Людзі і справы

Ад дзіцячага дома да ўласнай ролер-школы: навошта Васіліса Маслава з Гродна праводзіць на роліках па 10 гадзін у дзень

Гродзенка Васіліса Маслава заснавала сваю ролер-школу Grodno Slalom Team і вучыць дзяцей катацца на роліках. А яшчэ яна — чэмпіёнка свету па фрыстайл-слаламе. Пры гэтым пачынала трэніравацца на звычайных паркоўках. Пра шлях да поспеху Васіліса расказала «Вячэрняму Гродна».

Ролер-школа Grodno Slalom Team ў Гродне. Крыніца: «Вячэрні Гродна»

Падабалася фігурнае катанне, але магчымасці займацца не было

Васілісу Маславу выхоўвалі ў дзіцячым доме. З чатырох гадоў дзяўчыне падабалася фігурнае катанне, яна ведала розныя элементы гэтага віда спорту. Але магчымасці займацца ў яе не было.

Таму дзяўчына займалася бегам і пачала катацца на роліках. Усе рухі Васіліса прыдумвала сама, а калі даведалася, што ёсць ролер-спорт, то зацікавілася і выступіла на спаборніцтвах.

Пачынала з парковак ля крамаў

У 10 гадоў Васіліса даведалася пра фрыстайл-слалам. Пляцовак для трэніровак у Гродне не было, таму дзяўчына трэніравалася на паркоўках ля крамаў.

Фрыстайл-слалам — від ролер-спорту, у якім на роліках трэба выконваць тэхнічна-артыстычныя элементы пад музыку. Элементы выконваюцца на пляцоўцы, дзе размешчаны спецыяльныя лініі і конусы.

«Падыйшла жанчына, сказала, што я добра катаюся, і папрасіла ўзяць дзіцёнка. Педагагічнага вопыту тады не было, усё трымалася на энтузіязме. Паспрабавала папрацаваць з чатырохгадовай дзяўчынкай — Валерыя Кірвовіч дагэтуль у школе, яна найлепшая ў Беларусі і адна з наймацнейшых спартсменак у Еўропе», — сказала Васіліса Маслава.

На роліках па 10 гадзін у дзень

Зараз Васіліса праводзіць на роліках па 10 гадзін у дзень. Яна — у складзе найлепшай каманды свету, а таксама мае спонсарскі кантракт з вытворцам ролікавых канькоў. Гэтая ж фірма прадастаўляе экіпіроўку.

Freestyle Slalom World Champion Vasilisa Maslova
by u/mute_annuity in toptalent

Ад Пышкоў да сваёй залы на Пестрака

Васіліса ездзіла на спаборніцтвы, навучалася ва ўніверсітэце. Калі яна пазней працавала ў школе, то зразумела, што хоча займацца спортам. Тады і заснавала ролер-школу Grodno Slalom Team.

Спачатку яна арганізоўвала трэніроўкі ў лесапарку Пышкі. Уласную пляцоўку для заняткаў шукалі доўга — і знайшлі залу на 400 кв.м. у будынку былой тэлефоннай станцыі на вуліцы Пестрака.

Гэта самая вялікая зала для ролікаў у Беларусі. Там ёсць некалькі сцежак, рампа для прыжкоў і неабходнае абсталяванне для трэніровак. Рамонт у ёй рабілі самі.

Васіліса Маслова з вучаніцамі у Grodno Slalom Team ў Гродне. Крыніца: «Вячэрні Гродна»

Зараз у школе навучаюцца больш за 100 чалавек

У школе навучаюцца больш за 100 дзяцей і дарослых. Большасць з іх — дзяўчыны. Катацца на роліках няпроста, кажа Васіліса. На вывучэнне аднаго трука ў дзяцей сыходзіць паўгода. Патрэбны каардынацыя і цярпенне. «Самае складанае — усталяваць сувязь паміж мазгамі і целам, каб імпульсы дазволілі целу зрабіць трук».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025