Горад

Самы шакаладны гарачы шакалад у Гродне можна паспрабаваць у бары «Камунаркі»

Цукеркі ручной работы і гарачы шакалад ад знакамітай кандытарскай фабрыкі з 13 лютага можна пакаштаваць у шакаладным бары ў цэнтры Гродна. Апроч шакаладу наведвальнікам прапануюць каву, гарбату, марозіва і выпечку.

Што па чым

Каб набыць выбраныя смакоткі, трэба заняць чаргу да прылаўка. Нельга сказаць, што чэргі доўгія, але пастаяць давядзецца каля 5−7 хвілін. Цукеркі ручной работы прадаюцца на вагу, а наведвальнікі звычайна хочуць пакаштаваць некалькі гатункаў.

Таму прадавачкам прыходзіцца ўзважваць практычна кожную цукерку. Да таго ж, гродзенцы пакуль не ведаюць, чаго чакаць ад кожнага віда цукерак, і распытваюць пра іх смакі. Персанал ставіцца з разуменнем, прадавачкі ахвотна распавядаюць пра ўласцівасці цукерак. Кошт адной складае прыкладна 0,5−1 рубель.

На падарункі ахвотна набываюць шакаладныя фігуркі - вожык ці мышка вагой каля 100 грам абыходзіцца прыкладна ў 2 рублі.

Сярэдні чэк на аднаго наведвальніка складае 5−7 рублёў. Калі бяруць нешта з сабой, то плацяць 12−15 .

Гарачы шакалад гэта не напой, а ежа

Практычна кожны з наведвальнікаў бара замаўляе гарачы шакалад. З прапанаваных малочнага і горкага перавагу часцей аддаюць другому. Кошт кубка шакаладу незалежна ад гатунка — 2,2 рублі.

Шакалад вельмі смачны і настолькі густы, што пастаўленая вертыкальна лыжка пару секунд застаецца стаяць. Справіцца з 70 грамовай порцыяй з непрывычкі не так проста. Мая выпадковая суседка па століку мусіла, з’еўшы палову порцыі, замовіць шклянку вады, каб справіцца з другой паловай.

Напоі

Напояў шмат — пакетаваныя сокі, каля дзясятка відаў гарбаты, увесь стандартны набор кавы, што гатуецца ў кава-машыне. Ёсць у меню і кактэйль — такі, як мне асабіста помніцца з даўніх часоў. У шклянку сока для яго прыгатавання дадаюць шарык марозіва.

Кошты напояў у шакаладным бары прыкладна такія ж, як у іншых месцах горада. Філіжанка кавы абыдзецца ў сярэднім каля 2 рублёў, на гарбату ці кактэйль хопіць 1,5.

Выпечка і марозіва

Неабходныя ў любой кавярні выпечка і марозіва ёсць і тут. Праўда, гэта ўжо вырабы не «Камунаркі», а мясцовых вытворцаў. Марозіва пастаўляе «Молочный мир», пірожныя — «Гроднахлебпрам», а торты прывозяць з Парэчча.

Атмасфера

У бары няма самаабслугоўвання. Калі наведвальнікаў шмат, прыдзецца пачакаць, пакуль скарыстаны посуд прыбяруць са століка. Ці - смакаваць слодычы побач з чужымі пустымі кубкамі. Засяродзіцца на сваіх думках і правесці нейкі час у цішыні таксама можа не атрымацца. Праз памяшканне бара ўвесь час праходзяць наведвальнікі крамы, што знаходзіцца ў суседнім памяшканні.

[irp posts="11 738″ name="У цэнтры Гродна адкрылася фірмовая крама і шакаладны бар Камунарка""]

Да часовых недапрацовак можна аднесці адсутнасць фірмовай упакоўкі для пакупак на вынас. Гэта адчувалася 14 лютага, калі многія набывалі цукеркі ручной работы ў якасці «валянцінак» для сваіх блізкіх. Пазней, абяцалі супрацоўнікі бара, скрыначкі рознай формы і памераў абавязкова з’явяцца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Абараняць, размаўляць, заняць бок дзіцяці. Парады бацькам квір-людзей

Бацькі могуць адчуваць разгубленасць, страх альбо віну, калі дзеці кажуць пра сваю гендарную ці сэксуальную…

22 студзеня 2025

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025