За мінулы пасля выбараў год з Беларусі з’ехала шмат людзей. Зараз многія з іх спрабуюць уладкоўваць жыццё у Польшчы, Літве, Латвіі ці Украіне. Перад пачаткам новага навучальнага года бацькі школьнікаў расказалі для Hrodna.life, у якіх школах і на якіх мовах будуць вучыцца дзеці і чым адрозніваецца адукацыя за мяжой ад беларускай. 

Украіна: падручнікі па-украінску, выкладанне – білінгвальнае, беларуская школа ў анлайне

У сям’і Надзеі Алар-Чэрнікавай трое дзяцей – двое дзяўчынак 10 і 13 гадоў і 5-гадовы хлопчык. У верасні 2020 года яны па палітычных матывах з’ехалі з Беларусі ва Украіну. 

“Для дзяцей гэта быў вялікі стрэс. Асабліва для сярэдняй. Яна вельмі сумавала па сябрах і бабулі, шмат плакала”.

Дзяўчынкі вучыліся ў школе, дзе заняткі праходзілі на украінскай і рускай мовах у залежнасці ад настаўнікаў. Падручнікі былі на украінскай мове. Дзяцей залічылі ў такія ж класы, якія яны наведвалі ў Беларусі. 

З новага на 2021-22 навучальны год – магчымасць навучацца анлайн у першай беларускай анлайн-школе ва Украіне.

Школу заснавала акторка Анастасія Шпакоўская, што была вымушана з’ехаць з Беларусі пасля выбараў-2020. Школа набірае дзяцей ў 4-11 класы.

Хутка 1 верасня. У якія школы сёлета пойдуць дзеці гродзенскіх рэлакантаў
Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне. Крыніца: старонка школы ў Facebook

Таксама для ўсіх іншых школьнікаў магчыма наведваць беларускую мову і літаратуру ці іншыя курсы незалежна ад краіны пражывання. 

Польшча: у школу ўзялі, а кветкі настаўнікам дарыць не прынята

Пазней сям’я пераехала ў Польшчу. Тут падавалі дакументы ў найбліжэйшую да месца жыхарства школу з польскай мовай навучання. Іншых варыянтаў у сваім горадзе не знайшлі. 

У Польшчы вучыцца ў школах, дзе выкладаюць беларускую мову, ёсць магчымасць у Гайнаўцы, Бельску Падляскім і Беластоку. Тут працуе каля 50 такіх навучальных установаў – школаў, гімназій і ліцэяў. Дзіцячыя садкі з беларускамоўнымі групамі ёсць у Беластоку і ў Гайнаўцы.

Больш за ўсё, прызнаецца Надзея, хвалюе менавіта адсутнасць ведаў польскай.

“Я заўсёды хвалююся, калі іду ў нейкія адміністратыўныя будынкі. Перад гэтым абавязкова рыхтуюся, пішу выразы на польскай мове. Каб нешта сказаць, карыстаюся перакладчыкам у тэлефоне. Дзеці мовы ня ведаюць увогуле”.

У выніку праз адсутнасць мовы абедзьве дзяўчынкі будуць вучыцца ў класах больш малодшых, чым меркавалі. Малодшая ізноў пойдзе ў другі, хаця скончыла трэці, а старэйшая будзе нанова праходзіць праграму сёмага класа. Так, параіўшыся з бацькамі, вырашыла кіраўніцтва школы.

Чытайце таксама: Для школы — деловой стиль, для дома — пижама. В Гродно показали модные луки для подростков к началу осеннего сезона

Ніякіх спісаў абавязковых “школьных” пакупак тут няма. Бацькам патлумачылі, што пра ўсё раскажуць 1 верасня. Абавязковая школьная форма ў Польшчы таксама адсутнічае – адзенне проста мае быць зручным для дзіцяці. Ад знаёмых, чые дзеці ўжо вучацца ў Польшчы, Надзея даведалася, што тут не прынята прыносіць кветкі і цукеркі настаўнікам на пачатак навучальнага года. 

