Горад

На гарадзенскім піўзаводзе да 2024 года адкрыюць міні-бровар, паб і музей (абноўлена)

У памяшканнях гродзенскага піўзавода з’явіцца міні-бровар, крафтавае піва з якой можна будзе пакаштаваць тут жа ў пабе. У комплексе будынкаў арганізуюць і музей піва. Частку памяшканняў здадуць у арэнду пад офісы ці гандаль. Пра будучыню піўзавода Hrodna.life распавёў Аляксандр Заглубоцкі, намеснік дырэктара ТАА «МБА Інвестмент», якое займаецца аднаўленнем аб’екта.

UPD 5 траўня 2022 года. Грамадскія абмеркаванні аб рэканструкцыі піўзавода прайшлі з 5 сакавіка па 4 красавіка 2022 года. Ніякіх заўваг ніхто не пакінуў, распавёў Hrodna.life Аляксандр Заглубоцкі. Праект рыхтуецца да дзяржаўнай экспертызы. Па яе выніках можна будзе меркаваць аб тэрмінах будаўніцтва і рэалізацыі праекта.

Гродзенскі піўзавод не маглі прадаць 13 гадоў. Новым уладальнікам у сакавіку 2020 года стала ТАА «МБА Інвестмент», заснавальнікамі якой сталі грамадзяне Польшчы і Беларусі. У ёй працуюць беларускія спецыялісты, якія займаюцца зборам тэхнічнай інфармацыі і ўзгадненнямі з Міністэрствам культуры, падбіраюць праектную арганізацыю і спецыялістаў, якія забяспечаць адпаведнасць праекта гістарычнаму абліччу аб’екта. Не выключана, што для працы будуць прыцягвацца і польскія спецыялісты.

У інвестараў вялікі вопыт стварэння рэстаранаў і гатэляў у Польшчы, запэўніў Hrodna.Life Аляксандр. У «скарбонцы» досведу — гатэлі Hotel Royal & Spa, Mercure Białystok, мінібровар Browar Stary Rynek.

Міні-бровар Browar Stary Rynek у Беластоку. Фота: Wojciech Wojtkielewicz, poranny.pl
Міні-бровар Browar Stary Rynek у Беластоку. Фота: Wojciech Wojtkielewicz, poranny.pl

Крафтавыя гатункі ад мясцовага бровару

Перад рэканструкцыяй трэба правесці абследаванне тэхнічнага стану будынка і атрымаць заключэнне гісторыкаў. Без гэтых дакументаў складана планаваць рэканструкцыю аб’екта і прагназаваць фінансавыя ўкладанні. Вядома, што ў планах інвестараў ёсць адкрыццё Музея піва ў адным з падвалаў, дзе стаялі катлы для варэння піва, міні-бровара, паба-рэстарана, гасцініцы. Частку плошчаў будуць здаваць у арэнду.

Пад Музей піва аддадуць 400 кв.м. Канцэпцыю ўжо пачалі распрацоўваць.

Гродзенскі піўзавод усярэдзіне. 2015 год. Фота з архіву Андрэя Вашкевіча
Гродзенскі піўзавод усярэдзіне. 2015 год. Фота з архіву Андрэя Вашкевіча

У міні-бровары будуць варыць крафтавыя гатункі піва для мясцовай кавярні, рэстарана або паба. Варэнне ў прамысловых маштабах не плануюць.

Частку памяшканняў «універсальнага выкарыстання» здадуць у арэнду. «Думаю, што ў такім месцы многія захочуць размясціць невялікія крамкі або офісы. Але трэба разумець, што з гэтых ідэй будзе адпавядаць агульнай канцэпцыі праекта», — сказаў Аляксандр Hrodna.life.

