Перфоманс — не спектакль, ад пачатку стараюцца давесці ўдзельнікі пастаноўкі. Ён больш адкрыты і не мае строгіх формаў. Хутчэй, гэта імправізацыя, у каторай прысутнічае структура. Праз сучасны танец яны хочуць расказаць, як кожны пражывае частку жыцця адначасова — сярод людзей і паасобку.
Андрэй Кішкевіч танцуе ў стылі krump, Яўген Барэйша — breaking, а Яўгенія Рамановіч - contemporary. Аб’яднала розныя стылі рэжысура і харэаграфія Аляксандра Цебянькова. Прэм’ера перфоманса адбудзецца 6 лютага на «Вечары незвычайнага тэатра» ў творчай прасторы Дом 46. Для Hrodna.life удзельнікі расказалі аб сваім бачанні перфоманса «З кропкі А ў кропку В».
«Можна паставіць сярод залы хоць вось гэту пустую талерку і сцвярджаць, што гэтым аўтар хоча распавесці пра пэўную з’яву», — разважае Андрэй аб перфомансе як форме сучаснага мастацтва.
Змест у такой пастаноўцы патрэбен для таго, каб глядач «уключыўся ў падзею, каб мозг пачаў працаваць». Далей пачынаюць працаваць праекцыйныя механізмы, і кожны пачынае бачыць у тым, што адбываецца, нешта сваё. У перфомансе таксама ёсць агульная задумка і сюжэтная лінія. Аднак кожны ўбачыць яго па-свойму, у залежнасці ад жыццёвага досведу, умення суперажываць і нават — настрою ў пэўны дзень. «Простыя лініі і рухі, што бачаць гледачы, прымушаюць задумацца над уласнымі задачамі і атрымаць уласныя азарэнні», — мяркуе Андрэй.
З іншага боку — усё можна ўспрымаць зусім не так сур’ёзна: «Часам бывае смешна ад таго, што мы робім — што гэта ўвогуле і навошта? Але яно дапамагае нешта расставіць у галаве. То і гледачам дапаможа расслабіцца, скінуць напружанні, перагрузіцца».
«Усё наша жыццё складаецца з адрэзкаў - адлегласці і часу. Мы існуем у межах часу і прасторы. Некаторыя лініі і лёсы людзей перакрыжоўваюцца, а іншыя праходзяць побач і ніколі не сутыкаюцца», — менавіта пра гэта распавядае перфоманс паводле Яўгеніі. На гэту тэму разважае і класічны тэатр. Але ў панядзелак — тэатральны выходны, вырашылі прадставіць гэта ў форме перфоманса. Тым больш, на думку Яўгеніі, новыя формы не адмаўляюць класічных. Наадварот — у параўнанні больш ярка праступаюць адметнасці кожнай з іх.
Галоўнае адрозненне перфоманса — ва ўзаемадзеянні з гледачамі, калі для кожнага расказваецца тая гісторыя, якую ён гатовы пабачыць і адчуць, мяркуе акторка.
Яўгенія кажа, што пасля прадстаўлення найбольш хочацца атрымаць зваротную сувязь, пагаварыць, пачуць меркаванні гледачоў. «Калі кажуць „усё добра, можна мы ўжо пойдзем“ робіцца сумна. А выпадкі, калі глядач расказвае пра майго героя нават больш, чым я сама разумею — натхняюць і дадаюць жадання працаваць».
«Для мяне гэта пастаноўка — найперш — нестандартны падыход да выражэння свайго стылю танца побач з двума зусім іншымі, калі ўсе аб’яднаны адной ідэяй». Да ўласных адкрыццяў пад час працы над перфомансам Яўген адносіць простую рэч: маўляў, упэўніўся, што калі нешта выглядае проста, то гэта не азначае, што і паўтарыць тое проста.
Сама пастаноўка, яго меркаваннем, у лёгкай, пазітыўнай форме паказвае частку жыцця: «Усе мы розныя, усе недзе ідзём сваім шляхам. Але ж мы жывём на адной планеце, каторая круглая, то нашы шляхі могуць перасякацца з дарогамі іншых людзей, ад якіх мы бяром нешта для сябе і аддаём нешта сваё для іх».
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…