Паўтары гады з арганізацыямі Шчучына працаваў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. У межах кампаніі «Павестка 50» улады, грамадскія арганізацыі і бізнес выбудавалі мясцовую павестку і міні-праекты, каб зрабіць жыццё людзей з інваліднасцю больш зручным. 20 снежня мясцовую павестку ўрачыста падпісалі і правялі круглы стол па праблемах інвалідаў.
Што такое мясцовая павестка?
Мясцовая павестка — гэта дакумент, які дапамагае выконваць палажэнні Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю на мясцовым узроўні. Ён складзены мясцовымі жыхарамі з улікам мясцовай спецыфікі і накіраваны на вырашэнне мясцовых праблем. Дакумент рыхтаваўся ў межах кампаніі «Парадак 50», якую рэалізоўваў Офіс па правах людзей з інваліднасцю пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Мясцовая павестка ў Шчучыне адлюстроўвае асноўныя праблемы, звязаныя з інваліднасцю ў Шчучыне і раёне і ўключае ў сябе дзеянні, якія дапамогуць іх вырашыць.
Як Шчучын робяць прыдатным для людзей з інваліднасцю
Навошта яна патрэбная?
Шчучын — адзін з Гродзенскай вобласці трапіў у кампанію разам з Валожынам, Бабруйскам, Столінам і Стоўбцамі. Гарады для ўдзелу абіралі паводле двух крытэрыяў: агульныя ўмовы развіцця і стан безбар’ернага асяроддзя ды адкрытасць уладаў. «Павестка 50» — праграма, накіраваная на рэалізацыю ў рэгіёнах Канвенцыі па правах інвалідаў. Беларусь падпісала Канвенцыю 28 верасня 2015 года, але само падпісанне не можа вырашыць усе задачы. Дапаможа толькі ўкараненне на ўзроўні паўсядзённых практык.
Што гэта дасць?
Сяргей Драздоўскі, кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю, удзельнічае ў рабочай групе па рэалізацыі канвенцыі і стварэнні закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які прыйдзе на змену існуючых законам. Праект закона сцвярджае, што людзям з інваліднасцю трэба не толькі дапамагаць і абараняць іх, але і прыходзіць да раўнага жыцця разам. Яго плануецца разгледзець у наступным годзе.
Каардынуе ўкараненне канвенцыі Рэспубліканскі міжведамасны савет па праблемах інвалідаў. Верагодна, са з’яўленнем закона, у кожным раёне гэтым будуць займацца адмыслова створаныя мясцовыя саветы. Сяргей лічыць, што пяць раёнаў, з якімі яны паспелі папрацаваць, будуць мець вялікую фору перад астатнімі.
Што далей і як гэта дапаможа іншым раёнам?
Міхаіл Мацкевіч, мэнэджар кампаніі, кажа, што павестка стане асновай для наступнай сумеснай дзейнасці мясцовых арганізацый с Офісам па правах людзей з інваліднасцю і іх партнёрамі. Плануюцца адукацыйныя мерапрыемствы для кіраўнікоў мясцовай павесткі. Напрыклад, курс праектнага мэнэджмента, які дапаможа ў пошуках дадатковых крыніц фінансавання. Атрыманы вопыт дапаможа «размаўляць мовай, якая зразумелая еўрапейскім партнёрам».
Вопытам кіраўнікі мясцовых павестак падзеляцца ў абласным цэнтрах. А Офіс па правах людзей з інваліднасцю плануе абагульніць вопыт раёнаў і пераўтварыць яго ў рэкамендацыі і метадычны матэрыял для іншых рэгіёнаў.
Што канкрэтна было зроблена?
Ствараць павестку ў Шчучыне дапамагалі польскія эксперты з фонду TUS. З беларускага боку за падрыхтоўку адказвалі Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна, Шчучынскі райвыканкам, БелТІ, ЦКРНіР і людзі з інваліднасцю.
За паўтары гады прайшло шмат мерапрыемстваў і ўсталяваўся кантакт паміж арганізацыямі. Некаторыя пытанні цяпер можна вырашаць не ў межах паседжанняў, а на нефармальным узроўні.
З матэрыяльнага — разыгралі грант ад дацкіх партнёраў агулам на 35 тыс. еўра. У Шчучыне грант накіравалі на развіццё чалавечага патэнцыяла ў недзяржаўнай сферы, у Стоўбцах і Валожыне — на інфармаванне людзей аб правах і льготах, у Бабруйску — уладкаванне, Століне — асвятленне пытанняў пра безбар’ернае асяроддзе.
