Гродзенец Генадзь Гузевіч 22 сакавіка атрымаў ужо другую ўзнагароду ад Міністэрства ЖКГ. Ён — лепшы кіроўца смеццявоза. У прасторнай і чыстай кабіне вялікай аранжавай машыны разам з грузчыкам Уладзімірам Хоцімам яны едуць вывозіць смецце з арганізацый і двароў жылых дамоў. Журналістка Hrodna.life праехалася з брыгадай.

Пасля пераходу на новыя машыны, супрацоўнікі САГа працуюць у пары: занадта ўжо цяжкія кантэйнеры, аднаму не справіцца. За дзень напарнікі выязджаюць на два рэйсы — ранішні і пасляабедзенны. Працоўны дзень пачынаецца ў 6.30, але Генадзю даводзіцца прыходзіць раней — ён брыгадзір. Разам з механікам ён падрыхтоўвае аўтамабілі да паездкі.

Новыя машыны — на аснове галандскай мадэлі

Я далучаюся да напарнікаў пасля абеду. Першы прыпынак — запраўка на Славінскага. Заўважаю ў кабіне экран відэакамеры. Аказваецца, за ўсім працэсам можна назіраць не выходзячы з машыны. Генадзь тлумачыць: «Аўтамабіль ствараўся на аснове галандскай мадэлі, таму тут шмат навінак»

На вялізнай машыне па вузкіх дварах. Рэпартаж з кабіны смеццявоза, дзе працуе лепшы кіроўца Гродна

Па дарозе мужчыны патлумачылі розніцу ў вывазе смецця з жылых раёнаў і ад арганізацый. У дварах спусташаць кантэйнеры трэба кожны дзень, нават калі ў буднія яны не паспяваюць запоўніцца за суткі. Ад арганізацый смецце вывозяць па меры назапашвання: калі бакі не запоўнены, прадпрыемствы могуць адмовіцца ад вывазу.

«У буднія дні прасцей. У выхадныя — паркуюцца, як хочуць»

Наступны прыпынак — воінская частка. Туды смеццявоз не пусцілі, спаслаўшыся на старонніх у кабіне. Зразумеўшы, што гэта пра мяне, хвілін на 10 адпраўляюся пагуляць.

У адным з двароў нас сустракае аўтамабіль, прыпаркаваны перад бакамі.

— Гэта адна з самых актуальных праблем, — кажа Генадзь, — У буднія дні прасцей з праездам. Людзі раз’язджаюцца па сваіх справах, вызваляючы паркоўкі і двары. У выхадныя — паркуюцца, як хочуць.

На вялізнай машыне па вузкіх дварах. Рэпартаж з кабіны смеццявоза, дзе працуе лепшы кіроўца Гродна

Калі заехаць у двор ніяк не атрымліваецца, кіроўца тэлефануе майстру, а яна выклікае ДАІ. Разам з інспектарамі шукаюць парушальніка і вырашаюць праблему.

— Быў адзін выпадак цікавы, — успамінае Генадзь, — не маглі заехаць у двор з-за аўтамабіля. Хвілін 10 чакалі, можа аб’явіцца ўладальнік. Ніхто не прыйшоў. Пачалі шукаць гаспадара. Нумары былі транзітныя, таму часу заняло больш чым звычайна.

На вялізнай машыне па вузкіх дварах. Рэпартаж з кабіны смеццявоза, дзе працуе лепшы кіроўца Гродна
Грузчык Уладзімір
Вакол сабралася чалавек 20 разявак, якія дачакаліся «відовішча» — прыйшлося выклікаць эвакуатар. Гаспадар з крыкам «Куды вы забіраеце маю машыну?» выбег з пад’езда толькі тады, калі аўтамабіль павіс у паветры.

«Як аказалася, няўдала прыпаркавалася яго жонка, а ўвесь гэты час яны назіралі з акна, не выходзячы да апошняй хвіліны. Чым скончылася гэтая гісторыя мы не ведаем, але дарогу нам вызвалілі».

«Смецце побач з бакамі могуць пакінуць толькі дзеці або сталыя людзі»

Заваленай смеццем пляцоўку мы сустрэлі толькі раз. Палова бакаў былі пустыя, але жыхары ўпарта спрабавалі змясціць яго ў перапоўненыя. «Звыклая сітуацыя для гэтага двара», — кажа Уладзімір. На іншых пляцоўках такой праблемы няма.

Смецце побач з бакамі могуць пакінуць толькі дзеці або пажылыя людзі, калі кантэйнеры зачыненыя. Яны альбо не дастаюць,
альбо няма сіл адкрыць. Вядома, ёсць і тыя, каму проста лянота прыкласці намаганні.

На вялізнай машыне па вузкіх дварах. Рэпартаж з кабіны смеццявоза, дзе працуе лепшы кіроўца Гродна

«Больш за ўсё пластыку, крыху менш паперы, а шкла амаль не застаецца»

Тэма паасобнага збору адходаў завялася ў размове сама па сабе. Генадзь кажа, што паволі людзі пачынаюць прывучаць сябе сартаваць смецце. Пластыкам кантэйнеры запоўненыя часцей за ўсё. Паперу сартуюць радзей. Шкло разбіраюць да прыезду смеццявоза.

— Калі на гэтым можна атрымаць даход, то чаму б і не сартаваць? Тым больш экалогія з кожным годам усё горш і горш становіцца. І што застанецца нашаму будучаму пакаленню? Нічога. Толькі смецце, — пракаментаваў ідэю перапрацоўкі адходаў Генадзь.

На вялізнай машыне па вузкіх дварах. Рэпартаж з кабіны смеццявоза, дзе працуе лепшы кіроўца Гродна

Ехаць у велізарнай машыне па вузкіх дварах — страшна для непадрыхтаванага чалавека. Мне ўвесь час здавалася, што мы каго-небудзь закранем або дзесьці не праедзем. А вось Генадзь спрытна ехаў з двара ў двор. Цяпер я дакладна ведаю, за што менавіта ён атрымаў ужо дзве ўзнагароды.

Лічбы

За дзве гадзіны працоўнага часу мы аб’ехалі 17 двароў, загрузілі 58 кантэйнераў і выдаткавалі на гэта 60 хвілін часу (без уліку дарогі). У сярэднім на пагрузку аднаго кантэйнера выходзіць каля адной хвіліны. Усяго ў дзень абслугоўваецца прыкладна 150 кантэйнераў.

На вялізнай машыне па вузкіх дварах. Рэпартаж з кабіны смеццявоза, дзе працуе лепшы кіроўца Гродна