На абслугоўванні ПУ «Гроднагаз» больш за 135 тыс. абанентаў. Вельмі радуе, што асноўная колькасць абанентаў – адказныя, добрасумленныя людзі, якія своечасова аплачваюць спажыты прыродны газ, выклікаюць прадстаўнікоў газазабеспячэнскай арганізацыі пры няспраўнасці газавыкарыстальнага абсталявання або пры наяўнасці паху газу. Аднак з правілаў ёсць выключэнні. Супрацоўнікі ўпраўлення, аварыйна-дыспетчарскай службы сістэматычна фіксуюць факты ўмяшання грамадзян у сістэму газазабеспячэння, што ў сваю чаргу вядзе да ўцечак газу, збояў у працы абсталявання. Кожны факт парушэння фіксуецца і разглядаецца. У дачыненні да вінаватых асоб складаюцца пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з «Правіламі карыстання газам у побыце» ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
– дапускаць да карыстання газавымі плітамі дзяцей да 12 гадоў, іншым газавыкарыстоўваючым абсталяваннем – дзяцей да 14 гадоў, асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, а таксама асоб, якія не прайшлі інструктаж і не ведаюць правілаў бяспечнага карыстання гэтым абсталяваннем;
– карыстацца газавыкарыстоўваючым абсталяваннем у выпадку яго няспраўнасці, пры выяўленні паху газу, пры няспраўнасці газаправодаў, арматуры, прыбораў аўтаматыкі;
– пакідаць адкрытымі вентылі балонаў (калі балон устаноўлены ў памяшканні), краны перад газавыкарыстоўваючым абсталяваннем і на ім пасля заканчэння карыстання газавыкарыстоўваючым абсталяваннем;
– пакідаць без нагляду працуючае газавыкарыстоўваючае абсталяванне, акрамя разлічанага на бесперапынную работу, абсталяванага адпаведнай аўтаматыкай бяспекі;
– выкарыстоўваць газавыкарыстоўваючае абсталяванне, прызначанае для прыгатавання ежы, для абагрэву памяшканняў;
– ажыццяўляць самавольнае падключэнне і адключэнне газавыкарыстоўваючага абсталявання, перастаноўку яго з выкарыстаннем зваркі, а таксама перападключэнне на гумоватканевы рукаў, разборку гэтага абсталявання і яго рамонт, умешвацца ў працу прыбораў уліку расходу газу;
– прывязваць да газаправодаў вяроўкі, нагружаць газаправоды і выкарыстоўваць іх у якасці апор;
– сушыць рэчы над полымем гарэлак газавай пліты;
– выкарыстоўваць для сну памяшканні, у якіх устаноўлена газавыкарыстоўваючае абсталяванне;
– выкарыстоўваць агонь для выяўлення ўцечкі газу з газаправодаў, газавыкарыстоўваючага абсталявання;
– падлучаць да газавыкарыстоўваючага абсталявання самаробныя гарэлкі і іншыя прыстасаванні;
– эксплуатаваць газавыкарыстоўваючае абсталяванне пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, адсутнасці цягі, без наяўнасці актаў або пры пратэрмінаваных актах праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў, якія выдаюцца спецыялізаванай арганізацыяй, адсутнасці запісаў у журналах рэгістрацыі аб выкананні работ па праверцы стану дымавых і вентыляцыйных каналаў;
– зрываць пломбы, устаноўленыя газазабяспечваючымі арганізацыямі на прыборах уліку расходу газу, адключаючых прыладах,
газазабяспечваючым абсталяванні і самавольна падключаць газавыкарыстоўваючае абсталяванне пасля яго адключэння газазабяспечваючымі арганізацыямі.
Наймальнікі жылых памяшканняў, уласнікі жылых і нежылых памяшканняў, уласнікі жылых дамоў або іх прадстаўнікі, упаўнаважаныя асобы, якія кіруюць, газазабеспячальныя арганізацыі, арганізацыі, якія ажыццяўляюць тэхнічнае (сэрвіснае) абслугоўванне газавыкарыстоўваючага абсталявання, эксплуатацыю жыллёвага фонду, праверку і абследаванне дымавых і вентыляцыйных каналаў, вінаватыя ў парушэнні гэтых Правілаў, нясуць адміністрацыйную адказнасць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
У выпадку парушэння спажыўцом патрабаванняў Правілаў карыстання газам у побыце «Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйным правапарушэнні» прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт.20.9 – штраф у памеры ад 4 да 20 базавых велічынь (ад 102 рублёў да 510 рублёў).

Паважаныя чытачы, ПУ «Гроднагаз» робіць усё для Вашай бяспекі, але ад Вас залежыць таксама нямала. Выконвайце Правілы карыстання газам у побыце, не дапушчайце эксплуатацыю газавага абсталявання звыш нарматыўных тэрмінаў.
БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ і сваіх блізкіх!
З клопатам аб Вас ПУ «Гроднагаз».
УНП 500036445



