца на лецішчы.

2. Касметычныя сродкі

Бульба дапаможа зняць запаленне і паменшыць цёмныя плямы на скуры. Сакрэт — у крухмале, які валодае супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі і забяспечвае скуры жыўленне і запас карысных мікраэлементаў. А яе кампрэсы дапамогуць вылечыць трэшчынкі на пятках!

3. Народная медыцына

Бабулі раней пры кашлі ці іншых хваробах лёгкіх варылі бульбу і прымушалі хворага дыхаць гарачай парай. Урачы кажуць, што гэта шкодна, бо можна атрымаць апёкі органаў. А вось для вонкавага прымянення бульба пасуе. Напрыклад, цёплымі кампрэсамі можна зменшыць мышачны боль.

4. Вырабіць электрычнасць

Гадзіннік, які працуе ад бульбы, ёсць у гродзенскай школе № 12. Дзеці расказалі, як бульба можа выпрацоўваць энергію.

— Кіслоты бульбы рэагуюць з металамі, і адбываецца зарад. Калі варыць бульбу 8 хвілін, то сіла зарада павялічваецца ў два разы. Таму што хімічныя элементы бульбы раскладаюцца і лягчэй праводзіцца электрычны ток.

5. У хатняй гаспадарцы

Бульба дапаможа размножыць ружы, пачысціць скуру і срэбра і нават выдаліць іржу. Шукайце адмысловыя парады на тэматычных форумах тыпу «Сад и огород». Хаця б для таго, каб спраўдзіць, ці яны працуюць.

6. Дзіцячую цацку ці пячатку

На бульбе можна рабіць малюнкі, як ліванская мастачка Гіну Шуейры. З бульбы можна выразаць персанальную пячатку і з яго дапамогай рабіць карцінкі-адбіткі. Трэба разрэзаць напалову клубень і на зрэзе выразаць любы малюнак. Гэта дапаможа заняць дзіцяці на некалькі гадзін.

Адна з прац мастачкі Гіну Шуейры

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025