Горад

Разборкі таксістаў у Гродне: турыстка з Польшчы стала закладніцай сітуацыі

Канфлікт таксістаў адбыўся 6 жніўня ля аўтавакзала: так званым «бардзюршчыкам» не спадабалася, што на іх тэрыторыю прыехаў кіроўца «Яндэкса» (працуе ў кампаніі «Виллори Голд», якая падключае кіроўцаў да сервісу) і падабраў польскую турыстку па-за чаргой. Таксісты не далі праехаць кіроўцу і затрымалі яго з кліенткай на цэлую гадзіну.

Турыстка з Польшчы хацела даехаць з аўтавакзала да чыгуначнага і выбрала з усіх машын аўтамабіль Андрэя, які стаяў на стаянцы з іншымі аўтамабілямі. Але машыне не далі выехаць.

«Раней я кліента прывёз на аўтавакзал. Стаў на стаянку, дзе стаялі побач іншыя машыны таксі. Сядзеў і чакаў у мабільным дадатку іншых заказаў. У гэты момант пад’ехала польская маршрутка. Таксісты пачалі падыходзіць да людзей і прапаноўваць свае паслугі, я сядзеў у машыне і да мяне сама падышла турыстка. Спытала ці вольны, я сказаў „так“. Таксісты пачалі ёй казаць, што ў іх ёсць свая машына і тут чарга. Жанчына сказала, што з імі ехаць не хоча, бо яны бяруць у некалькі разоў больш і выбрала мой аўтамабіль».

Заблакавалі праезд і пагражалі транспартнай інспекцыяй

Андрэй дамовіўся з жанчынай і выйшаў з аўтамабіля, каб дапамагчы загрузіць яе чамадан у багажнік. Тым часам яго ўжо сталі абступаюць таксісты.

«Казалі, што гэта іх тэрыторыя. Яны заблякавалі мне праезд іншай машынай і пачалі свае правы качаць, казалі, што я не магу займацца паслугамі перавозкі. Гразіліся выклікаць транспартную інспекцыю. Я патэлефанаваў у міліцыю і ДАІ. Прыехалі ўсе. Каля гадзіны мы там разбіралася, турыстка ўвесь гэты час сядзела ў машыне і была ў шоку. Пасля я даведаўся, што яна прыехала да зубнога лекара і да прыёму планавала па горадзе пагуляць, але ў выніку ёй прыйшлося стаць сведкам мясцовага канфлікту. Міліцыі ўдалося ўрэгуляваць канфлікт і ніхто не пісаў заяву. Турыстку я ў выніку завёз бясплатна на чыгуначны вакзал і папрасіў прабачэння за сітуацыю. У той момант за мной ехалі і сачылі транспартнікі. Як толькі турыстка выйшла, яны падышлі да яе і спыталі: ці давала яна мне грошы. Яна сказала, што не. Але транспартнікі ўсё роўна знайшлі з-за чаго скласці на мяне пратакол».

У машыне турыстка распавяла Андрэю, што ў Гродна ездзіць ўжо год і ніколі не карыстаецца паслугамі «бардзюршчыкаў». Выбіраць машыну хоча сама.

«Я разумею, што гэтыя таксісты там працуюць, але кліента я ў іх не забіраў і турыстка сама да мяне падышла. Больш за ўсё мяне абурыла, як нахабна яны сябе паводзяць. Па-адным яны не размаўляюць, адразу налятаюць бандай. Бязладдзе поўнае».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025