Кожная эпоха мае свае сімвалы, афармленне і знешнія выявы. Час ідзе, мяняецца знешняе аблічча гарадоў, абнаўляюцца шыльды і вітрыны. Але некаторыя знешнія візітоўкі і кропкі на мапе горада застаюцца нязменнымі цягам гадоў і нават дзесяцігоддзяў. Беларускае Радыё Рацыя паспрабавала адшукаць у цэнтры Гродна шыльды, якія захаваліся (або змяняліся мінімальна) яшчэ з 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.

Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Кнігарня «Прометей» па цэнтры вуліцы Савецкай найстарэйшая ў горадзе з дзейсных пунктаў продажы кніг.

Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
«Оптика» у доме № 7, што таксама па вуліцы Савецкай, не мяняла свайго адрасу ажно з 1960-ых гадоў. Гродзенцам гэты будынак ведамы як Дом Фукса. Менавіта тут была яўка паўстанцаў 1863 году, у гэтым доме спыняўся Кастусь Каліноўскі.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Бар «Магнолия» ці, як па-іншаму яго называюць у народзе, «Манголія» на вуліцы Маставой па-ранейшаму вабіць наведнікаў старой шыльдай.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Старая майстэрня па вырабе ключоў па-ранейшаму месціцца ў доме па вуліцы Вялікая Траецкая.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Час ідзе, а гарадзенцы па-ранейшаму рамантуюць электрабрытвы па звыклым дзесяцігоддзямі адрасе. Шыльда на майстэрні, праўдападобна, адзін раз мянялася, а вось старыя дзверы напэўна не.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Чабурэчная па вуліцы Ажэшкі памяняла гаспадара, але захавала даўнюю старую шыльду.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Непадалёк «Чабурэчнай» на той жа вуліцы, амаль насупраць, шыльда крамы «Прамень» па продажы мінскіх гадзіннікаў.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
На вуліцы Ажэшкі захавалася яшчэ адна даўняя крама — па продажы ювелірных вырабаў.

Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Шыльда харчовай крамы «Журавинка» на БЛК ад зношанасці выглядае сапраўдным рэкламным рэліктам.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Праўдападобна, што шыльда легендарнай «Фиалки» — кропкі па продажы кветак па вуліцы Горкага — дажывае апошнія дні.

Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Кавярня «Верас» па вуліцы Горкага з часу свайго ўзнікнення не мяняла шыльду.
Мінаюць гады, а старыя шыльды, якіх застаецца ўсё менш, пакідаюць у жыхароў гораду пачуццё настальгіі, выклікаюць даўнія ўспаміны, звязаныя з той ці іншай кропкай.