У Гродне прадалі былы палац Чацвярцінскіх. Хто пакупнік і што там будзе?

Старадаўні палац у парку Жылібера пустуе з 2014 года. Яго выстаўлялі на аўкцыён больш за 10 разоў, але пакупнікоў не было. 25 траўня яго купіў уладальнік Гродзенскага парку атракцыёнаў за 1 мільён 690 рублёў.

У аўкцыёне ўдзельнічалі чатыры пакупнікі. Стартавы кошт помніка архітэктуры канца 18 стагоддзя складаў амаль 657 тыс. рублёў. У параўнанні з папярэднімі таргамі цану знізілі ў два разы. На самым першым аўкцыёне ў снежні 2016 года за палац прасілі больш за 2 млн долараў.

Новы пакупнік павінен будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства,
правесці капрамонт або рэканструкцыю будынка і ўвесці яго ў эксплуатацыю не пазней, чым праз чатыры гады. Магчымая рэканструкцыя будынка пад аб’ект адміністрацыйнага або культурна-асветніцкага прызначэння.

«Цяпер галоўная задача для нас — захаваць старадаўні будынак, — распавядае дырэктар парку атракцыёнаў Павел Кавалевіч. — Што там будзе ў будучыні, будзем яшчэ вырашаць. Можа будзе гатэль з кропкамі грамхарчу, турыстычны цэнтр, а можа яшчэ нешта. Хацелася б зрабіць месца прыцягнення моладзі. Мы адкрытыя для прапаноў».

Таксама парк атракцыёнаў працягнуў справу краязнаўцы Наталлі Канюк і ўзяў шэфства над адраджэннем батанічнага саду па суседстве з палацам.

«Батанічны сад застанецца і мы працягнем яго развіваць. З купляй гэтага будынка для нас адкрываюцца новыя гарызонты», — дадаў Павел Кавалевіч.

Спачатку кітайцы, потым Разін

Два гады таму з’явілася інфармацыя, што будынак былой медыцынскай акадэміі хацелі купіць кітайцы і перарабіць яго пад гасцініцу. У 2019 годзе паведамлялі, што аб’ектам зацікавіўся музыкант «Ласкавага мая» Андрэй Разін. Ён планаваў адкрыць там школу талентаў для адоранай моладзі з усёй Беларусі. Разін нават сустракаўся з кіраўніцтвам горада і прасіў, каб яму перадалі аб’ект за бесцань. Гарадскія ўлады на гэта не пайшлі.

Будынак па Ажэшка, 20 будаваўся ў 1770-я гады як медыцынская акадэмія. Пасля кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў будынак князям Чацвярцінскім. З сярэдзіны 19 стагоддзя князі частку палаца здавалі ў арэнду паштова-тэлеграфнай канторы, а пазней аб’ект быў інтэрнатам Другога армейскага корпуса і ўпраўленнем павятовага вайсковага начальніка.

Амаль да самага пачатку Другой сусветнай вайны частка памяшканняў выкарыстоўваліся пад здымныя кватэры. У адной з такіх кватэр ў 1890 годзе нарадзіўся заснавальнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі.

Амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палацавы комплекс быў перададзены ваеннаму суду і камэндатуры Гродна, дзе яны размяшчаліся да 2014 года.

Чытайце таксама: Дворец в Желудке хотят вернуть государству: владельцы затянули с реконструкцией

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025