Стварыць уласныя матывацыйныя карты прапануе спартыўны псіхолаг Кацярына Буча. Для гэтага трэба запісаць на падрыхтаваных кардонных простакутніках любімыя цытаты, што вас натхняюць . А потым у цяжкую хвіліну, ці проста на пачатку дня – выцягнуць адну з карт. Напэўна, тыя мудрыя словы дапамогуць па-новаму зірнуць на сітуацыю і знайсці адпаведны адказ на выклікі жыцця.
Другая калода, каторую прапануе стварыць Кацярына – калода дасягненняў. Яе добра выкарыстоўваць у якасці самадапамогі, калі ўсё валіцца з рук. “У мяня нічога не атрымліваецца!”- хочацца крычаць у такія моманты. А лепш – узяць у рукі ўласную калоду дасягненняў і ўзгадаць свае маленькія і вялікія перамогі.
Як дапамагчы сабе самому і стварыць такія карты, Кацярына Буча раскажа і пакажа ў відэа.
https://youtu.be/1L4cZaqMU1s
Раней Кацярына Буча расказала, як дапамагчы стаць паспяховым могуць звычайныя тэністныя мячыкі:
https://www.youtube.com/watch?v=AueuSqQrEfM


