300-годдзе першай жанчыны-лекаркі Усходняй Еўропы, ураджэнкі Гродзеншчыны Саламеі Русецкай у 2018 годзе святкавалі на ўзроўні ЮНЭСКА. З прапановай ўганараваць яе тады выступіла Беларусь пры падтрымцы Польшчы, Літвы і Расійскай Федэрацыі. У 2022 годзе ў Гродне інфармацыю пра Саламею Русецкую прыбралі з публічнага доступу ў гарадской паліклініцы № 3. Прычына — зварот актывісткі Вольгі Бондаравай, якая пабачыла ў Русецкай «польскую аферыстку».
То хто ж яна такая — Саламея Русецкая, каторая і праз 300 гадоў не перастае турбаваць думкі і душы самых розных людзей? Цёця Іра сабрала 10 фактаў пра знакамітую зямлячку.
Нарадзілася ў ваколіцах Навагрудка ў сям'і Яўхіма Русецкага.
У 14 гадоў яе выдалі замуж за за прафесійнага лекара Якуба Гальпіра. З ім жонка-падлетак паехала ў Стамбул, дзе муж хутка займеў шырокую практыку сярод турэцкай шляхты.
Атрымліваць адукацыю ў навучальных установах жанчыны на той час не мелі права. Саламея перанімала веды і досвед ад свайго мужа. Ён падтрымліваў цікавасць жонкі да медыцыны. Другім настаўнікам дзяўчыны быў палонны лекар-італьянец. Ад яго Саламея даведалася шмат пра выкарыстанне зёлак у лекаванні.
У Турцыі Саламея дасягнула небывалага. Ёй, жанчыне-хрысціянцы, дазволілі лячыць і жанчын, і мужчын. Яна ўваходзіла ў гарэмы, ёй давяралі самыя складаныя захворванні.
Вярнуўшыся з Турцыю на радзіму, стала прыдворнай лекаркай у князя Міхаіла Радзівіла Рыбанькі.
Пазней паехала ў Санкт-Пецярбург, дзе служыла лекаркай пры двары расійскай імператрыцы Анны Іаанаўны.
У апошнія гады свайго жыцця вярнулася ў Турцыю, дзе працавала акулісткай пры гарэме султана Мустафы.
Саламея Русецкая памерла ў 42 гады. Ёсць звесткі, што яе атруцілі.
Аб жыцці і дзейнасці Саламеі Рэгіны Русецкай вядома з яе мемуараў - кнігі «Авантуры майго жыцця».
Арыгінал выдання зараз захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Кніга напісана на польскай мове. На беларускую кніга перакладзена на пачатку 1990-х.
Крыніца інфармацыі: Саламея Русецкая — жанчына-лекар на службе султана
Беларуска Марыя Тычынская адыграла эпізадычную ролю ў фільме "Анора", які атрымаў "Залатую пальмавую галіну" Канскага…
У часы эканамічнага крызісу 1929-1931 гадоў і напярэдадні Другой сусветнай вайны частымі наведнікамі Гродна сталі астролагі і вешчуны. Яно і…
Оля Лета была вядомая як танцорка twerk і выкладчыца танцаў з Гродна. Цяпер яна выйшла…
Камілія Юзэфаўна Біліда (Талочка) нарадзілася ў 1924 годзе ў вёсцы Кульбакі ў пяці кіламетрах ад Гродна.…
Яўген Дудкін нарадзіўся ў Магілёве, але вырас у Гродне. Думаў стаць міліцыянерам, як бацька, але…
Сацсеткі да Міжнароднага дня жанчын 8 сакавіка перапоўненыя віншаваннямі “мілых дам” і “цудоўнай паловы чалавецтва”.…