Стварыць уласныя  матывацыйныя карты прапануе спартыўны псіхолаг Кацярына Буча. Для гэтага трэба запісаць на падрыхтаваных кардонных простакутніках любімыя цытаты, што вас натхняюць . А потым у цяжкую хвіліну, ці проста на пачатку дня – выцягнуць адну з карт. Напэўна, тыя мудрыя словы дапамогуць па-новаму зірнуць на сітуацыю і  знайсці адпаведны адказ на выклікі жыцця.

Другая калода, каторую прапануе стварыць  Кацярына – калода дасягненняў. Яе добра выкарыстоўваць у якасці самадапамогі, калі ўсё валіцца з рук. “У мяня нічога не атрымліваецца!”- хочацца крычаць у такія моманты. А лепш – узяць у рукі ўласную калоду  дасягненняў і ўзгадаць свае маленькія і вялікія перамогі.

Як дапамагчы сабе самому і стварыць такія карты, Кацярына Буча раскажа і пакажа ў відэа.

https://youtu.be/1L4cZaqMU1s

 

Раней Кацярына Буча расказала, як дапамагчы стаць паспяховым могуць звычайныя тэністныя мячыкі:

https://www.youtube.com/watch?v=AueuSqQrEfM