Жыхар Багушэўска пакутаваў ад п’янства. Доўгі час ён назіраў за ініцыятыўнай групай па здаровым ладзе жыцця, адна з мэт якой — адмова ад курэння і алкаголю. Патроху ён пачаў удзельнічаць у іх акцыях, а потым папрасіў: «Дапамажыце кінуць піць!» Крок за крокам ён пачаў жыццё без алкаголю — з лютага не п’е, удзельнічае ў велаакцыях, да групы далучылася яго сям’я, перастала піць жонка.
Каб падзяліцца досведам па распаўсюджванню ідэй здаровага ладу жыцця і рэалізацыі міні-праектаў для сваіх мясцовасцей шэсць ініцыятыўных груп Беларускага Чырвонага Крыжа сабраліся 18 лістапада на сустрэчы ў Гродне.
На сустрэчы ў сяброўскай атмасферы кожная з шасці груп расказала пра свае дасягненні.
Там, дзе працуюць групы, ёсць мажлівасці заняцца фізічнай актыўнасцю бясплатна ці вельмі танна. Напрыклад, у Паўлаўскім сельсавеце ініцыятыўная група арандуе ў школы фітнес-залу, куды кожны можа хадзіць каб заняцца спортам. Жыхары сельсавета займаюцца скандынаўскай хадзьбой, у школах ладзяць спартландыі.
Адна з мэт ініцыятыўных груп — прыцягнуць увагу людзей рознага ўзросту. Па словах прадстаўнікоў рэгіёнаў, людзі прыходзяць да здаровага ладу жыцця ў кожным уросце: ад 6−7-гадовых дзякуй да сталых людзей, якім пад 90 гадоў. Некаторыя ініцыятывы лепш прасоўваць з дапамогай дзяцей, якія цікавяцца, а потым уцягваюць і дарослых.
Праект «Далучэнне супольнасцяў да прасоўвання здаровага ладу жыцця» рэалізуецца ў малых гарадах і вёсках Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей з 2014 года. Яго падтрымліваюць Швейцарскі Чырвоны Крыж і Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
За гэты час створаны 14 ініцыятыўных валанцёрскіх груп, у якіх удзельнічаюць 254 чалавекі ва ўзросце ад 9 да 85 гадоў. З іх шэсць груп у Гродзенскай вобласці. Удзельнікі гурткоў - актыўныя людзі, захопленыя здаровым ладам жыцця і гатовыя дапамагчы іншым змяніць сваё стаўленне да здароўя. Яны прайшлі спецыяльнае навучанне па пытаннях ЗЛЖ і актыўнай працы з супольнасцямі. Групы ствараюць умовы для здаровага ладу жыцця ў сваіх мясцовасцях, праводзяць тэматычныя мерапрыемствы — сустрэчы, круглыя сталы, конкурсы, майстар-класы, заняткі, акцыі.
Старшыня Гродзенскай раённай арганізацыі Чырвонага крыжа Алена Паўленковіч кажа:
«Гродна не ўваходзіць у пілотныя рэгіёны. Тут усё болей скаладана, бо ў вялікім горадзе людзі жывуць больш раз’яднана. У маленькім населеным пункце болей цесныя суполкі. Самыя моцныя ініцыятывы — у маленькіх гарадах»
Гродна як рэгіянальны цэнтр мае вельмі шмат магчымасцей па развіцці здаровага ладу жыцця, але людзі маюць вельмі шмат спраў і мала вольнага часу.
Ідэю здаровага ладу жыцця ў маленькіх мястэчках падтрымліваюць мясцовыя лідары і згуртаваныя прыхільнікі. Разам са здароўем людзям прывіваюць паняцці міласэрнасці, узаемадапамогі, сяброўства, веры ў сябе. У гуртках па інтарэсах людзі могуць расказаць пра сябе і пацікавіцца жыццём іншых. Працуюць «жаночыя комнаты», дзе жанчыны займаюцца рукадзеллем, да іх прыязджаюць прафесіяналы з Мінску, напрыклад кухары, псіхолагі. У карэкцыйных цэнтрах, куды ходзяць людзі з інваліднасцю, школьнікі могуць пагуляць з дзецьмі з асаблівасцямі ў развіцці. То бок, здаровы лад жыцця гэта не толькі спорту і адмова ад алкаголю ды курэння, але і самавыхаванне.
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…