Горад

Кватэра, у якой жылі дыпламаты, за $ 360 або з джакузі за $ 730. 5 самых дарагіх арэндных кватэр у Гродне

Рэдакцыя Hrodna.life працягвае аналізаваць гродзенскі рынак нерухомасці на сайце Kufar.by. Мы ўжо пісалі пра самыя дарагія і самыя таннцыя кватэры, якія можна купіць у Гродне. Зараз мы выбралі топ-5 самых дарагіх арэндных кватэр.

Трохпакаёвая па вуліцы Свярдлова за 1950 рублёў ($ 735,85)

Кватэра знаходзіцца ў «элітным» доме, які ў 2014−15 гадах перабудавалі з былой фабрыкі мастацкіх вырабаў «Сузор'е».

У кватэры зроблены дызайнерскі рамонт. Ёсць тэлевізар, халадзільнік, пральная і посудамыйная машыны, ЗВЧ-печ. У ваннай — джакузі. У памяшканні вялікія вокны і высокія столі. Ёсць паркоўка для жыхароў дома.

Двухпакаёвая па праспекце Купалы за 1060 рублёў ($ 400)

«Прасторныя і сучасныя апартаменты з выдатным рамонтам, зашклёнай лоджыяй, цалкам укамплектаваныя мэбляй і тэхнікай: вялікі тэлевізар, пральная і посудамыйная машыны, керамічная пліта, духавая шафа, мікрахвалевая печ, посуд, сталовыя прыборы, убудаваныя шафы. Усё для камфортнага пражывання», — апісваюць кватэру арэндадаўцы.

Кватэра знаходзіцца на 3 паверсе 14-павярховага дома 2007 года пабудовы. Мяркуючы па апісанні, гэта адзін з трох вышынных дамоў: № 69, № 71 або № 73 па праспекце Купалы.

Двухпакаёвая па вуліцы Пушкіна за 980,50 рублёў ($ 370)

За такі кошт можна зняць кватэру з добрым рамонтам, пральнай і посудамыйнай машынамі. Ёсць посуд і сталовыя прыборы. У аб’яве адзначаюць, што ў кватэры добры від з акна (12 паверх з 14 у доме 2008 года пабудовы), побач дзіцячы сад, школа, спартыўны комплекс. Зусім блізка ГЦ OldCity.

Двухпакаёвая па вуліцы Свярдлова за 954 рублі ($ 360)

Кватэра з усім неабходным для пражывання. Знаходзіцца ў тым жа «элітным доме», што і першая кватэра ў спісе.

«Новы дом у Старым горадзе. У пешай даступнасці набярэжная, фантаны, бары і рэстараны, музеі, старадаўнія цэрквы і касцёлы. Свая стаянка для машын. Дарагое жыллё, адэкватныя суседзі. Да скасавання стасункаў з Рэспублікай Польшчай кватэра была адабраная консульствам краіны для пражывання дыпламатаў», — апісваюць сваю кватэру арэндадаўцы.

Двухпакаёвая па вуліцы Таўлая за 954 рублі ($ 360)

За такую суму можна зняць цалкам гатовую кватэру для пражывання. У ёй акрамя халадзільніка, пральнай і посудамыйнай машын, кававаркі ёсць нават набор ручнікоў. Галоўная ўмова для новых жыхароў: без жывёл.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025