СМІ: у Гродне працуе адна з самых сэксуальных чыноўніц Беларусі

На мінулым тыдні прэм’ер-міністр здзяйсняў працоўную паездку ў Гродзенскую вобласць. На некаторых аб’ектах Сяргея Румаса суправаджала намесніца старшыні Гродзенскага аблвыканкама Алена Бубенчык. Журналісты udf.by адзначылі яе прыгажосць і сабралі некалькі цікавых фактаў з яе жыцця.

Фота: belta.by

Пачынала бухгалтарам у калгасе

Алена Бубенчык нарадзілася ў 1978 годзе. Ураджэнцы Горак скончыла тамтэйшую сельскагаспадарчую акадэмію. Але яшчэ да выпуску, з 1998 года яна пачала працаваць галоўным бухгалтарам калгаса «Прагрэс» Мастоўскага раёна.

У Мастах Бубенчык працавала ва ўпраўленні меліярацыйных сістэм да пачатку 2010-х, пакуль не была пераведзеная ў Гродна на працу ў аблвыканкаме.

Намесніцай кіраўніка вобласці яна з’яўляецца ўжо больш за пяць гадоў, курыруе эканамічныя пытанні.

Прытрымліваецца не толькі дзелавога стылю

Большасць беларускіх чыноўніц у асноўным носяць адзенне чорна-белай каляровай гамы. Алена Бубенчык на гэтым фоне вылучаецца.

Напрыклад, гэта было заўважна падчас візіту ў Гродна кітайскай дэлегацыі з правінцыі Ганьсу.

Нядаўна выйшла замуж

Прозвішча Бубенчык чыноўніца носіць з 2016 года. Ці гэта першы шлюб Алены Агей, невядома. У перыяд, калі яна змяніла прозвішча, намесніца старшыні аблвыканкама выклала у сацсецях рамантычны здымак з мора.

На той момант Аляксандр Бубенчык працаваў дырэктарам абласнога УП «Бакалея», а зараз з’яўляецца выконваючым абавязкі старшыні праўлення Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Не стала прыслухоўвацца да крытыкі дызайнеркі адзення

Некалькі гадоў таму па просьбе журналістаў дызайнерка адзення Анастасія Фальковіч ацаніла вобраз Алены Бубенчык. Экспертка палічыла, што чыноўніцы неабходна працаваць над індывідуальным вобразам, у якога выдатны патэнцыял.

«Прыгожыя рысы твару яна чамусьці хавае пад цяжкім пластом макіяжу. Ёй трэба палегчыць мейкап і падкрэсліць натуральную прыгажосць асобы. Таксама варта часцей падымаць валасы, каб вылучыць прыгожую шыю і стаць», — параіла дызайнерка.

Экспертка таксама сказала, што варта было б змяніць каляровую гаму адзення і разбавіць гардэроб:

«Пры такой захапляльнай постаці рэкамендую сукенку-футарал ці спадніцу-аловак з элегантнай, стрыманай блузкой і жакетам».

Мяркуючы па нядаўніх фатаграфіях чыноўніцы, да крытыкі дызайнеркі яна не прыслухалася.

Актыўная ў сацсетках

Алена Бубенчык вядзе старонкі ў некалькіх сацсетках, але ў апошні час найбольш актыўная ў Instagram. Чыноўніца выкладвае здымкі як з афіцыйных мерапрыемстваў, так і са свайго жыцця. Шмат фатаграфуе ката.

З запісу ў Facebook: «Капялюшыкі … Францыя … ці Како Шанэль — не для нас! Каскі розных мадэляў - гэта супер !!! "


З запісу ў Instagram: «Кожны раз летучы ў камандзіроўку заўсёды перажываеш … не за дарогу, а за вынік».

Пазбягае эмацыйных заяў

Алена Бубенчык часта праводзіць прамыя лініі і выступае перад калектывамі, але выявіць яе экспрэсіўныя або проста запамінальныя выступы цяжка. Чыноўніца робіць гранічна нейтральныя заявы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025