Ініцыятыўная група ў Шчучыне зладзіла свой міні-праект «Актыўная супольнасць». У рамках яго правялі круглы стол па тэме інтэграцыі і дапамогі людзям з інваліднасцю. Таксама прайшла двухдзённая «Школа лідара», на якой 15 чалавек з інваліднасцю навучылі метадам адвакацыі і працы ў камандзе.
Мясцовыя ўлады кажуць, што галоўнае, што яны тут атрымалі, — гэта веды, а падпісанне павесткі называюць знакавым мерапрыемствам. «Таму што гэта яшчэ раз прымусіла нас паглядзець, ці ўсё мы зрабілі, — кажа Алена Пасюта, намесніца старшыні Шчучынскага райвыканкама. — Мне прыемна, што праблема стала настолькі граманічна ўкладвацца ў працэсы, якія адбываюцца ў нашай краіне і нашым раёне. Мы пачынаем разумець, што гэта не нейкія своеасаблівыя людзі, якім патрэбна наша ўвага, а людзі, якія маюць права на правы і даброты, якімі карыстаецца кожны чалавек. І тыя правы, якія маюць людзі з асаблівасцямі, будзем падтрымліваць, адстойваць і рэалізоўваць у раёне».
Над чым яшчэ папрацуюць?
Галоўныя праблемы, з якімі будуць працаваць мясцовыя актывісты — нізкая сацыялізацыя і працоўная занятасць людзей з інваліднасцю; недаступнасць будынкаў; адсутнасць сацыяльнага таксі і асвятлення ў Шчучыне. Для вырашэння гэтых праблем будуць праводзіцца розныя інфармацыйныя мерапрыемствы. Будзе створаны каталог даступнасці, некаторыя будынкі будуць абсталяваны пад’ёмнікамі, а пры райвыканкаме будзе створана інклюзіўная рабочая група.
Анжэліна Шпакоўская, каардынатарка праекту, прызнаецца, што было цяжка. «Я чытала, і мяне ахопліваў жах», — кажа яна. Тым не менш, ёсць галоўнае — зладжаная каманда, дзе кожны адказвае за свой кавалак працы.Паступова вырашаюцца праблемы з начным асвятленнем у Шчучыне. З дырэктарам аўтапарка разглядаюць пытанне пра сацыяльнае таксі. Паступова гарадскія будынкі робяцца прыдатнымі для інвалідаў. Некалькі чалавек працаўладкавалі праз Цэнтр занятасці на Шчучынскі камбінат надомнай працы. Пяць чалавек атрымалі сертыфікаты ў межах праграмы «Інклюзіўны барыста». Яны змогуць працаваць у кафэ «Старый город». Некалькі чалавек працаўладкавалі ў ГУ «ТЦСАН Шчучынскага раёна». Галоўнае, кажа каардынатарка, каб чалавек сам захацеў працаўладкавацца.
Каву ад інклюзіўных барыста можна пакаштаваць у Гродне
Па якіх прынцыпах стваралі павесткі і што такое еўрапейскі падыход?
У Беларусі праграма пішацца вышэйшымі ўладамі, а потым даводзіцца да мясцовага ўзроўню. А, напрыклад, у Даніі, дзе адбыўся навучальны візіт у межах павесткі, робяць наадварот. Спачатку свой план піша кожны раён. Зусім розныя павесткі-планы прыходзяць у цэнтр, дзе іх разглядаюць і сістэматызуюць. Атрымаліваецца нацыянальны план, які максімальна рэалістычны, мае задачы і чалавека, адказнага за іх.
Гэта магло б быць вельмі эфектыўна для Беларусі. Праблемы ў пяці маленькіх гарадах вельмі розныя і іх нельга аднолькава вырашыць. Напрыклад, «канёк» Шчучына — актыўны ўдзел прадпрыемстваў у працаўладкаванні людзей з інваліднасцю.
— Важна, каб еўрапейскі вопыт і паспяховыя практыкі прыходзілі да нас. І мы, улічваючы памылкі іншых краінаў, скарацілі доўгі шлях, якім яны ішлі пяць гадоў, — кажа Сяргей Драздоўскі.
Кампанія «Павестка 50» рэалізуецца сумесна з міжнародным кансорцыумам «ЕўраБеларусь», Цэнтрам Еўрапейскай Трансфармацыі, Тус (Польшча) і грамадскай арганізацыяй «Еўрапейскі дом» (Данія).
По своим свойствам и функциональности жалюзи выигрывают у традиционных штор. Они прекрасно пропускают свет и воздух, очень удобны в применении их легко чистить. Вашему вниманию proem.in.ua — магазины жалюзи в Одессе. Широкий выбор жалюзи для вашего комфорта.