Горад

Абновяць камеры і добраўпарадкуюць двор. У Гродне капітальна адрамантуюць ізалятар на 320 000 рублёў

Пасля рамонту столі камер у ізалятары часовага ўтрымання Гродна стануць вышэйшымі, а добраўпарадкаваны двор будзе з новым пакрыццём. У сакавіку 2021 года ў Гродне выберуць падрадную арганізацыю для рамонту, пасля чаго тры месяцы будуць рамантаваць ІЧУ. Працы павінны скончыцца да чэрвеня. Адбываючыя арышт на гэта час адселяць.

Падрадчыкаў па замове УУС Гродзенскага аблвыканкама шукае праектна-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «Вілейта».

Прадпрыемства «Вілейта» выконвае функцыі заказчыка, забудоўшчыка, аказвае інжынерныя паслугі па комплексным кіраванні будаўнічай дзейнасцю, ажыццяўляе тэхнічны нагляд у будаўніцтве. Сярод работ прадпрыемства — «Прачечная № 1» у Каробчыцах, гандлёвы цэнтр у Альшанцы, касцёл у Субачах Ваўкавыскага раёна.

«Прачечная № 1» у Гродне. Фота: grodnonews.by

Сярод работ, указаных у дакументацыі на сайце дзяржзакупак icetrade.by, лічацца будаўнічыя, спецыяльныя, мантажныя і пусканаладачныя. У рамках рамонту добраўпарадкуюць унутраны двор. Пляцоўка там будзе з новым пакрыццём — пліткавым або бетонным. Адрамантуюць дах і пажарную сігналізацыю. Камеры, у якіх знаходзяцца затрыманыя, таксама адрамантуюць. У іх разбяруць памост, што дапаможа павялічыць вышыню камеры, распавёў Hrodna.life кіраўнік прадпрыемства «Вілейта» Аляксандр Вілейта. Больш інфармацыі аб дэталях вавыканання капітальнага рамонту ў прадпрыемства будзе пазней — пакуль ідзе прыём прапаноў ад падрадчыкаў.

На што скардзіліся людзі, якія адбывалі арышт у ізалятары

Адзін затрыманы ў ІЧУ ананімна распавёў Hrodna.life аб зламаных туалетах і працякаючых кранах, з-за якіх камеры маглі быць затопленыя. Да таго ж, гук капае вады выклікаў раздражненне ў затрыманых. Іншы былы затрыманы ў размове з Hrodna.life паскардзіўся на кароткія нары для зняволеных, з-за якіх людзям з ростам вышэй 180 см можа быць нязручна на іх спаць. У цэлым ён ацаніў умовы як «нармальныя».

На час рамонту адбываючых арышт адселяць

На час рамонту, які павінен заняць тры месяцы, затрыманых адтуль адселяць, распавялі Hrodna.life ў «Вілейце».

Даведацца, куды адселяць адбываючых арышт і як будуць працаваць супрацоўнікі ІЧУ, у Hrodna.life не атрымалася. Начальнік ІЧУ Ігар Лаўрушка папрасіў прыехаць асабіста і паказаць рэгістрацыю СМІ. Hrodna.life афіцыйна пакуль не зарэгістраваны як СМІ - гэта частая нагода адмаўляць у каментарах для чыноўнікаў розных узроўняў.

Адкуль грошы на рамонт?

Прыём прапаноў скончыцца 25 лютага. 2 сакавіка пройдуць падрадныя Таргі. «Вілейта» абярэ ўдзельніка, зыходзячы з цаны прапановы і тэрміну выканання работ. Кошт заказу — 320 050 рублёў. Фінансуецца рамонт з рэспубліканскага бюджэту.

«Добавили грамм лаврового листа — получили штраф в $ 400». Кто поставляет в изолятор Гродно обеды с «совдеповскими» котлетами

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025