Людзі і справы

«Накалоў рэшткі піцы на зубачыстку і заявіў: „Гэта табе, дзетка, а рамантыка — у кіно“». Як у Гродне 30 гадоў працуе шлюбнае агенцтва

Гродзенскае шлюбнае агенцтва «Гіменей» працуе больш за 30 гадоў. У апошні час фірме давялося канкураваць не толькі з дадаткамі для знаёмстваў, але і з сусветнай геапалітыкай. Пасля пандэміі і закрыцця межаў замежныя мужчыны сталі радзей прыязджаць у Беларусь, а беларускі з-за складанасцяў з візамі — лятаць у Еўропу. Пры гэтым агенцтва да гэтага часу застаецца на плаву. Пра тое, як гэта магчыма, дырэктар «Гіменей» распавяла Onliner.by.

Патэлефанавала ў агенцтва, каб памірыцца з партнёрам

Беларуска Галіна і італьянец Лука пазнаёміліся дзякуючы паслугам агенцтва. Цяпер муж і жонка жывуць на поўначы Італіі, абодвум — за 50 гадоў. Па словах Галіны, сямейнае жыццё магло і не скласціся — прычынай сталі папугаі Лукі, якім ён надаваў больш увагі, чым ёй. І ў гэтым выпадку вырашыць канфлікт дапамаглі супрацоўнікі «Гіменея».

Галіна і Лука. Фота: Onliner.by

— Апошняй кропляй стаў выпадак, калі мы сабраліся ехаць на мора і Лука запусціў папугаяў у трэйлер. Ён не мог з імі развітацца! Я сабрала чамадан і з’ехала. Было вельмі крыўдна. На кампрамісы я не здольная: такі чалавек, толькі барацьба. У Гродне патэлефанавала ў агенцтва, мы доўга размаўлялі. Вырашылі: давай ужыем мастацтва маленькіх крокаў. У выніку я вярнулася, пачала вялікі рамонт у хаце. На другім паверсе мы абсталявалі для птушак асобны пакой, і праблема знікла. Цяпер Лука нават радзей ходзіць да сваіх папугаяў, — распавядае Галіна.

«Мы зарабляем на сустрэчах, за якія плацяць мужчыны»

Па словах дырэктара «Гіменея» Маі Чырковай, у апошнія гады ў агенцтва звяртаюцца еўрапейцы 35−50 гадоў. Гэта мужчыны з уласным бізнэсам, якія шукаюць жанчын узростам да 42 гадоў. У сваю чаргу сярод кліентак «Гіменея» — самадастатковыя жанчыны, якія зацікаўлены ў спадарожніках для сур’ёзных адносін.

Дырэктар «Гіменея» Мая Чыркова. Фота: Onliner.by

Чыркова дадае, што так было не заўсёды. У нулявыя беларускі шукалі не каханне, а магчымасць выехаць са збяднелай краіны. Нярэдка здаралася, што партнёраў выбіралі ў паўтара-два разы старэйшых за сябе. Зараз жа 20-гадовыя дзяўчыны амаль не звяртаюцца ў агенцтва — з кожным годам колькасць іх анкет памяншаецца.

На працы агенцтва адбіліся і сучасныя трэнды. Каб канкураваць са шматлікімі сайтамі знаёмстваў і дадаткамі для сустрэч, супрацоўнікі «Гіменея» сталі арганізоўваць анлайн-спатканні.

Таксама беларускам стала больш складана лятаць у Еўропу з-за візавых абмежаванняў, а з пачаткам пандэміі замежнікі радзей наведваюць Беларусь. Таму зараз першая сустрэча-знаёмства патэнцыйных партнёраў праходзіць выключна ў анлайн фармаце.

— Мы зарабляем на сустрэчах і відэаачатах, за якія плацяць мужчыны, — дадае Чыркова.

Мужчына ў гістэрыцы тэлефанаваў у агенцтва — дзяўчына замкнула яго ў сваёй кватэры

Кажучы пра самыя неверагодныя гісторыі знаёмстваў, дырэктар агенцтва ўспамінае француза, які ўбачыў пашпартную фатаграфію адной з беларусак. Мужчына тут жа сказаў, што «гэта яго жанчына».

У офісе агенцтва. Фота: Onliner.by

Гісторыі з сумным фіналам таксама здараюцца. Каб пазбегнуць паўтарэння падобных сітуацый, мужчын заносяць ва ўмоўны «чорны спіс».

— Быў выпадак, калі кліент накалоў рэшткі піцы на зубачыстку і заявіў: «Гэта табе, дзетка, а рамантыка — у кіно». Бывае, што мужчыны пачынаюць вельмі пільна сачыць за асабістым жыццём фаварытак і прад’яўляюць прэтэнзіі, хаця адносіны нават не пачаліся.

Вядома, мы не гаворым дакладна, маўляў, выключаем вас з падборкі, проста ставім такім мужчынам адмовы. Мы заўсёды на баку жанчын, хаця і яны бываюць розныя. Памятаю, адна закрыла свайго жаніха ў кватэры, ключ схавала і паехала на некалькі дзён у камандзіроўку. Ён патэлефанаваў нам у гістэрыцы. Прыйшлося вызваляць з міліцыяй. Ёсць усялякія гісторыі, але, дзякуй Богу, ніхто нікога не забіў, не прадаў у рабства, не было нейкіх крымінальных выпадкаў, — адзначае Чыркова.

За 30 гадоў працы больш за 800 вяселляў

Па словах дырэктара агенцтва, за ўвесь час працы ім удалося «давесці» людзей да больш чым 800 вяселляў. На дадзены момант у «Гіменеі» арганізуюць спатканні для дзесяці італьянцаў, пяці іспанцаў, амерыканца і аўстралійца. А ў картатэцы знаходзіцца больш за 100 жанчын.

Чытайце таксама: Беларусы распавялі, як былі ў адкрытых адносінах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025