Людзі і справы

Прачнуўшыся ў Вейшнорыі. Канапавыя войскі да вучэнняў «Захад-2017» гатовы

Вейшнорыя стронг ці Вейшнорыя атрымае па зубах? У інтэрнэце няма згоды ў ацэнцы меркаванага праціўніка Беларусі і Расіі на вучэннях. «Баявыя» дзеянні пачнуцца 14 верасня. Паводле легенды, войскі Беларусі і Расіі будуць супрацьстаяць вымышленым супернікам — Весбарыі, Лубену і Вейшнорыі. Межы апошняй дзіўным чынам супадаюць з Гродзеншчынай.

«Вейшнорская праўда» пакуль не выходзіць, таму даведацца аб жыцці гэтай «краіны» не так проста. Таму мы сабралі выказванні інтэрнаўтаў. Праверылі гатоўнасць «канапавых войск».

Не дарма інтэрнаўты «Гульню тронаў» глядзелі. Вы жэ панімаеце, да?

Жыве Вейшнорыя! Ці аблом?

Насельнікі вымышленай краіны ўжо абмяркоўваюць яе лёс і «робяць стаўкі» на пераможцаў.

Некаторыя лічаць, што беларускія вайскоўцы дадуць рады гэтай Вейшнорыі, іншыя яўна на баку супернікаў.

Іншыя яўна гатовы партызаніць на карысць вейшнорцаў:

А можа так і трэба?

Наступную групоўку умоўна назавём «А можа так і трэба?» Прачнуліся ў Вейшнорыі - дзякваць богу за новы дзень). Да слова, сярод ім шмат аптымістаў.

Вейшнорыя ўжо нават паспела патрапіць у Вікіпедыю!

Гісторыкі кажуць, што Вейшнорцы паходзяць ад яцвягаў.

Яшчэ адзін з варыянтаў - вейшнорцы прыляцелі з цёмнага боку Месяца. Адтуль, дзе хаваюцца нацысты і злыя трансформеры.

У Вейшнорыі ёсць канфесійныя асаблівасці.

А самыя адданыя Вейшнорыі грамадзяне ўжо прыдумваюць ёй сімвалы.

Каб прыцягнуць на свой бок больш людзей, вейшнорцы вядуць агітацыю ў каментах на папулярных сайтах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025