1 жніўня сэрвіс хуткай дастаўкі ежы з кафэ і рэстаранаў Гродна Menu.by увёў сістэму аплаты за дастаўку.
Такое рашэнне было прынята пасля ўдалага ўвядзення платнай дастаўкі ў Мінску. Па словах дырэктара кампаніі Menu.by Ануш Нерсісян, вопыт падобнага новаўвядзення ў Мінску быў станоўчым, бо гэтае рашэнне добра паўплывала на якасць працы сэрвісу. «Магчыма, спачатку была некаторая няўпэўненасць з боку кліентаў, але сэрвіс і абслугоўванне, якія паляпшаюцца дзякуючы гэтаму новаўвядзенню, хутка наладзілі сітуацыю. На рынку дастаўкі ежы кліенты нашмат больш адчувальныя да сярэдняга часу дастаўкі і якасці абслугоўвання, чым да кошту дастаўкі».
Кліенты сэрвісу ў Гродне ўжо ацанілі змены і змаглі пракаментаваць новаўвядзенні:
Карына Саковіч, кліентка сэрвіса Menu.by у Гродне:
Павел Кавалеўскі, пастаянны кліент сэрвіса Menu.by у Гродне:
Кошт дастаўкі будзе залежаць і ад адлегласці ад самой установы да адрасу дастаўкі. Так, дастаўка замовы, якую трэба будзе прывезці на адлегласць менш за 5 км, складзе 1 рубель, ад 5 і больш — 2 рублі. Таксама тарыфная сетка стане плаваючай і будзе залежаць ад узроўню попыту.
Начальнік рэгіянальнага развіцця ў Гродне Юрый Мазоль тлумачыць, як уведзеныя змены адаб’юцца на зручнасці і якасці сэрвісу для кліентаў:
Юрый Мазоль, начальнік рэгіянальнага развіцця горада Гродна:
Заснавальнік кампаніі Ваган Керабян таксама адзначае, што большасць кампаній на рынках СНД ужо даўно ўвялі падобную функцыю. І гэта нягледзячы на тое, што некаторыя рэстараны ставяцца да гэтага ўвядзення насцярожана.
Кампанія Меню.бай была створана ў 2016 годзе Ваганам Керабянам. Упершыню ў Гродне заказ службай Menu.by быў дастаўлены ў 2018 годзе. На сённяшні дзень кампанія дастаўляе стравы з больш чым 30 рэстаранаў горада.
Праверыць, колькі будзе каштаваць дастаўка з любімай установы па вашым адрасе можна з дапамогай прыкладання Menu.by, на сайце www.menu.by або па тэлефоне 7977.
ТАА МенюБай
УНП 192 692 984
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…