Спадчына

Рэканструкцыя на Маладзёжнай: да старога фасада дабудавалі новы дом

У верасні 2015 года ад старога дома па вуліцы Маладзёжнай № 3 пакінулі толькі фасад. Тады ж заказчык абяцаў узнавіць дом, які б упісваўся ў архітэктуру вуліцы. Праз год аб’ект набліжаецца да завяршэння, будаўнікі прыбралі агароджы і паказалі гарадзенцам навабуд з адной захаванай арыгінальнай сцяной. Пасля завяршэння ўсіх работ у новым будынку размесцяцца офісы.

Стары дом, як лічыцца, быў пабудаваны ў 1887 годзе. Па іншых дадзеных — у 1910. Шэсць гадоў таму апошняга жыхара літаральна эвакуіравалі, калі абваліўся дах. Адсяляць дом пачалі яшчэ ў 2007 годзе, калі будынак прызналі аварыйным. Большасць жыхароў атрымала новае жыллё на Дзевятоўцы.

Каля пяці гадоў будынак прастойваў і нікому не было да яго справы. Толькі ў 2015 годзе было вырашана стары дом знесці, і на яго месцы пабудаваць новы. Тады гарадскія ўлады далі зразумець заказчыку, што будаваць новы дом давядзецца абавязкова з захаваннем фасада старога будынка. Ужо тады будаўнікі казалі, што танней і бяспечней было б узвесці цалкам новы дом. У выніку праз год атрымаўся прыгожы будынак, які многія нават і не адрозняць ад аўтэнтычнага.

Разам з новым будынкам з’явілася і новая паркоўка для аўтамабіляў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025