Горад

Ці стануць сабакі Гродна сябрамі ЖКГ. Жыхары Дзевятоўкі працягваюць змагацца за пляцоўку для выгула

Зараз у Гродне зарэгістравана каля 3 тысяч сабак. А пляцоўкі для іх выгулу — толькі дзве. Змясціць усіх ахвотных яны не могуць. Жыхары Дзевятоўкі ужо амаль год спрабуюць вырашыць гэту праблему. ЖКГ горада ставіцца да іх з разуменнем. Але механізмы супрацы ўлады з гаражанамі адсутнічаюць. Будучая пляцоўка на Дзевятоўцы можа стаць «палігонам» для іх выпрацоўкі.

Мы ідзём гуляць, хто з намі?

Уладальнікі сабак з Дзевятоўкі сябруюць паміж сабой і нават гуляць часта выходзяць кампаніямі. Дамаўляюцца на сустрэчы у спецыяльным чаціку адной з сацыяльных сетак. Разам бавіць час весялей.

Праблема ў тым, што гуляць прыходзіцца паўлегальна. У дварах паміж дамоў шматпавярховікаў ходзяць людзі, гуляюць дзеці. Бывае, што мінакі палохаюцца сабак, а малыя наадварот — бягуць адбымацца да іх, як толькі бацькі адвернуцца.

Так што сабакі часта выклікаюць вострую рэакцыю людзей побач. А іх гаспадары пімаволі адчуваюць сябе парушальнікамі агульнага спакою. Не тое, каб яны прынцыпова не хацелі выгульваць сабак у спецыяльным месцы. Проста такога абсталяванага месца няма.

Год размоваў

Юля Петручэнік займаецца «прабіваннем» пляцоўкі ад пачатку года. За гэты час пісала звароты ў гарадскую адміністрацыю, хадзіла на прыемы да кіраўніцтва ЖКГ. Разуменне праблемы ёсць, гараджан пачулі, але як скіраваць іх ініцыятыву ў карыснае для горада русла пакуль не ведаюць. Механізмаў супрацы адміністрацыі з гарадскімі актывістамі няма. Магчыма, будаўніцтва пляцоўкі на Дзевятоўцы стане першым такім досведам.


Ці з’явіцца пляцоўка для сабак на Дзевятоўцы? Жыхары раёна гатовы ёй заняцца


«Спачатку казалі, што сёлета на пляцоўку „няма перспектыў“, - расказвае Юля. — Але пасля некалькіх візітаў у адміністрацыю стаўленне змянілася і гэтым пытаннем паабяцалі заняцца. Днямі на месца будучай пляцоўкі прыязджалі прадстаўнікі кіраўніцтва ЖКГ. Сказалі - будзем шукаць магчымасці».

Гатовы далучыцца

Мясцовыя сабакаводы і самі не супраць паррацаваць на будаўніцтве пляцоўкі. «Як будзе неабходна — людзі далучацца. Выкапаць траншэю, заліць апалубку ды паставіць агароджу мы зможам. Кожны нешта будаваў у сваім жыцці. Але зараз усё залежыць ад уладаў, ад арганізацыі працэсу», — кажа гаспадар хаскі Эльзы, Андрэй Латыш.

Ён выходзіць выгульваць сабаку разам з дачкой Эльвірай. «Нас тут шмат. Толькі хаскі - каля дзясятка. А вакол людзі, некаторыя палохаюцца. Нядаўна нават міліцыю на нас выклікалі».


«Карыстайцеся, гэта для вас!» На Вішняўцы адсвяткавалі адкрыццё пляцоўкі для сабак


Яшчэ адны ўладальнікі хаскі, Аляксандр Яроцкі з сынам Глебам кажуць, што выгульваць сабаку выходзяць тройчы ў дзень. «На пляцоўцы можна было б вольна бегаць і трэніравацца. А тут і людзям нязручна, і мы хвалюемся. Сабака можа далёка адбегчы. А тут дарога блізка, гэта небяспечна. Трэба зрабіць, каб людзям і сабакам было зручна існаваць побач».

Са словаў Аляксандра, далучыцца да працы на будаўніцтве пляцоўкі - не праблема, Глеб дадае, што і за парадкам на пляцоўцы сабакаводы гатовы сачыць самі. «Галоўнае, каб усім было зручна і суседзі праз сабак адзін на аднаго не крыўдзіліся».

Меркаваннем Ангеліны, пляцоўка можа стаць мясцовым клубам аматараў сабак. «У нас кампанія — 10 падлеткаў і 8 сабак. Падлеткі смяюцца, сабакі брэшуць — людзі такой кампаніі апасаюцца. А куды нам пайсці? Пляцоўка магла б стаць месцам, дзе б збіраліся аматары сабак, маглі дзяліцца досведам і разам трэніраваць сваіх гадаванцаў».

«Мы — парушальнікі. Альтэрнатывы няма»

Сергей Рындзюк прыходзіць сюды выгульваць хаскі Хані з цэнтра Дзевятоўкі. Сабаку трэба гуляць паўгадзіны пешшу — цалкам прымальная адлегласць на шпацыр. Але сабаку трэба гуляць не толькі на павадку — хочацца і пабегаць вольна.

«Месца для гэтага проста няма. За горад кожны дзень не наездзішся, ды і стомлены пасля працы. Таму гуляем тут, на раёне. Вось і атрымліваецца, што мы - парушальнікі. Але альтэрнатывы ніякай няма.


Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай


Хочацца культурнага выгулу. Каб адпусціць сабаку пабегаць і не баяцца, што ён некаму перашкаджае. Хочацца сябраваць з суседзямі і трэба ствараць для гэтага ўмовы».

«Тут гуляюць не толькі вялікія сабакі, — далучаецца да размовы Юля Каралёва, — у мяне маленькая такса, але энергіі ў яе не менш, чым у вялікіх. Ёй таксама трэба выбегацца.

Часам людзі думаюць, што малым сабакам трэба асобны выгул. Гэта не так. Нашы сабакі ладзяць паміж сабой. Было б добра, каб і людзі навучыліся дамаўляцца на карысць агульнай справы».

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024