Чытайце таксама: «Были бы Грушевые, занимались бы грушами». Алла Квятковская рассказала, как выращивает 10 000 гладиолусов и почему любит «Свет далёкой звезды»

“Мы пакуль нічога і не куплялі, і не ведаем, колькі грошай пойдзе. Але бацькі могуць напісаць заяву, каб атрымаць 300 злотых падтрымкі на кожнае дзіця. Гэта такая дапамога ад уладаў, каб сабраць вучня ў школу”, – расказала Надзея.

Таксама яна ведае, што можна папрасіць дапамогу ад фондаў салідарнасці, але спадзяецца, што здолее сабраць дзяцей у школу самастойна.

Літва: у беларускамоўнай школе не ўсім хапіла месца. Рускамоўных варыянтаў шмат

У Літве, ці прынамсі ў Вільні, знайсці месца ў школе не праблема. У адным з Telegram-каналаў, створаных рэлакантамі, размясцілі пакрокавы інструктаж, куды трэба звяртацца і якія дакументы рыхтаваць. Рускамоўнае навучанне ў Вільні прапануюць шмат школ.

Хутка 1 верасня. У якія школы сёлета пойдуць дзеці гродзенскіх рэлакантаў
Знайсці школу па месцы жыхарства ў Вільні можна па інтэрактыўнай мапе. Школы з рускай мовай навучання пазначаны блакітным колерам

Вучыцца па-беларуску можна толькі ў гімназіі імя Францыска Скарыны. Колькасць месцаў у кожным класе тут абмежаваная. Таму сёлета месцаў у беларускай гімназіі хапіла не ўсім з новапрыбылых. 

Натэла Бялугіна, былая акторка Гродзенскага драмтэатру, пераехала з сям’ёй у Літву ў канцы лютага 2021 года. Сёлета яе васьмігадовая дачка пойдзе ў другі клас. 

“Не было нейкіх клопатаў, каб уладкаваць яе вучыцца. Школу мы шукалі да пераезду. Напісалі ліст дырэктару. Калі прыйшоў адказ, што нас бяруць, забралі дакументы з гімназіі ў Гродне”. 

У Літве працуе адзіная беларускамоўная сярэдняя навучальная ўстанова — Віленская гімназія імя Францішка Скарыны. Яна адкрылася ў 1994. Вучняў прымаюць у класы ад першага да дванаццатага, ёсьць падрыхтоўчая група для дашкольнікаў.

“Тут [у гімназіі] размаўляюць на рускай, беларускай, літоўскай мовах. Літоўская мова яшчэ ідзе асобнай дысцыплінай. Для маёй дачкі і яшчэ некаторых вучняў праводзілі дадатковыя заняткі літоўскай мовы”, – распавяла Бялугіна.

Некаторым з калегаў, што таксама прыехалі з дзецьмі-школьнікамі, па словах Натэлы, пашанцавала менш: напрыклад, у чацвёртым класе вольных месцаў сёлета не было. Таму многія пайшлі вучыцца ў рускамоўныя школы.

Чытайце таксама: Канцтовары дешевле на почте, а портфель — на школьной ярмарке. Сколько стоит собрать ребёнка в школу в Гродно

У пытанні фінансаў Натэла адзначыла, што ў Літве ўвогуле іншыя кошты і заробкі. Таму складана дакладна параўнаць сітуацыю з беларускай. Але сабраць дзіцё ў школу было не цяжэй, чым дома. 

З адрозненняў у школьным побыце яна адзначыла неабходнасць аплаты харчавання. Гэта тычыцца тых, хто не мае грамадзянства ці віду на жыхарства ў Літве. “Але мне вельмі падабаецца сістэма – дачка сама будзе выбіраць, што есці”.

Рыга: ёсць беларускамоўная гімназія і варыянты навучання па-руску

У сталіцы Латвіі праблемаў з месцамі для дзяцей новых рэлакантаў з Беларусі няма. У прыватнасці, у Рызе шмат рускамоўных школаў і школаў з латышскай і рускай мовамі выкладання. Навучанне па-беларуску прапануе толькі Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы.  Агулам тут вучыцца каля 200 чалавек з 1-га па 9-ы класы.

Чытайце таксама: “Непонятно, какие будут последствия”. Поведут ли гродненцы детей в частные школы?

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]