Перад рэканструкцыяй — некалькі даследаванняў

Комплекс будынкаў піваварнага завода ў Гродне — гэта помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Ён унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 2010 годзе аб’ект купіла СТАА «Экапрамэнерга». Інвестар рэканструкцыяй не займаўся, затое за некалькі гадоў з тэрыторыі завода вывезлі амаль увесь метал.
У 2017 годзе суд вярнуў завод у камунальную ўласнасць Гродзенскага гарвыканкама. У мае 2017 года пажар знішчыў дах будынка. Яго аднавілі.

Чытайце таксама: Пажар на гродзенскім піўзаводзе: сумны канец слаўнай гісторыі?

Пажар на піўзаводзе, 21 траўня 2017. Фота: Руслан Кулевіч
Гродзенскі піўзавод пасля пажару 2017 года. Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Гродзенскі піўзавод пасля пажару 2017 года. Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

На тэрыторыі піўзавода правядуць два даследаванні. Тэхнічнае пакажа, у якім стане знаходзяцца пабудовы пасля пажару. Для гэтага прыцягнулі спецыялізаваную інжынерную арганізацыю. Комплекснае навуковае даследаванне дапаможа зразумець, як захаваць гістарычнасць комплексу і якім чынам выратаваць тое, што знаходзіцца ў дрэнным стане, але што павінна быць захавана. Для вырашэння гэтай задачы фірма прыцягне спецыялістаў, атэставаных Мінкультам. Тыя вывучаць архівы і дадуць сваю ацэнку і рэкамендацыі. У пошуку і зборы інфармацыі пра гісторыю піўзавода ў архівах прымуць удзел і гродзенскія гісторыкі. Пасля гэтага будзе падрыхтавана праектная дакументацыя, і пачнецца працэс узгадненняў і выбару падрадчыкаў.

Праектна-пошукавыя работы зоймуць да двух гадоў. Сёння нельга дакладна сказаць, як будзе выглядаць будучы комплекс. Інвестар абяцае максімальна захаваць гістарычнае аблічча аб’екта і арганічна ўпісаць яго ў існуючае аблічча горада.

Дата на фасадзе Гродзенскага піўзавода. Фота з архіву Андрэя Вашкевіча

Як толькі эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце палепшыцца і дазволіць без абмежаванняў перасякаць мяжу, замежныя інвестары прыедуць у Гродна і раскажуць пра планы больш, паабяцаў Аляксандр.

Гродзенцы паўдзельнічаюць у рэканструкцыі

Свае ідэі аб рэканструкцыі піўзавода можна адпраўляць на пошту фірмы — info@grodnobrowar.by. Некаторыя ўжо адправілі свае ідэі, паведаміў Аляксандр. «Любыя прапановы мы выслухаем, на ўсе дамо адказ. Самае цікавае будзе выкарыстана», — сказаў ён.

Чытайце таксама: Дворец-завод-дворец: блогер предлагает концепцию восстановления пивзавода в Гродно

Таксама гродзенцы змогуць паўдзельнічаць у грамадскіх слуханнях. На іх будуць выносіць як канцэпцыю праекта, так і візуальную частку. Навіны будуць публікавацца на сайце grodnobrowar.by.

Аб’ект акупіцца праз дзевяць гадоў

Сума, якую ўкладуць у праект, пакуль складана паддаецца ацэнцы, але ў любым выпадку набліжаецца да € 1 000 000, паведаміў Аляксандр.

Тэрмін акупнасці аб’екта — парадку дзевяці гадоў, паведаміў Аляксандр. Зарабляць інвестары будуць на арэндзе і дзейнасці комплексу. «Будуць створаны дзясяткі працоўных месцаў. Піўзавод стане цэнтрам прыцягненне для турыстаў. І жыхары Гродна засумавалі па тым, каб на месцы піўзаводу было нешта рэальна цікавае», — сказаў Аляксандр.

На здымку 2007 года бачныя металічныя бочкі для піва. У 2014 годзе іх ужо не было. Іх здалі на металалом папярэднія ўласнікі, адбіўшы патрачаныя на куплю бровара грошы і добра зарабіўшы ў дадатак.

Лофты. Как заводские руины превращаются в сердца городов

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024