28-гадовы Андрэй Кашчэй, цела якога будаўнікі знайшлі 7 лістапада на тэрыторыі недабудаванага моста праз Нёман, працаваў рэнтген-лабарантам у Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклініцы. У вольны час ён займаўся на турніках, бегаў і ездзіў на ровары. Карэспандэнт Hrodna.life пагаварыў з сябрамі загінулага.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай гібелі хлопца стала падзенне з моста. Следчы камітэт паведаміў, што Андрэй захапляўся роўпджампінгам — скачкамі з вяроўкай у вольным кантраляваным падзенні. У сацсеткі ён выкладваў фота і відэа сваіх небяспечных захапленняў.

Дзе вяроўка?

«6 лістапада каля 22:00 ён выйшаў з дому, праз паўтары гадзіны ўжо не адказваў на тэлефон. Раніцай знайшлі цела. Вось і ўсё, што ведаю», — сказаў Hrodna.life сябар Андрэя Антон.

Ён таксама сцвярджае, што Андрэй не належаў ні да якіх групаў экстрэмалаў: «Адзін раз у жыцці скокнуў з вяроўкай, адзін раз залез на вежавы кран», — паведаміў сябар загінулага. Казаць пра іншыя падрабязнасці жыцця блізкія адмаўляюцца, спасылаючыся на таямніцу следства, якая не завершана.

Следча-аператыўная група ўстанавіла, што Андрэй сарваўся з моста каля 23:00. Раніцай цела гродзенца знайшлі рабочыя, якія прыйшлі на працу. На мосце паміж пралётамі яны таксама знайшлі заплечнік і куртку гродзенца.

Суседзі кажуць, што Андрэй быў на «правільным»: не піў, не курыў і займаўся спортам. У іх розныя версіі звязаныя з гібеллю гродзенца.

«Шмат пытанняў да таго, што здарылася, — кажа суседка Андрэя Алёна. — Ён дакладна не дурань ісці ўвечары аднаму на мост. Калі быў з сябрамі, чаму яны не паведамілі пра тое, што здарылася? У суботу суседзі пусцілі чуткі, што ён саскочыў з-за дзяўчыны. Але гэта на 100% не так. Ніколі яго не бачыла з дзяўчатамі. Потым пачалі казаць, што ён скакаў з вяроўкай — сарваўся [Следчы камітэт не паведамляў, што на месцы знайшлі вяроўкі - Hrodna.life]. І зноў, чаму не паведамілі тыя, хто даў яму гэтыя тросы, бо, відавочна, ён сам на сябе не надзяваў іх».

погибший на мосту в Гродно / На территории этого моста в Гродно обнаружили тело Андрея. Фото:  sk.gov.by
На тэрыторыі гэтага моста ў Гродне выявілі цела Андрэя. Фота: sk.gov.by

Мост для скачкоў

Яшчэ ў 2019 годзе, да пачатку рэканструкцыі, закінуты чыгуначны мост у раёне Вішняўца выкарыстоўвалі гродзенскія экстрэмалы для скачкоў з вышыні. У 2019 годзе мост зачынілі на рэканструкцыю, у 2021 годзе ён стане аўтамабільным. Аб’ект ахоўваюць, там ідзе будаўніцтва і экстрэмалы ўжо з яго не скачуць.

Расціслаў Лагода займаецца ў Гродне скачкамі з вышыні. Ён кажа, што Андрэй не быў роўпджамперам.

«Занадта мала інфармацыі, але калі б гэта быў роўпджампер, я б пра гэта ведаў. Заява, што загінуў роўпджампер, занадта гучная. Ад таго, што ты адзін ці два разы скокнуў, ты не становішся роўпджамперам. Магчыма, чалавек, які загінуў, адзін ці два разы скокнуў і ўсё. А па мосце вырашыў проста прагуляцца — гэта досыць папулярнае месца ў горадзе. Але цяпер на такіх аб’ектах заўсёды ёсць ахова, а для таго, каб прывязаць вяроўку, трэба не менш за гадзіну, і гэта дастаткова добра відаць і чуваць. У навінах напісана, што СК не паведамляе, ці быў на месцы рыштунак».

погибший на мосту в Гродно / Часы Андрея, найденные на месте гибели. Фото: sk.gov.by
Гадзіннік Андрэя, знойдзены на месцы гібелі. Фота: sk.gov.by

Пра Андрэя ў 2019 годзе пісала гродзенская раённая газета «Перспектыва». Ён распавядаў пра сябе:

«Сам з Гродна, пасля школы вучыўся ў ПТВ на электраманцёра, адслужыў у арміі. Але на ранейшую працу не стаў вяртацца. Не цягнула, вырашыў памяняць кірунак. Пасля доўгіх разважанняў прыйшоў да высновы, што хачу паспрабаваць сябе ў медыцыне. Не ведаю, што мяне падштурхнула ў гэтую сферу, сярод сваякоў медыкаў няма. Вось так кардынальна памяняў усё. Скончыў медкаледж па спецыяльнасці „сястрынская справа“ і па мэтавым накіраванні адправіўся адпрацоўваць. У Індуры мяне вельмі добра прынялі».

У канцы лета 2020 года Андрэй перавёўся ў Гродна і працаваў рэнтген-лабарантам у цэнтральнай гарадской паліклініцы.

погибший на мосту в Гродно Андрей Кащей работал в поликлинике
Андрэй (крайні злева) з калегамі. Фота: grodno.1prof.by

Кто еще падал с моста в Гродно?

В декабре 2014 года с опоры Старого моста спасатели сняли труп мужчины. Согласно следствию, гродненец хотел спрыгнуть, но упал на бетонную опору и погиб.

Раннее, в этом же месте сорвался 14-летний подросток. Во время прогулки под мостом он упал на опору. Выяснилось, что подростки переходили реку по ревизионному трапу по коммуникациям, проложенным под мостом. Одни из них не удержался и упал с высоты около 10 метров на верхнюю часть железобетонной опоры моста, получив при этом травмы.

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.