Гродзенец Дзяніс Кашкевіч хацеў памяняць вокны ў сваёй кватэры. Ён думаў, што вокны ва ўсіх фірмах аднолькавыя, таму не ставіўся да выбару кампаніі сур’ёзна. Дзяніс замовіў акно ў фірме, дзе працаваў яго знаёмы. Праз год у акне з’явіліся шчыліны, стала дзьмуць. Тады Дзяніс звярнуўся ў кампанію «Рикко-Неман». Пасля гэтага выпадку ён стаў іх заўсёдным кліентам. Карэспандэнтка Hrodna.life вывучыла, чым можа абярнуцца неабдуманая эканомія на вокнах і як паставіць вокны танней з розумам.
Дзяніс Кашкевіч мяняў акно ў сваёй кватэры 10 гадоў таму і не разбіраўся ў якасці вокнаў. «Тады ў мяне нават не было нармальнага разумення, што такое акно. Я схіляўся да таго, што вокны ўсюды аднолькавыя. Памяняць мы памянялі, але акно аказалася ніякае», — успамінае цяпер Дзяніс.
Спачатку акно мянялі ў дзіцячым пакоі. Ужо праз год выявіліся праблемы: акно не шчыльна прыціскалася да рамы, з’явіліся шчыліны, не працавалі рэжымы праветрывання і мікраклімату. «Калі іх усталявалі, іх дрэнна адрэгулявалі, у дзіцячым пакоі „гуляў“ вецер».
На вокны была гарантыя. Дзяніс стаў шукаць гэтую фірму-усталёўшчыка, каб адрэгуляваць вокны, а яе ўжо не існавала. «Я 10 разоў пашкадаваў, што звярнуўся туды».
«Я стаў больш цікавіцца вокнамі, даведвацца, дзе яны лепш і якасней. Выпадкова трапіў на рэкламу „Рикко-Неман“. Звярнуўся да іх, думаў, што можа яны мне заменяць акно. Прыехаў спецыяліст, памяняў гумкі, адрэгулявалі ўсё, і самі вокны нават не прыйшлося мяняць».

Далей Дзяніс заказваў вокны толькі ў фірме «Рикко-Неман»: памяняў балконныя раму і вокны ў двух пакоях. «Я імі задаволены. Гэтыя вокны не параўнаць з тым першым акном: і ручкі, і фурнітура, і ўстаноўка. Ужо 9 гадоў стаіць балконная рама і 4 гады два іншыя акны. За гэтыя гады не было ніякіх праблем».
У бліжэйшы час Дзяніс Кашкевіч плануе мяняць яшчэ адно акно. Ён ужо вырашыў, што абярэ кампанію «Рикко-Неман». «Гэтая фірма ўжо правераная, яна працуе столькі гадоў. Я ведаю, што тут мне ўсё падабаецца і задавальняе. Лепш адзін раз зрабіць нармальна, чым потым два разы пераплаціць за замену акна».
Разумная эканомія пры ўсталяванні вокнаў

