“Шчокі ад смеху баляць”. Бальнічныя клоўны наведалі гродзенскія бальніцы

Ужо пяць дзён бальнічныя клоўны з італьянскай арганізацыі Vip Italia вучаць гродзенцаў. Апошнія два дні новаспечаныя клоўны практыкаваліся ў дзіцячых бальніцах, дзе парадавалі і пацыентаў, і супрацоўнікаў.

Разам з італьянцамі гродзенкі наведалі некалькі педыятрычных аддзяленняў. Цягам дзвюх гадзін яны прымянілі ўвесь свой арсенал з жартаў, пантамімы і фокусаў. Паглядзець на клоўнаў прыходзілі і дзеці з іншых палат, і супрацоўнікі. “Не магу ўжо смяяцца, шчокі баляць”, – кажа супрацоўніца праз гадзіну іх працы.

Галоўнае ў працы клоўнаў – адчуваць людзей. У абласной бальніцы ўсе былі настроеные на кантакт і радаваліся такім наведвальнікам. Адна дзяўчынка адмыслова падрыхтавала песню і верш для клоўнаў. Клоўны выдатна адчувалі дзяцей. З кімсьці яны былі ціхімі, спакойнымі, і гралі павольную музыку з музычнай шкатулкі. А кагосьці можна было і “пакусаць” бабром-цацкай.

Адна з гродзенак прызнаецца, што прасцей было працаваць з маленькімі дзецьмі. Са старэйшымі – складаней. Цікава было назіраць, як паміж клоўнамі і маленькім чалавекам адбываецца кантакт. Вось ён затаіўся, пасля зацікавіўся, і ўжо цягне свае ручкі да цацкі.

Гродзенцам і самім спадабалася быць клоўнамі. “Ведала б ты, з якім настроем я сюды ішла… На працы па шыі далі. А цяпер – смяюся”, – дзеліцца і ўсміхаецца клоўн.

Кіраўніцтва бальніцы не супраць, каб клоўны прыходзілі да іх і надалей.

– Адміністрацыя вельмі пазітыўна ставіцца да розных валанцёрскіх рухаў, – кажа намеснік галоўнага ўрача Наталля Малышка. – Да нас прыходзіць медыцынскі каледж, педагагічнае вучылішча, гімназія №10 са сваімі праграмамі, каб палепшыць знаходжанне нашых дзяцей у стацыянары. Абы гэта не перашкаджала лячэбнаму працэсу. А пазитыщныя эмоцыи защжды на карысць.”


На сегодняшний день больные суставы – это довольно распространенный недуг, который с возрастом дает о себе знать еще больше. Для того, чтобы этого не случилось необходимо употреблять все необходимые витамины и микроэлементы. О них более детально можно узнать по ссылке https://mirvitamin.ru/vitaminy/kakie-vitaminy-pit-pri-problemah-s-sustavami. Лучше предупредить развитие заболевания, чем потом его лечить.


Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: