Маленькі Максім і сям’я Рэп’ях ўпершыню ўбачылі столькі Дзядоў Марозаў, настаўніца музыкі Паліна прыйшла на свята з вучнем, а двухметровы «дзядуля» не баяўся згубіцца ў натоўпе. Глядзіце, як у Гродне прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, у фотарэпартажы Hrodna.life.

Сёлета арганізатары вырашылі змяніць маршрут і пачаць з пажарнай каланчы. Адтуль да плошчы Леніна накіраваўся картэж з упрыгожаных тралейбуса, трактара, машын міліцыі, пажарных і іншых. На плошчы яны сустрэліся з асноўнай масай удзельнікаў.

У шэсці ўдзельнічалі не толькі Дзяды Маразы і Снягуркі, але і персанажы казак, а таксама сімвал 2022 года — тыгр. Усяго каля 500 чалавек у касцюмах. Абавязковай умовай для ўдзельнікаў было ўзяць з сабой нешта, што свеціцца.

У анонсах абяцалі, што звыклы карагод вакол елкі сёлета заменяць арыгінальным флэшмобам, але ні карэспандэнтка Hrodna.life, ні ўдзельнікі шэсця, з якімі яна паразмаўляла, флэш-мобу не заўважылі.

шествие Дедов Морозов в Гродно
Таццяна Суворава — Снягурка, Карына Тулькіс — кураня, Караліна Эйсмант у капелюшы з лямпачкамі. Дзед Мароз — фізкультурнік, не захацеў казаць, як яго завуць.

У Снягуркі Таццяны Суворовой свяціліся толькі «вясёлыя вочы», а ў Дзеда Мароза — «галава». «Мяне і так усе бачаць», — патлумачыў «дзядуля», ростам 212 см. Кампанія прыйшла разам з калегамі: яны ўсе — маладыя спецыялісты, працуюць у дзіцячым садку № 20.

«Нам прапанавалі на працы і мы пагадзіліся, безадмоўныя», — кажа Карына Тулькіс. Дзяўчына вучыцца ў гуманітарным каледжы і паралельна працуе выхавальніцай. На такім мерапрыемстве ўсё ўпершыню, але адразу паспелі згубіцца. «Але ў нас быў арыенцір», — сказала Караліна Эйсмант пра іх двухметровага калегу. Са слоў маладых людзей, мерапрыемства ім спадабалася, але яны нічога не чулі пра флэшмоб.

шествие Дедов Морозов в Гродно
Паліна Грыгор’ева і Уладзіслаў Грасюк

Пра танцы і флэшмоб нічога не чула і настаўніца музыкі Паліна Грыгор’ева. Дзяўчыну адправілі на шэсце як самага маладога спецыяліста ў школе. З сабой яна ўзяла вучня 10-га класа Уладзіслава Грасюка. Хлопец удзельнічае ў школьных мерапрыемствах, якія арганізуе Паліна, і адразу ж пагадзіўся пайсці на шэсце.

«Падарылі людзям і дзецям усмешкі, гэта самае галоўнае», — распавёў Уладзіслаў.

Чытайце таксама: Якія «дызайнерскія» елкі паставілі ў гродзенскім парку

шествие Дедов Морозов в Гродно
Кацярына Копыч з сынам Максімам

З мінусаў многія адзначылі дрэннае надвор’е: увесь час ішоў дождж.

«Надвор'е здзівіла, хацелася б снегу. Але ўсё прыгожа, картэж і шмат персанажаў», — распавяла Hrodna.life Кацярына Копыч. Жанчына на свята прыйшла з калегамі і сям’ёй. Кацярына працуе ў інфекцыйнай бальніцы, і ёй прапанавалі схадзіць. «Мы самі выказалі жаданне, тым больш дзіцяці паказаць свята», — патлумачыла яна.

Сын Максім быў здзіўлены такой колькасцю Дзядоў Марозаў і агнёў на ялінцы. А яшчэ атрымаў на свяце падарунак за тое, што распавёў вершык.

Чытайце таксама: Не продают, а только показывают. На Советской в Гродно работает необычный елочный базар

шествие Дедов Морозов в Гродно
Юлія і Аляксандр Рэп’ях прыехалі ў Гродна з Расіі па працы

Не бачылі раней так шмат Дзядоў Маразоў і Юлія з Аляксандрам. Сям’я Рэп’ях прыехала з Расіі ў Гродна па працы. Пра шэсце даведаліся ад мясцовага блогера. Са словаў маладых людзей, у Расіі яны такіх святаў не бачылі. «Мы ў захапленні, супер. Такога плану, з аркестрам і такое маштабнае — у нас толькі парад Перамогі, — сказала Юлія. — Эмоцыі, быццам я зноў у дзяцінства акунулася».

Чытайце таксама: В Гродно привезли Вифлеемский огонь: впервые не через «Брузги»

шествие Дедов Морозов в Гродно
Марта Шэшко і Эрык Чарток

Выпадкова праходзілі і ўбачылі як «кучкуюцца» Дзяды Маразы Марта Шэшко і Эрык Чарток. Хлопцы вырашылі паглядзець, што адбываецца, і прайшлі з калонай з плошчы Леніна да плошчы Савецкай.

«Вельмі крута, што наш горад не сядзіць у такі пахмурны дзень дома, а выйшлі і прабавіць гэты дзень разам», — сказала Марта. Эрыка здзівілі ў калоне… людзі, якія сядзяць у тралейбусе. Пара з задавальненнем паўдзельнічала б у шэсці сама. «Вунь, Марта на вавёрачку падобная, толькі вушак не хапае», — сказаў Эрык. Па словах маладых людзей, флэш-мобу яны не бачылі, а ёлка запалілася толькі з трэцяга разу.

Чытайце таксама: В Гродно готовятся к новогодним праздникам. Узнали, сколько это стоит (минимально)