У 1912 — 1913 гг. у нашым горадзе з’явіўся гатэль з прыгожай назвай «Надзея», які стаў самым канцэптуальным мадэрновым будынкам старога Гродна. Такіх не будавалі ні да, ні пасля яго.
Дзясятак гадоў таму калекцыянер гродзенскіх паштовак з Гамбурга Фелікс Варашыльскі набыў фотаздымак, быццам зроблены ў Гродне ў гады Першай сусветнай вайны. Але подпіс «Гродна» не вельмі абнадзейвае прафесійных калекцыянераў - яны добра ведаюць, што ўласнік мог наблытаць, а мог свядома няправільна падпісаць невядома дзе зроблены здымак, каб павысіць ягоны кошт.
Так было і з гэтым фота. Нямецкія афіцэры стаялі на фоне двухпавярховага дома ў стылі мадэрн — сапраўды ўнікальнага, суцэльна выкананага ў адным стылі, з аднастайнымі каванымі дэталямі, аздабленнем сцен і іншымі архітэктурнымі момантамі.
Гісторыкі пачалі шукаць, дзе мог стаяць такі будынак, і на нейкі час нават сцвердзілі, што стаяў ён не ў Гродне. Аднак пасля ўдалося прачытаць надпіс над уваходам — ОТЕЛЬ «НАДЕЖДА» і… пошук у «Памятных кніжках Гродзенскай губерні» даў вынік. Такі гатэль з’явіўся недзе ў 1912−1913 гг. і стаяў на скрыжаванні вуліц Новашасейнай (пасля Ліпавай, цяпер Гарнавых) і Ласасянскай (цяпер Савецкіх Пагранічнікаў).
Любічы былі яўна заможнымі жыхарамі Гродна, бо паводле спіса 1907 г. у горадзе ім належала больш за 15 будынкаў, большасць з якіх акурат была на фарштаце. І новы гатэль стаў сапраўднай надзеяй на светлую будучыню і саміх Любічаў, і ўсяго Гродна. Мы не ведаем ні архітэктара, ні праекціроўшчыкаў гэтага дома, але смела можам сказаць — гатэль «Надзея» быў самым прыгожым і канцэптуальным мадэрновым будынкам старога Гродна. Такіх не будавалі ні да, ні пасля яго.
Але надзеі не спраўдзіліся. Большасць выяваў гэтага дома паходзіць з трагічных гадоў Другой сусветнай вайны, калі яўрэйская супольнасць горада была знішчана нацыстамі. Ясна, што будынак з зоркай Давіда на цокалі (прыгледзіцеся на першым здымку) выклікаў нянавіць юдафобаў, аб чым сведчаць выбітыя вокны пад час яўрэйскага пагрому 1935 г.

Дзень над Нёманам праз імглу
пачынаўся
— вільготны, цёплы.
Самым ранкам на «П'яным вуглу»
сырадой прадавалі цёткі.