Людзі і справы

Развівае мысленне і маторыку: у антыкафэ «Партал» прайшла гульнятэка для людзей з асаблівасцямі

Настольныя гульні спрыяюць інтэлектуальнаму развіццю і сацыяльнай адаптацыі, лічыць Іван Петушок, уладальнік антыкафэ «Партал», дзе 2 снежня прайшла бясплатная гульнятэка для людзей з парушэннямі інтэлектуальнага развіцця. Іван плануе навучыць валанцёраў мясцовага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання гуляць у настолкі, каб наведвальнікі маглі гуляць кожны дзень.

— Людзям з асаблівасцямі цяжка знайсці цікавае хобі. Яны ходзяць на кіно, але настольныя гульні ім таксама даступныя, — кажа Іван Петушок. — Яны трошкі даўжэй засвойваюць правілы, але ў цікавыя гульні, кшталту «Каркасона» ці «Чарапашых бегаў» граюць нароўні з усімі.

Гульнятэку прымеркавалі да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю і акцыі «Вместе мы сможем многое». Запрасілі наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна. Гэта пераважна людзі з інтэлектуальнымі парушэннямі, узрост — ад 18 да 48.

Супрацоўніцтва будзе рэгулярным

Загадчыца аддзялення Ларыса Мамай расказала, што настольныя гульні спрыяюць развіццю мыслення, мысленчых здольнасцей і маторыкі рук. Іван пагаджаецца:

— Настольныя гульні развіваюць, бо трэба думаць лагічна. Калі яны будуць перыядычна гуляць, адбудзецца скачок асабовага развіцця і адаптацыі, — кажа ён. — У нас быў эксперымент, калі мы працавалі з цяжкімі падлеткамі. Выхаванец, які кепска паводзіў сябе ў школе, падчас гульняў навучыўся правільна выбудоўваць адносіны з дзецьмі і дарослымі, стрымліваць свае эмоцыі.

З аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў Іван Петушок пазнаёміўся на трэнінгу па сацыяльным прадпрымальніцтве для людзей з інваліднасцю.

Цэнтр плануе рэгулярна супрацоўнічаць з «Парталам». Пад Новы год яны правядуць сумесную акцыю. Сувеніры і цацкі, якія вырабляюць у гуртках людзі з асаблівасцямі, трапяць на кірмаш у час гульнятэкі. Сабраныя сродкі пойдуць на дабрачыннасць і развіццё аддзялення. Напрыклад, на пакупку расходных матэрыялаў у гурткі.

Дзеці не прапускалі ніводнага занятку

Іван Петушок некалі год праводзіў гульнятэкі для дзяцей з ДЦП. Кажа, што яны не прапускалі ніводнага занятку, бо дзецям падабалася — яны ўзаемадзейнічалі, гулялі і атрымлівалі прыемныя эмоцыі. Іван кажа, што настольныя гульні - добрая альтэрнатыва камп’ютарным. У камп’ютраных гульнях няма часу абдумаць крок і няма камунікацыі чалавека з чалавекам: не бачна яго твару, рэакцыі, эмоцый.

Да таго ж, на звычайных карэкцыйных занятках наведвальнікі могуць пачаць «сачкаваць». А з настольнымі гульнямі такога не бывае, бо ім падабаецца працэс. У гульню могуць уключацца і выхавацелі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025