Людзі і справы

Прапановы працы ёсць, але зарплаты — не вельмі. У Гродне прайшоў кірмаш вакансій

Ярмарка вакансій для ахвотных знайсці працу ў галінах гандлю, грамадскага харчавання і паслуг прайшла ў Гродзенскім цэнтры занятасці 21 ліпеня. Такія мерапрыемствы праходзяць тут амаль штотыдзень, каб даць магчымасць патэнцыйным супрацоўнікам непасрэдна сустрэцца з працадаўцамі і адразу прайсці размову па прапанаваных вакансіях.

«Калі прадпрыемствы маюць патрэбу не ў адзінкавых спецыялістах, а ў вялікай колькасці кадраў, то мы арганізуем для іх такія сустрэчы з патэнцыйнымі супрацоўнікамі, — распавяла Аксана Флёрка, намесніца начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, начальнік аддзела прагназавання і аналізу рынку працы. — Для тых, хто стаіць на ўліку ва ўпраўленні, таксама больш зручна ўдзельнічаць у такіх ярмарках, чым ездзіць па горадзе ад аднаго прадпрыемства да другога».

Са словаў Аксаны Флёркі, зараз сітуацыя на рынку працы менш напружаная ў параўнанні з зімовымі месяцамі. «У лютым на ўліку стаяла каля 2000 беспрацоўных, зараз — каля 1400. Летам шмат прапановаў сезоннай працы ад сельскагаспадарчых і нарыхтоўчых прадпрыемстваў, на будоўлі - запатрабаванасць у кадрах вялікая».

Падпрацоўка — збіраць камяні

Цэнтр занятасці дапамагае знайсці не толькі сталае працоўнае месца, але і падпрацоўку на час яго пошукаў. За такой дапамогай можа звяртацца не толькі той, хто зарэгістраваны як беспрацоўны, але і пенсіянеры, работнікі на час адпачынку, студэнты ці часова непрацуючыя. «На збор камянёў у сезон штодзень выязджалі каля 300 чалавек, нядаўна актыўна запрашалі людзей на збор трускалак, зараз ідзе праполка буракоў, каля сотні ахвотных кожны дзень працуюць. Зарабляюць на такіх працах ад 10 рублёў за дзень».

Медработнікаў трэба будзе больш

Беспрацоўе на Гродзеншчыне па-ранейшаму мае з большага мужчынскі твар, хаця прапановаў працы, паводле спецыялістаў, дастаткова. Увесь час ёсць вакансіі кіроўцаў, бетоншчыкаў, будаўнікоў. Таксама запатрабаваныя прадстаўнікі масавых прафесій як прадаўцы ці кухары. Ёсць патрэба ў медыцынскіх работніках — іх запатрабаванасць нават павялічыцца ў сувязі з хуткім адкрыццём новай паліклінікі на Вішняўцы.

«Калі ёсць прафесія, то знайсці працу ў Гродне можна. Больш складана тым, хто не мае кваліфікацыі, ім прапануем спачатку прайсці навучанне. Наймальнік зараз хоча атрымаць падрыхтаваныя кадры».

Кіроўцу — 1500 рублёў, выхавацелю — толькі 265

Паводле спіса вакансій на 20−21 ліпеня, лягчэй за ўсё знайсці працу з добрым заробкам кіроўцам-міжнароднікам з катэгорыяй Е і візай. Ім прапануюць зарплату ў 1500 рублёў.

Самую нізкую зарплату могуць атрымаць музыкі (з вышэйшай адукацыяй), танцоры балета і памочнікі выхавацеля ў дзіцячым садку. Прэтэндэнтам на вакансіі прапануюць працу за 265 рублёў у месяц. Прыкладна за такія ж грошы можна ўладкавацца выкладчыкам кітайскай альбо нямецкай мовы, трактарыстам, цеставодам ці санітаркай.

Па прапанаваных вакансіях для інжынераў заробак вагаецца ад 450 да 800 рублёў. Прыкладна ў гэтым дыяпазоне ацэньваецца і праца загадчыкаў вытворчасці на прадпрыемствах грамадскага харчавання.

Прадавец можа знайсці працу з заробкам ад 260 да 420 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025