«Цяжка атрымаць якасны тавар за мінімальную цану, яе зніжэнне заўсёды адбываецца за кошт зніжэння якасці выкарыстаных матэрыялаў», — кажа старшы менеджар па продажах «Рикко-Неман» Марына Бульцевич. Яна распавяла Hrodna.life, як правільна выбіраць вокны:
Патрэба замоўцы
Калі вокны патрэбныя ў жылое памяшканне, варта выбіраць іх мінімум з сярэдняга цэнавага сегмента, а не самыя танныя. Калі акно трэба ў халодны гараж ці на дачу, то тады можна разгледзець варыянты эканоміі на пластыку і шклопакеце. У дадзеным выпадку няма сэнсу пераплачваць. Але калі гэта жылыя памяшканні, то тут да выбару камплектацыі трэба падыходзіць больш абдумана.
Профіль
Якасны профіль, зрэшты як і любы іншы элемент акна, не будзе каштаваць танна. На гэтым эканоміць не варта. Кампанія «Рикко-Неман» прапануе вырабы з профілю вытворцы REHAU.
Фурнітура
Фурнітура — гэта шкілет акна, за кошт чаго яно будзе служыць не адзін год. Гэта той элемент на якім эканоміць нельга. Калі акно не будзе адкрывацца і закрывацца, то ніякі якасны пластык або шкло сітуацыю не палепшыць.
Спецыяльныя пакрыцці шкла
Іх трэба замаўляць тады, калі ў гэтым ёсць неабходнасць. Спецыялізаваныя: (цеплазберагальныя і сонцаахоўныя) пакрыцці на шкле крыху павялічваюць кошт акна ПВХ, але значна павялічваюць яго энергаэфектыўнасць.
Створкі, якія адкрываюцца
Самы дарагі элемент акна — фурнітура. Чым больш у акна частак, якія адкрываюцца, тым яно даражэй. Але да эканоміі ў гэтым кірунку трэба падыходзіць вельмі разумна. Калі вокны ў прыватным доме або кватэры на першым паверсе, ці гэта акно паміж пакоем і балконам, то тут можна зэканоміць і зрабіць мінімальную колькасць створак, якія адкрываюцца.
Колькасць камер профілю
Пры шкленні балкона або лоджыі дастаткова будзе трохкамернага профілю, пры ўмове, што лоджыя не будзе ўцяпляцца і выконваць функцыю жылога памяшкання ў будучыні. А вось для памяшкання, у якім вы плануеце жыць круглы год, лепш усталяваць акно ПВХ з профілем з пяці камер. Эканомія на профілі прыводзіць да павышэння цепластратаў на 20%.
Энергазберагальныя вокны
Вокны ў жылыя памяшканні ў любым выпадку ўсталёўваюцца з энергазберагальным шклом (шкло са спецыяльным пакрыццём). Яно не дае шклу награвацца ў спёку, а зімой пакрыццё не выпускае штучнае цяпло на вуліцу. Колькасць такіх лістоў шкла залежыць ад віду абранага шклопакета. Гэта важна, бо шкло — найбольш значная плошча акна.
З дапамогай такога акна атрымліваецца эканоміць круглы год: зімой — на выдатках на ацяпленне, летам — на электрычнасці пры ўключэнні кандыцыянера.
Усталяванне
Ні ў якім разе нельга эканоміць на ўсталёўванні, важна, каб гэта рабілі прафесіяналы. Самае лепшае акно можна сапсаваць няякасным мантажом. Калі ўсталяваць акно не па ўзроўні, няправільна замацаваць і выкарыстоўваць нізкаякасныя мантажныя матэрыялы, то акно не будзе працаваць, нават калі яно з дарагога пластыку і з добрай фурнітурай.
Якасць — 50% поспеху
Часцей за ўсё ў Гродне ў кампаніі «Рикко-Неман» спецыялісты рэкамендуюць сваім кліентам пяцікамерны профіль REHAU з трыма лістамі шкла і нямецкую фурнітуру Roto.
«Многія людзі ўжо прыйшлі да таго, што яны вывучаюць рынак і бачаць, што розніца ў кошце ёсць. Аналізуюць усе прапановы і прыходзяць усё роўна да нас. Як правіла, мы прапануем кліентам некалькі варыянтаў па камплектацыі і кошце. Мы абмяркоўваем усе моманты, якія іх хвалююць, і дэталі замовы. Мы даем гарантыю 5 гадоў на набытыя ў нашай кампаніі і устаноўленыя нашымі спецыялістамі вокны. Для нас няма сэнсу ставіць няякаснае акно, бо трэба будзе выконваць гарантыйныя абавязацельствы перад замоўцай. Якасць акна — 50% поспеху», — кажа менеджар «Рикко-Неман» Таццяна Можджар.

Вокна ў «Рикко-Неман»
Калі вам складана вызначыцца з выбарам вокнаў, то лепш звярнуцца да спецыялістаў, якія, зыходзячы з вашых патрэбаў, змогуць падабраць і прапанаваць найбольш прыдатны варыянт.
У кампаніі «Рикко-Неман» усе супрацоўнікі працуюць з 2005 года — з моманту заснавання фірмы. Абсалютна ўсе маюць спецыяльную тэхнічную адукацыю. Мантажнікі (спецыялісты па ўстаноўцы вокнаў) выконваюць працы самага высокага класу складанасці.
«Наш лозунг — якасць на доўгія гады. Выбіраючы шлях развіцця кампаніі, я прыняў рашэнне ніколі не эканоміць на якасці і супрацоўніках», — кажа дырэктар кампаніі «Рикко-Неман» Сяргей Арлоўскі.
Тут можна замовіць вокны на выбар з профіляў рознай шырыні, усё залежыць ад патрэбы замоўцы. «Рикко-Неман» цягам доўгага часу ў сваіх вырабах выкарыстоўвае фурнітуру ROTO. Больш падрабязную інфармацыю аб працы кампаніі можна прачытаць у Instagram.
У кампаніі пастаянна дзейнічаюць зніжкі і акцыі. Яны змяняюцца ў залежнасці ад сезону. Напрыклад, можна атрымаць дзіцячы замочак або маскітную сетку ў падарунак. Зніжкі грунтуюцца на форме аплаты і аб’ёме замовы.
Цяпер дзейнічае зніжка 50% на ламінацыю вокнаў пры замове ад двух вокнаў. А пры замове вокнаў ПВХ можна атрымаць зніжку 40% на кожны выраб і ўстаноўку. Аплаціць вокны можна ў растэрміноўку.
Разлічыць кошт акна не выходзячы з дома ці пакінуць заяўку на выезд замершчыка можна на сайце «Рикко-Неман».
Адрас: Гродна, вул. Лелявеля, 46
ООО «Рикко-Неман»
УНП 590 619 760