У касцёлах Гродна ўсё падрыхтавана да аднаго з найважнейшых каталіцкіх святаў - Нараджэння Хрыста, або па-беларуску Калядаў. Hrodna.life паглядзеў, як выглядаюць калядныя інсталяцыі, або батлейкі (шопкі, верцепы), напярэдадні Вігіліі.

Вігілія ў каталікоў - вечар 24 снежня, напярэдадні свята Божага Нараджэння. Традыцыя святочных інсталяцый паходзіць з Італіі, з XIII ст. Упершыню такую зрабіў Францішак Асізскі, каб вернікі маглі лепш зразумець гісторыю нараджэння Хрыста. Да святочнай імшы батлейкі падсвечваюць, а ў яслі кладуць фігурку малога Ісуса. У некаторых касцёлах шопкі ўсталяваныя не толькі ўсярэдзіне, зазвычай паблізу ад алтара, але і ў двары.

Механічная батлейка ў францысканскім касцёле — найстарэйшая ў Беларусі. Яе стварыў у 1960-я гады настаяцель Аркадзь Вальтас. Ён прыдумаў яе, каб прыцягнуць у касцёл больш дзяцей. Але гэта быў савецкі час, і хутка механізм забаранілі ўключаць. Аднавілі батлейку ў 2000-я гады. З таго часу яе збіраюць перад Калядамі. Фігуркі час ад часу рэстаўруюцца, але аснова застаецца старая.

Чытайце таксама:

  • Зачем в храме 150 кукол. Как в Гродно создали самый большой подвижный вертеп